Не забірай жыцьцё!
2011 08/10
svla_prakzhod350_1

Сьвятлана Лапіцкая, перад сустрэчай з пракурорам глраду Жодзіна

06.10.2011 увечары пракурор гораду Жодзіна Ўладзімер Небоська тэлефанаваў Сьвятлане Лапіцкай і Аляксею Лапіцкаму, каб запрасіць іх на тэрміновую размову наконт правядзеньня “Народнага сходу”.

Актывісты адмовіліся ў ёй удзельнічаць, але позва на 14-00 07.10.2011 была перададзеная ім пад роспіс супрацоўнікам Жодзінскага ГАЎС Зайцам у будынку Жодзінскага гарадзкога суда, куды аб 11-00 у гэты дзень праваабаронцы прыйшлі, каб удзельнічаць у папярэднім паседжаньні суда па іхнай скарзе на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму, датычныя нематываванай забароны мірнага сходу грамадзянаў у Жодзіне, заяўленага на 22.08.2011 Аляксеем Лапіцкім і Сьвятланай Лапіцкай у падтрымку палітзьняволенага, вядомага праваабаронцы, Алеся Бяляцкага.

Уладзімер Небоська, пракурор Жодзіна

Уладзімер Небоська, пракурор Жодзіна

У пракуратуры У.Небоська на падставе апэратыўнай інфармацыі з КДБ і міліцыі, а таксама згодна з прадстаўленьнем Менскай абласной пракуратуры спрабаваў уручыць праваабаронцам пісьмовыя папярэджаньні як арганізатарам “Народнага сходу” ў Жодзіне.

Пры гэтым, у часе знаёмства праваабаронцаў з дакумэнтам і пастаноўцы імі пытаньняў на ягоным зьмесьце, пракурор лічыў мэтазгодным пяць разоў перапрацоўваць тэкст папярэджаньня, бо знаходзіў выказваемыя заўвагі праваабаронцаў слушнымі.

Урэшце, відавочна, пракурор горада Жодзіна зразумеў пазыцыю праваабаронцаў, якія акрамя іншага зьвярнулі ўвагу на тое, што ў прапанаваным да подпісу дакумэнце зблытваюцца нормы двух не зьвязаных паміж сабою спэцыялізаваных законаў. Так, дзеяньні па рэалізацыі працэдуры, вызначанай Законам Рэспублікі Беларусь “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, ацэньваюцца з пункту гледжаньня выкананьня Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, што алягічна, безсэнсоўна й ня можа мець аніякіх юрыдычных наступстваў.

У часе размовы стала таксама вядомым, што да аргкамітэту “Народнага сходу” ў Жодзіне па апэратыўных дакумэнтах і матэрыялах, якія трапілі ў пракуратуру з КДБ і міліцыі, маюць дачыненьне 5 асобаў, у тым ліку Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая. Апошнія адзначылі ў сувязі з гэтым, што хацелі б даведацца ад пракурора горада пра канкрэтнае месца ў Жодзіне й час плянуемага мерапрыемства, каб сапраўды на ім папрысутнічаць з мэтаю праваабарончага маніторынгу. Яны запрасілі пракурора прайсьцісь на мерапрыемства разам зь імі для таго, каб назіраць за выкананьнем вызначанай законам працэдуры, захаваньнем законнасьці й правапарадку ў адзначаным ім месцы.

Аляксей Лапіцкі, перад сустрэчай з пракурорам гораду Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, перад сустрэчай з пракурорам гораду Жодзіна

У выніку размовы, якая доўжылася каля пяцідзесяці хвілінаў, вынікова адкарэктаваны дакумэнт усё роўна не пазбавіўся ад супярэчнасьцяў і справядлівых пытаньняў праваабаронцаў. У сувязі з гэтым Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая заявілі, што пры ўсім жаданьні ня могуць яго падпісаць, бо дадзены дакумэт зьяўляецца безпадстаўным і юрыдычна нікчэмным, ня можа быць прад’яўленым да любых арганізатараў альбо актыўных удзельнікаў плянуемага “Народнага сходу”, калі апошнія дзейнічаюць строга ў межах дзейснага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. Пракурор гораду Ўладзімер Небоська у сувязі з гэтым прыняў рашэньне не выносіць афіцыйнага папярэджаньня прысутным.

У той жа час, як паведамляе zhodzina.by у гэты ж дзень у другой палове дня, відавочна пасьля нарады пракурора ў выканкаме, на якую сьпяшаўся а 15-00 пракурор У.Нябоська напрыканцы сустрэчы з праваабаронцамі, пісьмовыя папярэджаньні ад пракуратуры атрымалі сябры аргкамітэту “Народнага сходу” у Жодзіне Аляксандар Ваўчанін і Юры Сілкін. Інфармаваным аб адказнасьці таксама быў і Аляксандар Камароўскі. Атрыманыя актывістамі папярэджаньні з пракуратуры яшчэ больш узмацнілі на іх адміністрацыйны прэсінг, бо кожны зь іх быў дадаткова папярэджаны на працы й абавязаны быў не пакідаць працоўнае месца ў часе плянуемага імі мерапрыемства.

