2011 16/09
Эўрапарлямэнт, Стразбур

Эўрапарлямэнт, Стразбур

P7_TA-PROV (2011) 0392
Беларусь: арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага
PE472.677

Эўрапейскі Парлямэнт,
– Прымаючы да ўвагі свае папярэднія рэзалюцыі па Беларусі, у прыватнасці, ад 12 траўня 2011 года, 10 сакавіка 2011 года, 20 студзеня 2011 году і 17 сьнежня 2009 году,
– Прымаючы да ўвагі высновы Рады па Беларусі, прынятыя на 3101-м пасяджэньні Рады па замежных справах 20 чэрвеня 2011 году,
– Прымаючы да ўвагі Усеагульную Дэклярацыю правоў чалавеку 1948 году й Дэкларацыю аб праваабаронцах Арганізацыі Аб’яднаных Нацыящ ад сьнежня 1988 году,
– Прымаючы да ўвагі рэзалюцыю па свабодзе аб’яднаньняў у Рэспубліцы Беларусь, прынятую Канфэрэнцыяй міжнародных няўрадавых арганізацыяў Рады Эўропы 22 чэрвеня 2011 году,
– Прымаючы да ўвагі рэзалюцыю Рады ААН па правах чалавеку ад 17 чэрвеня 2011 году, якая асуджае парушэньні правоў чалавека да, падчас і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі й заклікае беларускі ўрад спыніць “перасьлед” лідараў апазыцыі,
– Прымаючы да ўвагі заяву з нагоды арышту Алеся Бяляцкага, распаўсюджаную віцэ-прэзыдэнтам Камісыі/Вярхоўным прадстаўніком ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан 5 жніўня 2011 году,
– Прымаючы да ўвагі Правіла 122 (5) сваіх Працэдурных правілаў,

A. у той час як Беларусь зьвязана міжнароднымі абавязацельствамі па выкананьні прынцыпаў міжнароднага права й фундамэнтальных каштоўнасьцяў, уключаючы дэмакратыю, верхавенства закону й павагі да правоў чалавеку й асноўных свабодаў;

B. у той час як праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў Менску 4 жніўня 2011 году па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў («утойваньне прыбытку ў асабліва буйным памеры») і 12 жніўня 2011 года яму было прад’яўленае абвінавачваньне ў адпаведнасьці з часткай 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі, у выніку чаго яму пагражае пакараньне ў выглядзе пяці гадоў абмежаваньня волі альбо ад трох да сямі гадоў пазбаўленьня волі й канфіскацыі маёмасьці, у тым ліку памяшканьняў, дзе працуе «Вясна»;

С.
у той час як на прыватнай кватэры Алеся Бяляцкага ў Менску, ягоным доме ў Ракаве ды офісе “Вясны” ў Менску супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) і Дэпартамэнту фінансавых расьледваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю былі праведзеныя ператрусы, і ў той час як ягоны кампутар і іншыя матэрыялы былі канфіскаваныя;

D. у той час як 16 жніўня 2011 года судзьдзя раённага суду Менску адмовіў у задавальненьні хадайніцтва ад адваката Алеся Бяляцкага аб вызваленьні праваабаронцы пад падпіску аб нявыезьдзе, і ў той час як на гэтым тыдні пэрыяд дасудовага ўтрыманьня пад вартай Алеся Бяляцкага быў падоўжаны на два месяцы;

Е. у той час як арышт, зьвязаны з выдачай падрабязнасьцяў банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага беларускім ўладам некаторымі дзяржавамі-удзельніцамі ЭЗ, і ў пошуках гэтай інфармацыі беларускія ўлады скарысталіся міжнародным супрацоўніцтвам у адпаведнасьці з умовамі двухбаковага пагадненьня аб праўнай дапамозе, выкарыстоўваючы сыстэму міжнародных працэдураў і пагадненьняў аб фінансавых пераводах, прызначаную для выкарыстаньня пры адсочваньні тэрарыстаў і злачынцаў, для таго каб атрымаць поўны кантроль над няўрадавымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці й беларускай дэмакратычнай апазыцыі й дыскрэдытаваць дапамогу ЭЗ беларускай грамадзянскай супольнасьці;

F. у той час як беларускія падатковыя ворганы інтэрпрэтавалі сумы на рахунках сп. Бяляцкага як ягоны асабісты даход і абвінавацілі яго ва ўтойваньні іх;

