2011 28/09
50556_114290388613622_3315606_n3

Рабочая група Асамблеі НДА абмеркавала ўмовы дыялёгу з уладамі, неабходнасьць нарошчваньня грамадзка-палітычнай вагі грамадзянскай супольнасьці Беларусі і ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве.

Рабочая група Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў прыняла дзьве заявы, датычныя меркаванага дыялёгу ўладаў з грамадзтвам і нераскрытага патэнцыялу беларуска-эўрапэйскіх стасункаў у межах праграмы Ўсходняе партнэрства.

Асамблея заўжды выказвалася за неабходнасьць вядзеньня канструктыўнага дыялёгу паміж грамадзкасьцю й дзяржавай дзеля ўмацаваньня грамадзянскай супольнасьці й разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі. Аднак такі дыялёг магчымы толькі ў свабоднай ад страху і перасьледу за грамадзкую дзейнасьць атмасфэры.

Асамблея НДА прапаноўвае “Канцэпцыю спрыяньня органамі ўлады разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці Беларусі”, дзе адзначаюцца прынцыпы і працэдуры ўзаемадзеяння. Галоўным чыньнікам для магчымасьці вядзеньня размоваў пра дыялёг Асамблея НДА лічыць неадкладнае вызваленьне і поўную рэабілітацыю ўсіх палітычных вязьняў. “У адваротным выпадку, любую спробу дыялёгу мы лічым фіктыўнай і амаральнай,” – адзначаецца ў дакумэнце. Разам з тым, Асамблея НДА не выключае, што ўлады могуць зымітаваць крокі да дэмакратызацыі, і заклікае арганізацыі грамадзянскай супольнасьці канцэнтраваць свае высілкі на працы з грамадзтвам дзеля таго, каб нарошчваць свой грамадзка-палітычны патэнцыял.

“Мы палічылі неабходным яшчэ раз падкрэсьліць, што дыялёг, каб быць выніковым, ня можа праходзіць у атмасферы страху і рэпрэсіяў. Мы чакаем ад уладаў крокаў, якія сьведчылі б аб сур’ёзнасьці намераў размаўляць з грамадзтвам аб выхадзе з крызісу. Безумоўна, першым такім крокам мусіць быць вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў. Са свайго боку, арганізацыям грамадзянскай супольнасьці Беларусі неабходна канцэнтраваць свае намаганьні на працы з грамадзтвам, каб атрымаць мандат прадстаўляць ягоныя інтарэсы ў стасунках з уладамі”, – адзначыў Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Другое пытаньне, якое ўздымалася на пасяджэньні Рабочай групы тычылася Саміту Ўсходняга Партнэрства, а таксама фармату ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходняга Партнэрства. Два гады ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходняга Партнэрства не прывялі да пазытыўных зьменаў у кірунку дэмакратыі. Кіраўніцтва Беларусі разглядае нармалізацыю стасункаў з Аб’яднанай Эўропай выключна, як працэс саступак з боку Эўразьвязу ў абмен на касмэтычныя і несыстэмныя захады.

“Варта адзначыць, што Нацыянальная плятформа Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ўжо рабіла крокі для таго, каб паўплываць на працэс набліжэньня Беларусі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў і стандартаў. Складаньне прапановаў ад грамадзкіх арганізацыяў для плянаў дзеяньняў паміж ЭЗ і Ўрадам нашай краіны, названых намі “дарожнымі мапамі”, у гэтым сэнсе было і застаецца важным здабыткам, які і надалей трэба заахвочваць і разьвіваць,” – зазначыў кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак.

Разам з тым, паводле прадстаўнікоў Асамблеі НДА, праграма Ўсходняга Партнэрства яшчэ не скарыстала закладзены ў яе патэнцыял спрыяньня палітычным і сацыяльна-эканамічным рэформам і набліжэньня краінаў-партнэраў да Эўразьвязу – яна патрабуе рэфармаваньня.

