2011 26/09
dn-bialiackaha-11

У Менску 25 верасьня 2011 г.

25 верасьня сябры, калегі й аднадумцы Алеся Бяляцкага выйшлі на сталічны праспэкт, каб распавесьці людзям пра тое, што сёньня, у свой дзень народзінаў, вядомы на ўвесь сьвет беларускі праваабаронца знаходзіцца за кратамі на Валадарцы. (далей – правапіс першакрыніцы)

“Шаноўны Алесь, з Днём народзінаў!

Камера СІЗА не лепшае месца для ягонага адзначэння, таму жадаем найхутчэйшага вызвалення і магчымасці працягнуць дапамагаць людзям, што Вы рабілі цягам апошніх 15-ці гадоў свайго жыцця!

Мужнасці, бадзёрасці, трываласці і непахіснасці Вам на ўсе часы! Няхай Бог мацуе не толькі веру, а і дадае моцы, надзейных партнёраў і прыхільнікаў, якія б разам прывялі да той Беларусі, пра якую ўсе мы марым!”

Паштоўкі з такім зместам усе жадаючыя ўкідвалі ў паштовыя скрыні, каб разам з віншаваннем даслаць Алесю ў няволю свае галасы падтрымкі. Да будынку Галоўпаштампту падыходзілі і грамадзяне, якія ўважліва сочаць за лёсам Бяляцкага, і тыя, хто з абвестак даведаліся пра гэтую віншавальную акцыю, і проста неабыякавыя мінакі, якім пра зняволенага праваабаронцу распавялі яго сябры і калегі.

dn-bialiackaha-16

Пасля са сталічнага праспекту праваабаронцы пайшлі на вуліцу Валадарскага, да будынку СІЗА, каб запусціць над вязніцай, дзе Алесь Бяляцкі вымушаны сустракаць свой дзень народзінаў, дзесяткі белых і чырвоных балонікаў, якія надавалі ўрачыстасці сённяшняму дню.

dn-bialiackaha-171

Своеасаблівыя сімвалы свабоды ўзляталі ў неба пад радаснае “З Днём народзінаў, Алесь Бяляцкі!” і жыццесцвярджальнае “Жыве Беларусь!”. І было вельмі прыемна, што на гэтыя словы адгукаліся сэрцы мінакоў.

***
У той жа дзень, 25 верасьня, пад вокнамі сьледчага ізалятара па вуліцы Валадарскага ў Менску невядомыя актывісты грамадзянскай супольнасьці Беларусі зладзілі віншавальны салют з 49 залпаў у гонар 49-годзьдзя Алеся Бяляцкага.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Поздравления Алесю Беляцкому прозвучали и на минских улицах (ФОТО, ВИДЕО)

25 сентября друзья, коллеги и единомышленники Алеся Беляцкого вышли на столичный проспект, чтобы рассказать людям о том, что сегодня, в свой день рождения, известный на весь мир белорусский правозащитник находится за решеткой на Володарке.

“Уважаемый Алесь, с Днем рождения!

Камера СИЗО не лучшее место для его празднования, поэтому хотим скорейшего освобождения и возможности продолжить помогать людям, что Вы делали в течение последних 15-ти лет своей жизни!

Мужества, бодрости, прочности и незыблемости Вам на все времена! Пусть Бог укрепляет не только веру, но и добавляет силы, надежных партнеров и сторонников, которые бы вместе привели к той Беларуси, о которой все мы мечтаем! “

Открытки с таким содержанием все желающие вбрасывали в почтовые ящики, чтобы вместе с поздравлением прислать Алесю в неволю свои голоса поддержки. К зданию Главпочтампта подходили и граждане, которые внимательно следят за судьбой Беляцкого, и те, кто с объявлений узнали об этой поздравительной акции, и просто неравнодушные прохожие, которым о заключенном правозащитнике рассказали его друзья и коллеги.

После из столичного проспекта правозащитники пошли на улицу Володарского, к зданию СИЗО, чтобы запустить над тюрьмой, где Алесь Беляцкий вынужден встречать свой день рождения, десятки белых и красных воздушных шаров, которые придавали торжественность сегодняшнему дню.

***
В тот же день, 25 сентября, под окнами следственного изолятора по улице Володарского в Минске неизвестные активисты гражданского общества Беларуси провели поздравительный салют из 49 залпов в честь 49-летия Алеся Беляцкого.

Паводле spring96.org i charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>