2011 30/09
Аляксей Лапіцкі, Жодзінскі гарадзкі суд

Аляксей Лапіцкі, Жодзінскі гарадзкі суд

Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая аспрэчваюць неправамерныя дзеяньні чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму па забароне мірнага пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага, якое плянавалася на 22.08.2011г.

У сувязі з гэтым 27.09.2011 з 11-00 да 12-30 у Жодзінскім гарадзкім судзе адбывалася папярэдняя размова заяўнікоў з судзьдзёй Жодзінскага суду Тацянай Трацюк і юрысткансультанкаю Жодзінскага выканкаму Вольгай Вэргель па скарзе на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў у часе забароны мірнага пікетаваньня, замоўленага Аляксеем Лапіцкім і Сьвятланай Лапіцкай у падтрымку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за кратамі СІЗА ў Менску з 04.08.2011.

Напярэдадні заяўнікі, апранутыя ў футболкі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму” наведалі старшыню суда Аліну Клус і мелі зь ёй прынцыповую размову па фактах сыстэматычных парушэньняў правоў грамадзянаў на мірныя сходы, выказваньне перакананьняў ды свабодны распаўсюд інфармацыі ў Жодзіне, наконт безадказнасьці службовых асобаў Жодзінскага выканкаму за дыскрымінацыю грамадзянаў па палітычных матывах, а таксама наконт сыстэматычных неаб’ектыўных рашэньняў судзьдзі Т.Трацюк, аб сваім недаверы да гэтай судзьдзі, якая выносіць палітычна матываваныя рашэньні, прыцягвае да адказнасьці грамадзянаў за спробы рэалізацыі імі канстытуцыйных правоў ды ігнаруе неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) чыноўнікаў, у выніку чаго парушаюцца гаратнаваныя Асноўным Законам правы й свабоды, а службоўцы выканкаму працягваюць мэтанакіравана перашкаджаць у рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў жодзінцаў.

Свой недавер заяўнікі выказалі таксама самой судзьдзе Т.Трацюк на пачатку размовы зь ёй. Яны прасілі праводзіць паседжаньне па-беларуску. У сувязі з гэтым Т.Трацюк узяла час для таго, каб вызначыцца з сваімі далейшымі дзеяньнямі па заяўленых вусных хадайніцтвах. Але ў выніку яна адмовілася праводзіць бяседу па-беларуску й паабяцала разглядзець хадайніцтва аб адводзе ейнай кандыдатуры судзьдзі ў далейшым працэсе.

У вынку дыскусыі судзьдзя Т.Трацюк прызначыла папярэдняе судове разьбіральніцтва па скарзе на 07.10.2011г.

Прадстаўніца выканкаму В.Вэргель, а таксама судзьдзя Т.Трацюк спрабавалі скарэктаваць патрабаваньні скаргі, спасылаючыся на тое, што неправамерныя дзеяньні іншых (акрамя намесьніка старшыні выканкаму Юрыя Шарага, які падпісаў адказ з забаронаю мерапрыемства) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму, трэба было аспрэчваць у дасудовым парадку ў Мескім аблвыканкаме.

Аднак, Аляксей Лапіцкі не пагадзіўся з гэтым і зьвярнуў увагу прысутных на зробленую ім заяву праз Кнігу заўвагаў і прапановаў Жодзінскага выканкаму, а таксама прадстаўленае суду рэагаваньне кіраўніцтва выканкаму па ёй, прадстаўленае ў адказе ад 07.09.2011 на дадатковую заяву праваабаронцаў у выканкам ад 19.08.2011г.

У выніку, судзьдзя Т.Трацюк вырашыла разглядаць усе факты, датычныя дзеяньняў адзначаных у скарзе службоўцаў, якія ўчасе нематываванай забароны мірнага пікетаваньня й парушэньня арт. 23, арт. 35 Канстытуцыі, арт. 21 і арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах зьдзейсьнілі яшчэ й шэраг супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да заяўнікоў, парушылі закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама “Аб зваротах грамадзянаў”.