Асамблея лічыць, што пэўны ўхіл дзеяньняў ад імя беларускай Нацыянальнай плятформы ФГС Усходняга партнэрства ў бок канкураваньня з апазыцыйнымі палітычнымі сіламі за лідэрства не адпавядае ані мэтам і задачам самой Нацыянальнай плятформы ў краіне, ані інтарэсам усёй дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Таму прадстаўнікі Асамблеі НДА Беларусі, заклікаюць да дасягненьня спрыяньня эўрапейскай інтэграцыі Беларусі, эўрапеізацыі інстытутаў беларускага грамадзтва і дзяржавы, мадэрнізацыі краіны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ассамблея НДО: Освобождение политзаключенных это первый шаг к возможному диалогу

Рабочая группа Ассамблеи НДО обсудила условия диалога с властями, необходимость наращивания общественно-политического веса гражданского общества Беларуси и участие Беларуси в Восточном партнерстве.
Рабочая группа Ассамблеи неправительственных демократических организаций приняла два заявления, касающиеся предполагаемого диалога властей с обществом и нераскрытый потенциал белорусско-европейских отношений в рамках программы Восточное партнерство.

Ассамблея всегда высказывалась за необходимость ведения конструктивного диалога между общественностью и государством для укрепления гражданского общества и развития демократии в Беларуси. Однако такой диалог возможен только в свободной от страха и преследования за общественную деятельность атмосферы.

Ассамблея НДО предлагает “Концепцию содействия органами власти развитию гражданского общества Беларуси”, где отмечаются принципы и процедуры взаимодействия. Главным фактором для возможности ведения разговоров о диалоге Ассамблея НДО считает немедленное освобождение и полную реабилитацию всех политических заключенных. “В противном случае, любую попытку диалога мы считаем фиктивной и аморальной”, – отмечается в документе. Вместе с тем, Ассамблея НДО не исключает, что власти могут сымитировать шаги к демократизации, и призывает организации гражданского общества концентрировать свои усилия на работе с обществом для того, чтобы наращивать свой общественно-политический потенциал.

“Мы посчитали необходимым еще раз подчеркнуть, что диалог, чтобы быть эффективным, не может проходить в атмосфере страха и репрессий. Мы ждем от властей шагов, которые свидетельствовали бы о серьезности намерений говорить с обществом о выходе из кризиса. Безусловно, первым таким шагом должно быть освобождение и реабилитация политзаключенных. Со своей стороны, организациям гражданского общества Беларуси необходимо концентрировать свои усилия на работе с обществом, чтобы получить мандат представлять его интересы в отношениях с властями “, – отметил Председатель Рабочей группы Ассамблеи НДО Сергей Мацкевич.

Второй вопрос, который поднимался на заседании Рабочей группы касался Саммита Восточного Партнерства, а также формата участия Беларуси в программе Восточного Партнерства. Два года участия Беларуси в программе Восточного Партнерства не привели к позитивным изменениям в направлении демократии. Руководство Беларуси рассматривает нормализацию отношений с Объединенной Европой исключительно, как процесс уступок со стороны Евросоюза в обмен на косметические и несистемные меры.

“Следует отметить, что Национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнерства уже делала шаги для того, чтобы повлиять на процесс сближения Беларуси и европейских ценностей и стандартов. Составление предложений от общественных организаций для планов действий между ЕС и Правительством нашей страны, названных нами “дорожными картами”, в этом смысле было и остается важным достоянием, которое и дальше нужно поощрять и развивать», – отметил глава Исполнительного бюро Ассамблеи НДО Сергей Лисиченок.

Вместе с тем, по мнению представителей Ассамблеи НДО, программа Восточного Партнерства еще не использовала заложенный в ее потенциал содействия политическим и социально-экономическим реформам и приближения стран-партнеров к ЕС – она ​​требует реформирования.

Ассамблея считает, что определенный уклон действий от имени белорусской Национальной платформы Восточного партнерства в сторону конкурирования с оппозиционными политическими силами за лидерство не соответствует ни целям и задачам самой Национальной платформы в стране, ни интересам всего демократического общества Беларуси. Поэтому представители Ассамблеи НДО Беларуси, призывают к достижению содействия европейской интеграции Беларуси, европеизации институтов белорусского общества и государства, модернизации страны.

Паводле разсылкі Асамблеі НДА Беларусі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

2 thoughts on “Асамблея НДА: Вызваленьне палітвязньяў гэта першы крок да магчымага дыялёгу”

  1. Pingback: roland
  2. Pingback: adam

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>