G. у той час як беларускія ўлады сыстэматычна адмаўляюцца рэгістраваць на нацыянальным узроўні амаль усе праваабарончыя арганізацыі (за апошнія гады «Вясне» тройчы было адмоўлена ў рэгістрацыі), і ў выніку, а таксама таму, што замежная дапамога няўрадавым арганізацыям у Рэспубліцы Беларусь (у дадзеным выпадку сродкі «Вясны», прызначаныя для аказаньня дапамогі ахвярам масавых рэпрэсыяў беларускага рэжыму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году) павінна быць дазволеная беларускімі ўладамі, праваабаронцы вымушаныя адкрываць рахункі ў суседніх краінах у мэтах забесьпячэньня эфэктыўнай дапамогі прадстаўнікам незалежнай грамадзянскай супольнасьці;

H. у той час як перасьлед праваабаронцаў і актывістаў зьяўляецца сыстэматычным і шырока распаўсюджаным, і ў апошні час зьявіліся паведамленьні адносна перасьледу праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў кампаніі за вызваленьне Алеся Бяляцкага, уключаючы арышты, затрыманьні, допыты, накладаньне штрафаў альбо канфіскацыю друкаванай прадукцыі, у той час як адна з зацікаўленых асобаў, Віктар Сазонаў, у цяперашні час чакае суда;

І. у той час як справа Алеся Бяляцкага зьяўляецца часткай больш шырокай структуры працяглага перасьледу грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году, што прывяло да рэзкага пагаршэньня сытуацыі ў галіне правоў чалавека й грамадзянскіх ды палітычных свабодаў у Беларусі;

J. у той час як вялікая колькасьць актывістаў апазыцыі, у тым ліку экс-кандыдаты ў прэзыдэнты, журналісты й праваабаронцы, былі затрыманыя з прычыны іхнага ўдзелу ў мірнай пасьлявыбарчай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году ў Менску па абвінавачваньні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і атрымалі неапраўдана жорсткія прысуды да сямі гадоў у калоніі строгага й агульнага рэжыму, у той час як ад некаторых зь іх прыйшлі паведамленьні пра фізічныя й псыхалягічныя катаваньні, і яны не былі забясьпечаныя належнай праўнай ды мэдычнай дапамогаю альбо былі адпраўленыя назад у турму пасьля апэрацыі без належнай мэдычнай рэабілітацыі;

1. Выказвае глыбокую заклапочанасьць з нагоды пагаршэньня становішча праваабаронцаў у Беларусі; рашуча асуджае нядаўні арышт і абвінавачваньні супраць старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама няздольнасьць беларускіх уладаў паважаць фундамэнтальныя правы на свабоду сходаў і выказваньня меркаваньняў;

2. Выказвае шкадаваньне з нагоды таго, што беларускія ўлады пасьлядоўна адмаўляюцца прадаставіць праўны статус незалежным праваабарончым арганізацыям краіны, што робіць немагчымым іхную дзейнасьць, і праз увядзеньне рэпрэсыўных законаў перасьледуюць дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці, а затым выкарыстоўваць пагрозы крымінальных санкцыяў, каб запалохаць праваабаронцаў;

3. Верыць у гэтым кантэксьце, а таксама ўлічваючы беспрэцэдэнтны перасьлед грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году, што крымінальная справа ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычна матываванай і мае намер перашкодзіць ягонай законнай працы у якасьці праваабаронцы;

4. Заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага, спыніць крымінальны перасьлед і зьняць усе абвінавачваньні супраць яго;

5. Асуджае дзеяньні супраць праваабарончага цэнтру «Вясна» і настойліва заклікае беларускія ўлады спыніць усе формы перасьледу ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага, «Вясны» і ягоных супрацоўнікаў і ўсіх іншых праваабаронцаў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці краіны й паважаць верхавенства права;

6. Заклікае беларускія ўлады адмяніць Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які забараняе арганізацыю альбо ўдзел у дзейнасьці незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, у той час як гэта становішча ўступае ў супярэчнасьць з міжнароднымі нормамі аб свабодзе асацыяцыяў і ўяўляе парушэньне Беларусьсю сваіх абавязацельстваў у межах АБСЭ і ААН;

