Віншаваньні ад Выканаўчага Бюро ды Рабочае групы Асамблеі НДА Беларусі.
Сёньня свой дзень народзінаў за кратамі сьвяткуе старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-старшыня Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку, літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў Асамблеі НДА Алесь Бяляцкі. Мужны чалавек, чалавек з высокай чалавечай годнасьцю. Шчыра жадаем Вам найхутчэйшага вызваленьня, непахіснасьці, мужнасьці й добрага настрою, нягледзячы на месца, дзе Вам сёньня даводзіцца сьвяткаваць Дзень народзінаў. Але Вы жыцьцялюб і пазытыўны чалавек. Не губляйце свайго аптымізму. Чакаем Вас на Волі!
Сябры рабочае групы Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі таксама 23.09.2011 падпісалі й адправілі Алесю Бяляцкаму вялікую віншавальную адкрытку, у якой кожны змог напісаць колькі цёплых словаў праваабаронцу, вымушанаму сустракаць свой 49 год нараджэньня за кратамі.
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: крымінальная справа Алеся Бяляцкага, праваабаронцы
3 thoughts on “Асамблея НДА Беларусі павіншавала Алеся Бяляцкага з днём нараджэньня”