Заяўнікі настойваюць на тым, каб суд вызначыў ці зьяўлялася замаўляемае імі пікетаваньне “мірным”? Ці пагражала яно “парушэньнем правапараду, правоў і свабодаў, здароўю іншых грамадзянаў”? Каб суд вызначыў ці маглі чыноўнікі Жодзінскага выканкаму забараніць замоўленае адпаведным чынам “мірнае мерапрыемства” па іншых, чым пазначаныя ў арт. 35, арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арт. 21 МПГіПП матывах?

Яны просяць суд засьведчыць такім чынам факт неправамернай і неабаснаванай забароны заяўленага імі пікетаваньня на 22.08.2011г. у падтрымку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, а таксама абавязаць выканкам выканаць свае абавязкі й гарантаваць заяўнікам у рэалізацыі іхнага Канстытуцыйнага права на правядзеньне заяўленага мірнага мерапрыемства, на выказваньне іхных меркаваньняў ды безперашкодны распаўсюд адпаведнай інфармацыі ў Жодзіне.

Заяўнікі прасілі прадставіць у суд распараджэньне аб забароне мітынгу, зробленае старшынём Жодзінскага выканкаму М.Амельянчуком, Рашэньне выканкаму адносна неабходнасьці аплаты заяўнікамі выдаткаў па ахове грамадзкага парадку, прыбіраньні тэрыторыі й мэдычным абслугоўваньні, а таксама неабходныя прыкладныя формы дамоваў, сьпісы прадпрыемстваў (рознай формы ўласнасьці), а таксама суб’ектаў дамоваў, прэйскуранты коштаў на адпаведныя паслугі (з апісаньнем адпаведных работ) з дыфэрэнцыяванай градацыяй па відах і формах масавых мерапрыемстваў, іхным маштабе (да 1000 удзельнікаў, звыш 1000 удзельнікаў …), мэтах правядзеньня масавых мерапрыемстваў (грамадзкія, камэрцыйныя … ), а таксама ў залежнасьці ад суб’ектаў, якія замаўляюць іхнае правядзеньне (фізычныя асобы, юрыдычныя асобы, грамадзкія й непрыбытковыя арганізацыі, камэрцыйныя ўстановы, пэнсыянэры, безпрацоўныя …).

Праваабронцы спрабуюць такім чынам паказаць, што практыка забароны мясцовымі ўладамі мірных масавых мерапрыемстваў у Жодзіне груба парушае арт.35 Канстытуцыі й замест замацаванага ў Законе “Аб масавых мерапрыемтвах у Рэспубліцы Беларусь” парадку рэалізацыі гарантыяў дзяржавы па садзеяньні ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў грамадзянаў – скіраваная зусім на адваротнае – на іхную сыстэматычную забарону.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

В Жодино начинается судебный процесс по жалобе о запрете мирного пикетирования в поддержку Алеся Беляцкого

Правозащитники Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая оспаривают неправомерные действия чиновников Жодинского исполкома по запрету мирного пикетирования в поддержкуАлеся Беляцкого, которое планировалось на 22.08.2011г.

В этой связи 27.09.2011 с 11-00 до 12-30 в Жодинском городском суде проходила предварительная беседа заявителей с судьей Жодинского суда Татьяной Троцюк и юристконсультом Жодинского исполкома Ольгой Вергель по жалобе на неправомерные действия (бездействие) должностных лиц во время запрета мирного пикетирования, заявленного Алексея Лапицкого и Светланой Лапицкой в ​​поддержку заключенного правозащитника Алеся Беляцкого, который находится за решеткой СИЗО в Минске с 04.08.2011.

Накануне заявители, одетые в футболки с надписью “Свободу Алесю Беляцкому” посетили председателя суда Алину Клус и имели с ней принципиальный разговор по фактам систематического нарушения прав граждан на мирные собрания, выражение убеждений и свободное распространение информации в Жодино, по поводу безответственности должностных лиц Жодинского исполкома за дискриминацию граждан по политическим мотивам, а также по поводу систематических необъективных решений судьи Т. Троцюк, о своем недоверии к этой судье, которая выносит политически мотивированные решения, привлекает к ответственности граждан за попытки реализации ими конституционных прав и игнорирует неправомерные действия (бездействие) чиновников, в результате чего нарушаются гаратнаваныя Основным Законом права и свободы, а чиновники исполкома продолжают целенаправленно препятствовать в реализации гражданских и политических прав жителей Жодино.