7. Падкрэсьлівае, што праўнай дапамога паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ЭЗ і Беларусьсю не павінна станавіцца прыладаю палітычных перасьледаў і рэпрэсыяў;

8. Выказвае шкадаваньне з нагоды таго, што беларускае заканадаўства й двухбаковыя ды міжнародныя мэханізмы былі наўмысна выкарастаныя ў недарэчных мэтах з боку беларускіх уладаў;

9. Заклікае беларускія ўлады выконваць усе палажэньні Дэклярацыі ААН аб праваабаронцах і забясьпечыць, каб дэмакратычныя прынцыпы, правы чалавека й асноўныя свабоды выконваліся пры любых абставінах, у адпаведнасьці з Усеагульнай Дэклярацыяй правоў чалавеку, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі дакумэнтамі па правах чалавеку, ратыфікаванымі Беларусььсю;

10. Настойліва заклікае беларускія ўлады перагледзець беларускае заканадаўства, у прыватнасьці, аб свабодзе асацыяцыяў і свабодзе слова, каб прывесьці яго ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі, і ў той жа час, устрымацца ад любых далейшых злоўжываньняў правам;

11. Заклікае Раду, Камісыю і Высокага прадстаўніка актывізаваць ціск на беларускія ўлады, у тым ліку праз далейшае пашырэньне забароны на выдачу візаў і замарожваньне рахункаў асобаў, якія маюць дачыненьне да арышту й судовага перасьледу Алеся Бяляцкага;

12. Падкрэсьлівае, што ў сьвятле бесперапынных, беспрэцэдэнтных рэпрэсыяў супраць апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі ЭЗ мае патрэбу ў падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі й пошуку новых спосабаў дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасьці й незалежным СМІ па павышэньні дасьведчанасьці грамадзкасьці;

13. Заклікае саміт Усходняга партнэрства, які адбудзецца ў Варшаве 28-29 верасьня 2011 году, павялічыць дапамогу й эфэктыўнае ўзаемадзеяньне зь беларускай дэмакратычнай апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю ў мэтах заахвочваньня ды ўмацаваньня іхных намаганьняў па забесьпячэньні дэмакратыі;

14. Заклікае беларускія ўлады гарантаваць належную праўную і мэдычную дапамогу для ўсіх палітычных зьняволеных ды вызваліць іх неадкладна й безумоўна, зьняць усе абвінавачваньні супраць іх ды рэабілітаваць іх у грамадзянскіх правах у поўным аб’ёме;

15. Падкрэслівае, што патэнцыял узаемадзеяньня ЭЗ зь Беларусьсю павінен быць строга абумоўлены й пастаўлены ў залежнасьць ад абавязацельстваў Беларусі ў дачыненьні да дэмакратычных нормаў, правоў чалавека й верхавенства закону, як гаворыцца ў Сумеснай дэклярацыі Праскага саміту Усходняга партнэрства ад 7 траўня 2009 году, які быў у тым ліку падпісаны й беларускім урадам;

16. Даручае свайму Старшыні давесьці гэтую рэзалюцыю да ведама Рады, Камісыі, віцэ-прэзыдэнта Камісыі/Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў-удзельніцаў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і Рады Эўропы, а таксама ўраду й парлямэнту Беларусі.

*
*
(Дакумэнт, рас.)

Резолюция Европейского Парламента по Беларуси от 15 сентября 2011 года: арест правозащитника Алеся Беляцкого

P7_TA-PROV (2011) 0392

Беларусь: арест правозащитника Алеся Беляцкого

PE472.677

Европейский Парламент,

– Принимая во внимание свои предыдущие резолюции по Беларуси, в частности, от 12 мая 2011 года, 10 марта 2011 года, 20 января 2011 года и 17 декабря 2009 года,
– Принимая во внимание выводы Совета по Беларуси, на 3101-м заседании Совета по иностранным делам 20 июня 2011 года,
– Принимая во внимание Всеобщую Декларацию прав человека 1948 года и Декларацию о правозащитниках Организации Объединенных Наций от декабря 1988 года,
– Принимая во внимание резолюцию по свободе объединений в Республике Беларусь, принятую Конференцией международных неправительственных организаций Совета Европы 22 июня 2011 года,
– Принимая во внимание резолюцию Совета ООН по правам человека от 17 июня 2011 года, которая осуждает нарушения прав человека до, во время и после президентских выборов в Беларуси и призывает белорусское правительство прекратить “преследование” лидеров оппозиции,
– Принимая во внимание заявление по поводу ареста Алеся Беляцкого, распространенную вице-президентом Комиссии / Верховным представителем ЕС по иностранным делам и политике безопасности Кэтрин Эштон 5 августа 2011 года,
– Принимая во внимание Правило 122 (5) своих Процедурных правил,

