2011 21/09
Dimitris N. Iliopoulos

Dimitris N. Iliopoulos, кіраўнік місыі Эўразьвязу пры Радзе па правах чалавеку ААН

20 верасьня Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека й Фундацыя дамоў правоў чалавека правялі паралельнае мерапрыемства на тэму крымінальнага перасьледу віцэ-прэзыдэнта Фэдэрацыі й старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня 2011 г. Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасьць у прысутных, у тым ліку прадстаўнікоў шэрагу нацыянальных прадстаўніцтваў у ААН. (далей – правапіс першакрыніцы)

Прысутным быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм, прысвечаны Алесю Бяляцкаму, а затым перад імі выступіў намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч і дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава.

Пасля прэзентацыяў слова ўзяў кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліопалас (Dimitris N. Iliopoulos). Сп. амбасадар у прыватнасці адзначыў, што крымінальны пераслед вядомага ў Беларусі і па-за яе межамі праваабаронцы Алеся Бяляцкага з’яўляецца нічым іншым як палітычным пераследам, і заклікаў афіцыйны Менск да неадкладнага вызвалення праваабаронцы, а таксама ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Яго пазіцыя была падтрыманая прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў шэрагу краінаў Еўразвязу: Польшчы, Венгрыі, Германіі. Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International адзначыла, што Алесь Бяляцкі з’яўляецца вязнем сумлення, і заклікала спыніць пераслед беларускіх праваабаронцаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Призывы к освобождению Алеся Беляцкого сегодня снова прозвучали в ООН

20 сентября Международная Федерация за права человека и Фонд домов прав человека провели параллельное мероприятие на тему уголовного преследования вице-президента Федерации и председателя Правозащитного центра “Вясна” Алеся Беляцкого, арестованного 4 августа 2011г. Мероприятие вызвало большой интерес у присутствующих, в том числе представителей ряда национальных представительств в ООН. Присутствующим был продемонстрирован короткометражный фильм, посвященый Алесю Беляцкому, а затем перед ними выступили заместитель председателя “Весны” Валентин Стефанович и директор Белорусского Дома прав человека в Вильнюсе Анна Герасимова.

После презентаций слово взял глава миссии Евросоюза при Совете по правам человека ООН Димитрий Илиополос (Dimitris N. Iliopoulos). Г-н посол в частности отметил, что уголовное преследование известного в Беларуси и за ее пределами правозащитника Алеся Беляцкого является ничем иным как политическим преследованием, и призвал официальный Минск к немедленному освобождению правозащитники, а также всех политических заключенных Беларуси. Его позиция была поддержана представителями национальных делегаций ряда стран Евросоюза: Польши, Венгрии, Германии. Представитель международной правозащитной организации Amnesty International отметила, что Алесь Беляцкий является узником совести, и призвала прекратить преследование белорусских правозащитников.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>