2011 07/10
united_nations1

У Камітэце ААН па правах чалавеку зарэгістраваныя скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў Васіля Палякова й Анатоля Паплаўнага. Адпаведнае паведамленьне яны атрымалі з камітэту.

У паведамленьні гаворыцца аб рэгістрацыі скаргі ды аб тым, што яна накіраваная ўраду Беларусі для дачы камэнтарыя, паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць заявы ў міжнародную структуру.

Ён адзначыў, што толькі за 2011 год гомельскія дэмакратычныя актывісты накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавеку 17 скаргаў. За апошнія гады Судаленка дапамог падрыхтаваць не адзін дзесятак скаргаў у міжнародную структуру, па сямі зь якіх ужо ёсьць перамогі на гэтым высокім міжнародным узроўні. З гэтымі рашэньнямі можна азнаёміцца тут.

Палякоў і Паплаўны не згодныя з прыцягненьнем іх 27 ліпеня мінулага году да адміністрацыйнай адказнасьці за распаўсюджваньне ў Гомелі віншавальных паштовак з нагоды дня незалежнасьці Беларусі. Тады актывістаў абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыі й аштрафавалі кожнага на 1050000 беларускіх рублёў.

Праваабаронца сказаў: актывісты просяць уплывовую міжнародную інстанцыю прызнаць факт парушэньня з боку дзяржавы іх правоў на свободны распаўсюд інфармацыі, а таксама права на разгляд справы незалежным, кампэтэнтным і непрадузятым судом.

Л. Судаленка таксама падкрэсліў, што гэта ужо 120-я скарга, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавеку па індывідуальных паведамленьнях грамадзянаў Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Комитете ООН по правам чалавекe зарегистрированы жалобы гомельских демократических активистов

В Комитете ООН по правам человека зарегистрированы жалобы гомельских демократических активистов Василия Полякова и Анатолия Поплавного. Соответствующее сообщение они получили из комитета.

В сообщении говорится о регистрации жалобы и о том, что она направлена ​​правительству Беларуси для дачи комментариев, сообщил правозащитник Леонид Судаленко, который помогал готовить заявления в международную структуру.

Он отметил, что только за 2011 год гомельские демократические активисты направили в Комитет ООН по правам человека 17 жалоб. За последние годы Судаленко помог подготовить не один десяток жалоб в международную структуру, по семи из которых уже есть победы на этом высоком международном уровне. С этими решениями можно ознакомиться здесь.

Поляков и Поплавный не согласны с привлечением их 27 июля прошлого года к административной ответственности за распространение в Гомеле поздравительных открыток по случаю дня независимости Беларуси. Тогда активистов обвинили в незаконном распространении информации и оштрафовали каждого на 1050000 белорусских рублей.

Правозащитник сказал: активисты просят влиятельную международную инстанцию ​​признать факт нарушения со стороны государства их прав на свободное распространение информации, а также право на рассмотрение дела независимым, компетентным и беспристрастным судом.

Л. Судаленко также подчеркнул, что это уже 120-я жалоба, зарегистрированная в Комитете ООН по правам человека по индивидуальным сообщениям граждан Беларуси.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>