A. в то время как Беларусь связана международными обязательствами по соблюдению принципов международного права и фундаментальных ценностей, включая демократию, верховенство закона и уважение прав человека и основных свобод;

B. в то время как правозащитник, председатель Правозащитного центра «Весна» и вице-президент Международной федерации за права человека (FIDH) Алесь Беляцкий был арестован в Минске 4 августа 2011 года по обвинению в уклонении от уплаты налогов («сокрытие дохода в особо крупном размере») и 12 августа 2011 года ему было предъявлено обвинение в соответствии с частью 2 статьи 243 Уголовного кодекса Беларуси, в результате чего ему грозит наказание в виде пяти лет ограничения свободы или от трех до семи лет лишения свободы и конфискации имущества, в том числе помещений, где работает «Весна»;

С. в то время как на частной квартире Алеся Беляцкого в Минске, его доме в Ракове и офисе “Весны” в Минске сотрудниками Комитета государственной безопасности (КГБ) и Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля были проведены обыски, и в то время как его компьютер и другие материалы были конфискованы;

D. в то время как 16 августа 2011 года судья районного суда Минска отказал в удовлетворении ходатайства от адвоката Алеся Беляцкого об освобождении правозащитника под подписку о невыезде, и в то время как на этой неделе период досудебного содержания под стражей Алеся Беляцкого был продлен на два месяца;

Е. в то время как арест, связанный с выдачей подробностей банковских счетов Алеся Беляцкого белорусским властям некоторыми государствами-участниками ЕС, и в поисках этой информации белорусские власти воспользовались международным сотрудничеством в соответствии с условиями двустороннего соглашения о правовой помощи, используя систему международных процедур и соглашений о финансовых переводах, предназначенную для использования при отслеживании террористов и преступников, для того чтобы получить полный контроль над неправительственными организациями гражданского общества и белорусской демократической оппозиции и дискредитировать помощь ЕС белорусскому гражданскому обществу;

F. в то время как белорусские налоговые органы интерпретировали суммы на счетах г-на Беляцкого как его личный доход и обвинили его в сокрытии их;

G. в то время как белорусские власти систематически отказываются регистрировать на национальном уровне почти все правозащитные организации (за последние годы «Весне» трижды было отказано в регистрации), и в результате, а также потому, что иностранная помощь неправительственным организациям в Республике Беларусь (в данном случае средства «Весны», предназначенные для оказания помощи жертвам массовых репрессий белорусского режима после президентских выборов в декабре 2010 года) должно быть разрешено белорусскими властями, правозащитники вынуждены открывать счета в соседних странах в целях обеспечения эффективной помощи представителям независимого гражданского общества;

H. в то время как преследование правозащитников и активистов является систематическим и широко распространенным, и в последнее время появились сообщения относительно преследования правозащитников, журналистов и активистов кампании за освобождение Алесь Беляцкий, включая аресты, задержания, допросы, наложение штрафов или конфискации печатной продукции, в то время как одна из заинтересованных лиц, Виктор Сазонов, в настоящее время ожидает суда;

I. в то время как дело Алеся Беляцкого является частью более широкой структуры длительного преследования гражданского общества и правозащитников после президентских выборов в декабре 2010 года, что привело к резкому ухудшению ситуации в области прав человека и гражданских и политических свобод в Беларуси;

J. в то время как большое количество активистов оппозиции, в том числе экс-кандидаты в президенты, журналисты и правозащитники, были задержаны по причине их участия в мирной послевыборной демонстрации 19 декабря 2010 года в Минске по обвинению в «организации массовых беспорядков» и получили неоправданно жесткие приговоры до семи лет в колонии строгого и общего режима, в то время как от некоторых из них пришли сообщения о физических и психологических пытках, и они не были обеспечены надлежащей правовой и медицинской помощью или были отправлены обратно в тюрьму после операции без надлежащей медицинской реабилитации;

