2011 16/09
цк

15 верасьня Эўрапарлямэнт у Стразбуры прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсыі супраць апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. (далей – правапіс першакрыніцы)

У дэбатах выступілі еўракамісар па ўнутраных справах Сесілія Мальмстрэм ды больш за 20 еўрадэпутатаў, сярод якіх былі Рауль Рамэба і Руэда (аўтар праекту рэзалюцыі; Зялёныя/Эўрапейскі свабодны альянс), Чарлз Танак (аўтар праекту рэзалюцыі; фракцыя кансэрватараў і рэфармістаў), Юстас Палецкіс (аўтар праекту рэзалюцыі; сацыял-дэмакраты), Леанідас Донскіс (аўтар праекту рэзалюцыі; лібэральныя дэмакраты), Крыстыян Дан Прэда (аўтар праекту рэзалюцыі; хрысціянскія дэмакраты), Шогар Чаба (хрысціянскія дэмакраты), Гербен-Ян Гербранды (лібэральныя дэмакраты), Адам Бэлян (кансэрватары і рэфармісты), Бэрнд Посэльт (хрысьціянскія дэмакраты), Лідзія Яанна Герынгер дэ Одэнбург (сацыял-дэмакраты), Анэлі Ятэнмякі (лібэральныя дэмакраты), Іржы Машталка (аб’яднаныя левыя), Кшыштаф Лісэк (хрысціянскія дэмакраты).

Сярод агульнага асуджэння рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і заклікаў да цвёрдага курсу супраць афіцыйнага Менску некаторым дысанансам прагучала выступленьне Іржы Машталкі з Чэхіі, які заклікаў Еўрапарламент «не глядзець толькі ў адзін бок» і не «арганізоўваць кампанію» супраць Лукашэнкі, а абмеркаваць і іншыя факты парушэння правоў чалавека, як, напрыклад, абстрэл гуманітарнага канвою ізраільцянамі або інтэрвэнцыю НАТО ў Лібіі. Некалькі дэпутатаў, сярод якіх быў Бэрнд Посэльт, зрабілі закід Іржы Машталку, што ягонае выступленьне прагучала як абарона «апошняга дыктатара ў Еўропе».

Еўракамісар Сесілія Мальмстрэм паўтарыла перад дэпутатамі пазіцыю Еўракамісіі, якая ў асноўным зводзіцца да сцвярджэння, што сур’ёзны дыялог Бруселю з беларускім рэжымам можа пачацца толькі пасля вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі і іх рэабілітацыі.

Рэзалюцыя па Бяляцкім і сітуацыі ў Беларусі была прынятая аднадушна.

У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасць пагаршэннем становішча з правамі чалавека ў Беларусі, “лішнім доказам чаго – арышт кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” А. Бяляцкага”, перадае “Інтэрфакс”.
У рэзалюцыі падкрэсліваецца “палітычна матываваны характар абвінавачанняў супраць яго і яго праваабарончай дзейнасці”.

Еўрадэпутаты запатрабавалі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць Бяляцкага і зняць выстаўленыя супраць яго абвінавачанні.

Рэзалюцыя патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць усе формы пераследу Бяляцкага, сяброў цэнтру “Вясна” і ўсіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

У рэзалюцыі змяшчаецца заклік рэфармаваць беларускае заканадаўства ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, асабліва ў тым, што тычыцца свабоды арганізацыяў і свабоды слова.

Еўрапарламент заклікаў дзяржавы-сябры ЕЗ абмеркаваць на саміце “Усходняга партнёрства” 28 – 29 верасня ў Варшаве сітуацыю ў Беларусі і падкрэсліў, што ўзаемадзеянне Еўразвязу з Беларуссю павінна быць строга абумоўлена павагай у гэтай краіне да правоў чалавека і вяршэнства закону.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Европарламент призвал освободить Алеся Беляцкого и других политзаключенных

15 сентября Европарламент в Страсбурге принял резолюцию, в которой призвал белорусские власти освободить правозащитника Алеся Беляцкого и других политзаключенных и осудил репрессии против оппозиции и гражданского общества в Беларуси.

В дебатах выступили еврокомиссар по внутренним делам Сесилия Мальмстрем и более 20 евродепутатов, среди которых Рауль Рамэба и Руэда (автор проекта резолюции; Зеленые / Европейский свободен альянс), Чарлз Танак (автор проекта резолюции; фракция консерваторов и реформистов), Юстас Палецкис ( автор проекта резолюции; социал-демократы), Леонидас Донскис (автор проекта резолюции; либеральные демократы), Кристиан Данн Прэда (автор проекта резолюции; христианские демократы), Шогар Чаба (христианские демократы), Гербен-Ян Гербранды (либеральные демократы), Адам Бэлян (консерваторы и реформисты), Бернд Посэльт (христианские демократы), Лидия Яанна Герингер де Одэнбург (социал-демократы), Анели Ятэнмяки (либеральные демократы), Иржи Машталка (объединенные левые), Кшиштоф Лисек (христианские демократы).

Среди общего осуждения режима Александра Лукашенко и призвов к жесткому курсу против официального Минска некоторым диссонансом прозвучало выступление Иржи Машталки из Чехии, который призвал Европарламент «не смотреть только в одну сторону» и не «организовывать кампанию» против Лукашенко, а обсудить и другие факты нарушения прав человека, как, например, обстрел гуманитарного конвоя израильтянами или интервенцию НАТО в Ливии. Несколько депутатов, среди которых был Бернд Посэльт, отметили Иржи Машталку, что его выступление прозвучало как защита «последнего диктатора в Европе».

Еврокомиссар Сесилия Мальмстрем повторила перед депутатами позицию Еврокомиссии, которая в основном сводится к утверждению, что серьезный диалог Брюсселя с белорусским режимом может начаться только после освобождения всех политических заключенных в Беларуси и их реабилитации.

Резолюция по Беляцкому и ситуации в Беларуси была принята единодушно.

В документе выражается глубокая озабоченность ухудшением положения с правами человека в Беларуси, «лишнее доказательство чего – арест руководителя правозащитного центра «Вясна» А. Беляцкого», передает «Интерфакс».

В резолюции подчеркивается “политически мотивированный характер обвинений против него и его правозащитной деятельности”.

Евродепутаты потребовали немедленно и без предварительных условий освободить Беляцкого и снять предъявленные против него обвинения.

Резолюция требует от белорусских властей прекратить все формы преследования Беляцкого, членов центра «Вясна» и всех правозащитников и активистов гражданского общества.

В резолюции содержится призыв реформировать белорусское законодательство в соответствии с международными стандартами, особенно в том, что касается свободы организаций и свободы слова.

Европарламент призвал государства-члены ЕС обсудить на саммите “Восточного партнерства” 28-29 сентября в Варшаве ситуацию в Беларуси и подчеркнул, что взаимодействие Евросоюза с Беларусью должно быть строго обусловлено уважением в этой стране прав человека и верховенства закона.

Паводле Радыё Свабода
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>