Свое недоверие заявители также высказали самой судье Т. Троцюк в начале разговора с ней. Они просили проводить заседание по-белорусски. В этой связи Т. Троцюк взяла время для того, чтобы определиться со своими дальнейшими действиями по заявленным устных ходатайствам. Но в итоге она отказалась проводить беседу по-белорусски и пообещала рассмотреть ходатайство об отводе её кандидатуры судьи в дальнейшем процессе.

В результате дискуссии судья Т. Троцюк назначила предварительное судебное разбирательство по жалобе на 07.10.2011г.

Представитель исполкома В. Вергель, а также судья Т. Троцюк пытались скорректировать требования жалобы, ссылаясь на то, что неправомерные действия других (кроме заместителя председателя исполкома Юрия Шарого, подписавшего ответ с запретом мероприятия) должностных лиц Жодинского исполкома, нужно было оспаривать в досудебном порядке в Минском облисполкоме.

Однако, Алексей Лапицкий не согласился с этим и обратил внимание присутствующих на сделанное им заявление через Книгу замечаний и предложений Жодинского исполкома, а также представленное суду реагирование руководства исполкома по ней, представленное в ответе от 07.09.2011 на дополнительное заявление правозащитников в исполком от 19.082011г.

В итоге, судья Т. Троцюк решила рассматривать все факты, касающиеся действий упомянутых в жалобе чиновников, которые во время немотивированного запрета мирного пикетирования и нарушения ст. 23, ст. 35 Конституции, ст. 21 и ст. 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах совершили ещё и ряд противоправных действий в отношении заявителей, нарушили закон “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, а также «Об обращении граждан”.

Заявители настаивают на том, чтобы суд определил являлось ли заявляемое ими пикетирование “мирным”? Угрожало ли оно «нарушением правопорядка, прав и свобод, здоровью других граждан”? Чтобы суд определил могли ли чиновники Жодинского исполкома запретить заявленное соответствующим образом “мирное мероприятие” по другим, чем указанные в ст. 35, ст. 23 Конституции Республики Беларусь, а также ст. 21 МПГиПП мотивам?

Они просят суд засвидетельствовать таким образом факт неправомерного и необоснованного запрета заявленного ими пикетирования на 22.08.2011г. в поддержку заключенного правозащитника Алеся Беляцкого, а также обязать исполком выполнить свои обязательства и гарантировать заявителям в реализации их Конституционного права на проведение заявленного мирного мероприятия, на выражение их мнения и беспрепятственное распространение соответствующей информации в Жодино.

Заявители просили представить в суд распоряжение о запрете митинга, сделанное председателем Жодинского исполкома Н. Омельянчуком, решение исполкома относительно необходимости оплаты заявителями расходов по охране общественного порядка, уборке территории и медицинскому обслуживанию, а также необходимые образцы форм договоров, списки предприятий (разной формы собственности), а также субъектов договоров, прейскуранты цен на соответствующие услуги (с описанием соответствующих работ) с дифференцированной градацией по видам и формам массовых мероприятий, их масштабе (до 1000 участников, свыше 1000 участников …), целях проведения массовых мероприятий (общественные, коммерческие …), а также в зависимости от субъектов, которые заявляют их проведение (физические лица, юридические лица, общественные и неприбыльные организации, коммерческие учреждения, пенсионеры, безработные …).

Правозащитники пытаются таким образом показать, что практика запрета местными властями мирных массовых мероприятий в Жодино грубо нарушает ст.35 Конституции и вместо закрепленного в Законе “О массовых мерапрыемтвах в Республике Беларусь” порядке реализации гарантий государства по содействии в проведении массовых мероприятий граждан – направлена ​​совсем на обратное – на их систематический запрет.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>