1. Выражает глубокую озабоченность по поводу ухудшения положения правозащитников в Беларуси; решительно осуждает недавний арест и обвинения против председателя Правозащитного центра «Весна» Алеся Беляцкого, а также неспособность белорусских властей уважать фундаментальные права на свободу собраний и выражения мнений;

2.
Выражает сожаление по поводу того, что белорусские власти последовательно отказываются предоставить правовой статус независимым правозащитным организациям страны, что делает невозможным их деятельность, и через введение репрессивных законов преследуют деятельность гражданского общества, а затем используют угрозы уголовных санкций, чтобы запугать правозащитников;

3. Верить в этом контексте, а также учитывая беспрецедентное преследование гражданского общества в Беларуси после президентских выборов в декабре 2010 года, что уголовное дело в отношении Алеся Беляцкого является политически мотивированным и намерено помешать его законной работе в качестве правозащитника;

4. Призывает белорусские власти немедленно и безусловно освободить из-под стражи Алеся Беляцкого, прекратить уголовное преследование и снять все обвинения против него;

5. Осуждает действия против правозащитного центра «Весна» и настойчиво призывает белорусские власти прекратить все формы преследования в отношении Алеся Беляцкого, «Весны» и сотрудников центра и всех других правозащитников и организаций гражданского общества страны и уважать верховенство права;

6. Призывает белорусские власти отменить статью 193-1 Уголовного кодекса Беларуси, который запрещает организацию или участие в деятельности незарегистрированных общественных объединений, в то время как это положение вступает в противоречие с международными нормами о свободе ассоциации и представляет нарушение Беларусью своих обязательств в рамках ОБСЕ и ООН;

7. Подчеркивает, что правовая помощь между государствами-участниками ЕС и Беларусью не должно становиться инструментом политических преследований и репрессий;

8. Выражает сожаление по поводу того, что белорусское законодательство и двусторонние и международные механизмы были преднамеренно использованы в нелепых целях со стороны белорусских властей;

9. Призывает белорусские власти выполнять все положения Декларации ООН о правозащитниках и обеспечить, чтобы демократические принципы, права человека и основные свободы соблюдались при любых обстоятельствах, в соответствии со Всеобщей Декларацией прав человека, а также международными и региональными документами по правам человека, ратифицированными Беларусью;

10. Настоятельно призывает белорусские власти пересмотреть белорусское законодательство, в частности, о свободе ассоциаций и свободе слова, чтобы привести его в соответствие с международными стандартами, и в то же время воздержаться от любых дальнейших злоупотреблений правом;

11. Призывает Совет, Комиссию и Высокого представителя активизировать давление на белорусские власти, в том числе через дальнейшее расширение запрета на выдачу виз и замораживание счетов лиц, имеющих отношение к аресту и судебному преследованию Алеся Беляцкого;

12. Подчеркивает, что в свете непрерывных, беспрецедентных репрессий против оппозиции и гражданского общества в Беларуси ЕС нуждается в поддержке демократии в Беларуси и поиске новых способов помощи белорусскому гражданскому обществу и независимым СМИ по повышению осведомленности общественности;

13. Призывает саммит Восточного партнерства, который состоится в Варшаве 28-29 сентября 2011 года, увеличить помощь и эффективное взаимодействие с белорусской демократической оппозицией и гражданским обществом в целях поощрения и укрепления их усилий по обеспечению демократии;

14. Призывает белорусские власти гарантировать надлежащую правовую и медицинскую помощь для всех политических заключенных и освободить их немедленно и безусловно, снять все обвинения против них и реабилитировать их в гражданских правах в полном объеме;

15. Подчеркивает, что потенциал взаимодействия ЕС с Беларусью должен быть строго обусловлен и поставлен в зависимость от обязательств Беларуси в отношении демократических норм, прав человека и верховенства закона, как говорится в Совместной декларации Пражского саммита Восточного партнерства от 7 мая 2009 года, который был в том числе подписаны и белорусским правительством;

16. Поручает своему Председателю довести эту резолюцию до сведения Совета, Комиссии, вице-президента Комиссии / Верховного представителя ЕС по иностранным делам и политике безопасности, правительств и парламентов государств-участников Парламентской Ассамблеи ОБСЕ и Совета Европы, а также правительства и парламента Беларуси.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>