2011 22/09
Валер Місьнік, Віцебск

Валер Місьнік, Віцебск

093/2011 – такі рэгістрацыйны нумар прысвоіў Камітэт па правах чалавеку ААН чарговаму звароту, які паступіў ў камітэт ад жыхара Віцебску. Аўтарам гэтага звароту зьяўляецца праваабаронца Валер Місьнікаў.

Ён зьвярнуўся ў міжнародную ўстанову, заснаваную Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў, з скаргаю на дзеяньні беларускіх уладаў, якія, на думку спадара Місьнікава, зьняважылі ягоныя грамадзянскія правы: права на свабоднае выказваньне сваіх поглядаў ды перакананьняў і права на распаўсюд інфармацыі.

Згаданыя правы гарантуюцца грамадзянам як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтак і міжнароднымі прававымі актамі. Аднак, калі віцебскі праваабаронца паспрабаваў адстаяць іх у розных судах краіны – пачынаючы з Кастрычніцкага райсуду Віцебску й заканчваючы Вярхоўным Судом, – у задавальненьні ягоных законных патрабаваньняў яму ўсюды адмовілі.

Падзеі, якія прымусілі Валера Місьнікава шукаць справядлівасьці спачатку ў беларускіх судах, а пазьней – у Камітэце па правах чалавеку ААН, адбыліся летась. 25 лістапада 2010 г. ён падаў заяўку ў Віцебскі гарвыканкам на правядзеньне пікету. Мэтай меркаванага мерапрыемства была прапаганда неабходнасьці забесьпячэньня правоў чалавеку й распаўсюд інфармацыі пра ўмовы, якія мусіць стварыць дзяржава, каб кожны грамадзянін меў магчымасьць рэалізоўваць свае правы. Віцебскія ўлады адрэагавалі на пададзеную спадаром Місьнікавым заяўку таксама, як апошнімі гадамі рэагуюць амаль на ўсе гэткія заяўкі: праводзіць пікет яму забаранілі.

“Як законапаслухмяны грамадзянін падчас мерапрыемства я не зьбіраўся парушаць правы грамадзянаў, у тым ліку іхнае права на вольнае перамяшчэньне па горадзе, – сьцьвярджае віцебскі праваабаронца. – Тым больш, што ў пікетаваньні меўся ўдзельнічаць я адзін і рэальна ня змог бы ствараць перашкоду руху мінакоў і гарадзкога транспарту. Таму падстава, зь якой улады адмовілі мне ў правядзеньні пікетаваньня, зьяўляецца надуманай і незаконнай”.

Варта адзначыць, што для таго, каб зладзіць публічную акцыю, аналягічную той, якую плянаваў Валер Місьнікаў, у большасьці краінаў ня трэба зьвяртацца па які-кольвек дазвол ад уладаў. Прычым гэта тычыцца ня толькі краінаў заходняй дэмакратыі. Нават у суседняй Расеі заканадаўствам прадугледжаная такая форма публічнага выказваньня думак, як адзіночны пікет, для якога не патрабуецца ні браць дазволу на ягонае правядзеньне, ні папярэджваць аб ім улады.

На жаль, досьвед іншых – нам ня ўказ. Беларусь ідзе ўласным шляхам, усяляк абмяжоўваючы грамадзянскія й палітычныя свабоды насельніцтва. Застаецца спадзявацца, што дзясяткі рашэньняў, якія штогод выносяцца Камітэтам па правах чалавеку ААН датычна парушэньняў Рэспублікай Беларусь правоў жыхароў краіны, нарэшце дадуць плён: улады, як заканадаўча, гэтак і на практыцы, вымушаныя будуць зьмяніць сваё стаўленьне да забясьпячэньня законных правоў грамадзянаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Новое дело в Комитете по правам человека ООН: “Валерий Мисьников против Беларуси”

093/2011 – такой регистрационный номер присвоил Комитет по правам человека ООН очередному обращению, поступившему в комитет от жителя Витебска. Автором этого обращения является правозащитник Валерий Мисьников. Он обратился в международную учреждение, основанную Организацией Объединенных Наций, с жалобой на действия белорусских властей, которые, по мнению господина Мисникова, попрали его гражданские права: право на свободное выражение своих взглядов и убеждений и право на распространение информации.

Упомянутые права гарантируются гражданам как Конституцией Республики Беларусь, так и международными правовыми актами. Однако, когда витебский правозащитник попытался отстоять их в разных судах страны – начиная с Октябрьского райсуда Витебска и заканчивая Верховным Судом, – в удовлетворении его законных требований ему везде отказали.

События, которые заставили Валерия Мисникова искать справедливости сначала в белорусских судах, а позже – в Комитете по правам человека ООН, состоялись в прошлом году. 25 ноября 2010 г. он подал заявку в Витебский горисполком на проведение пикета. Целью предполагаемого мероприятия была пропаганда необходимости обеспечения прав человека и распространение информации об условиях, которые должна создать государство, чтобы каждый гражданин имел возможность реализовывать свои права. Витебские власти отреагировали на поданную господином Мисникова заявку также, как в последние годы реагируют почти на все такие заявки: проводить пикет ему запретили.

“Как законопослушный гражданин во время мероприятия я не собирался нарушать права граждан, в том числе и их право на свободное передвижение по городу, – утверждает витебский правозащитник. – Тем более, что в пикетировании имелся участвовать я один и реально не смог бы создавать препятствие движению прохожих и городского транспорта. Поэтому повод, с которой власти отказали мне в проведении пикетирования, является надуманной и незаконной “.

Стоит отметить, что для того, чтобы устроить публичную акцию, аналогичную той, которую планировал Валерий Мисьников, в большинстве стран не нужно обращаться за какой-либо разрешение от властей. Причем это касается не только стран западной демократии. Даже в соседней России законодательством предусмотрена такая форма публичного выражения мнений, как одиночный пикет, для которого не требуется ни разрешение на его проведение, ни предупреждать о нем власти.

К сожалению, опыт других – нам не указ. Беларусь идет собственным путем, всячески ограничивая гражданские и политические свободы населения. Остается надеяться, что десятки решений, которые ежегодно выносятся Комитетом по правам человека ООН касательно нарушений Украиной прав жителей страны, наконец дадут плоды: власти, как законодательно, так и на практике, вынуждены будут изменить свое отношение к обеспечения законных прав граждан.

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>