P/S
Практыка паказала, што адміністратыўны рэсурс і кантрактная сыстэма ў часе пагаршэньня эканамічнага стану ў краіне становяцца яшчэ больш балючымі кропкамі ўплыву й рычагамі ўзьдзеяньня дыктатуры на грамадзянаў. Сыстэма таталітарнага дыктату й фактычна прымусовага ўтрыманьня ўлады ў краіне трымаецца на праўным бязьмежжы адміністратыўна-сілавога апарату й страхе, скіраваным паралізаваць стваральную актыўнасьць і салідарнасьць, нэўтралізаваць любыя пратэстныя настроі ў грамадзтве.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Прокуратура в Жодино решила не предъявлять официальных предупреждений правозащитникам …

06.10.2011 вечером прокурор города Жодино Владимир Небосько звонил Светлане Лапицкой и Алексею Лапицкому, чтобы пригласить их на срочную беседу по поводу “Народного собрания”.

Активисты отказались в ней участвовать, но повестка на 14-00 07.10.2011 была передана им под роспись сотрудником Жодинского ГОВД Зайцем в здании Жодинского городского суда, куда около 11-00 в этот день правозащитники пришли, чтобы участвовать в предварительном заседании суда по их жалобе на неправомерные действия (бездействие) должностных лиц Жодинского исполкома, касающиеся немотивированного запрета мирного собрания граждан в Жодино, заявленного на 22.08.2011 Алексеем Лапицким и Светланой Лапицкой в поддержку политзаключенного, известного правозащитника, Алеся Беляцкого.

В прокуратуре В. Небосько на основании оперативной информации из КГБ и милиции, а также согласно представления Минской областной прокуратуры пытался вручить правозащитникам письменные предупреждения как организаторам “Народного собрания” в Жодино.

При этом, во время знакомства правозащитников с документом и постановки ими вопросов по его содержанию, прокурор находил целесообразным пять раз редактировать текст предупреждения, так как находил высказываемые замечания правозащитников верными.

Наконец, очевидно, прокурор города Жодино понял позицию правозащитников, которые помимо прочего обратили внимание на то, что в предложенном для подписи документе перепутаны нормы двух не связанных между собой специализированных законов. Так, действия по реализации процедуры, определенной Законом Республики Беларусь “О республиканских и местных собраниях”, оцениваются с точки зрения соблюдения Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь,” что алогично, бессмысленно и не может иметь никаких юридических последствий.

В ходе беседы стало также известно, что к оргкомитету “Народного собрания” в Жодино по оперативным документах и ​​материалам, поступившим в прокуратуру из КГБ и милиции, имеют отношение 5 лиц, в том числе Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая. Последние отметили в этой связи, что хотели бы узнать от прокурора города конкретное место в Жодино и время планируемого мероприятия, чтобы действительно на нём поприсутствовать с целью правозащитного мониторинга. Они пригласили прокурора пройтись на мероприятие вместе с ними для того, чтобы наблюдать за выполнением определенной законом процедуры, соблюдением законности и правопорядка в отмеченном им месте.

В результате беседы, которая длилась около пятидесяти минут, окончательно откорректированный документ всё равно не избавился от противоречий и справедливых вопросов правозащитников. В связи с этим Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая заявили, что не могут его подписать, так как данный докумет является безосновательным и юридически никчемным, не может быть предъявлен любым организаторам или активным участникам паланируемого “Народного собрания”, если последние действуют строго в рамках действующего Закона Республики Беларусь “О республиканских и местных собраниях”. Прокурор города Владимир Небоська в этой связи принял решение не выносить официального предупреждения присутствующим.

В то же время, как сообщает zhodzina.by в этот же день во второй половине дня, очевидно после совещания прокурора в исполкоме, на которое он спешил к 15-00 в конце встречи с правозащитниками, письменные предупреждения от прокуратуры получили члены оргкомитета “Народного собрания” в Жодино Александр Волчанин и Юрий Силкин. Информированным об ответственности также был и Александр Камаровский. Полученные активистами предупреждения из прокуратуры ещё более усилили на них административный прессинг, так как каждый из них дополнительно был предупреждён на работе и обязан был не пакидать рабочее место во время планируемого ими мероприятия.

P/S
Практика показала, что административный ресурс и контрактная система во время ухудшения экономического состояния в стране становятся ещё более болезненными точками влияния и рычагами воздействия диктатуры на граждан. Система тоталитарного диктата и фактически принудительного удержания власти в стране держится на правовом беспределе административно-силового аппарата и страхе, направленном парализовать созидательную активность и солидарность, нейтрализовать любые протестные настроения в обществе.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>