2011 07/10
Хрыстафор Жаляпаў, Віцебск

Хрыстафор Жаляпаў, Віцебск

Старшыня Віцебскай абласной арганізайыі Руху “За Свабоду” вырашыў такім чынам адстойваць канстытуцыйнае права на свабоду выказваньня меркаваньня. Пасьля таго, як яму 8 разоў запар адмовілі ў правядзеньні мітынгаў і пікетаў, ён зьвярнуўся ў суд Чыгуначнага раёну з скаргаю на раённую адміністрацыю й службы, якія мусяць забясьпечваць правапарадак, чысьціню й мэдычнае абслугоўваньне падчас вулічных акцыяў.

Хрыстафор Жаляпаў распавёў, што адміністрацыя Чыгуначнага раёну не дазволіла правесьці ні акцыяў у падтрымку беларускіх палітвязьняў, ні імпрэзаў да Дня Волі 25 сакавіка й Дня Незалежнасьці 27 ліпеня, ні мітынгу перад угодкамі Чарнобыльскай катастрофы, ні пікетаў супраць зьбядненьня насельніцтва ва ўмовах сучаснай эканамічнай палітыкі:

“Мы прасілі дазволу на акцыі ў вызначаным гарадзкімі ўладамі месцы – у Парку культуры й адпачынку чыгуначнікаў. Першыя адмовы адміністрацыя Чыгуначнага раёну абгрунтоўвала тым, што якраз у той самы дзень і час, калі мы хочам правесьці нейкую акцыю, парк заняты пад іншую імпрэзу. Потым адмовы сталіся больш аднастайнымі: маўляў, мы не дамовіліся з ЖКГ пра ўборку тэрыторыі пасьля імпрэзы, з хуткай дапамогаю пра мэдычнае абслугоўваньне ды зь міліцыяй наконт аховы правапарадку. А ўсе гэтыя службы адмаўляюцца падпісваць з намі дамовы, пакуль няма дазволу з раённай адміністрацыі. Атрымліваецца замкнёнае кола”.

Праўда, кажа спадар Жаляпаў, было некалькі выпадкаў, калі раённая міліцыя давала “нестандартныя” адказы: да прыкладу, няма вольных супрацоўнікаў, каб паслаць на дзяжурства падчас акцыі, бо яны задзейнічаны ў іншым месцы.

Актывіст вырашыў, што суд, паводле артыкулу 353 Грамадзянска-працэсуальнага Кодэксу, мусіць даць ацэнку дзейнасьці і раённай адміністрацыі, і службаў, якія мусяць забясьпечваць правапарадак, чысьціню й мэдычнае абслугоўваньне. Такім чынам ён спадзяецца змусіць раённыя ўлады ўсё ж забясьпечыць і яму, і іншым грамадзянам рэалізацыю канстытуцыйнага права на публічнае выказваньне поглядаў.

Суд паводле скаргі Хрыстафора Жаляпава мае адбыцца 13 кастрычніка. Сьведкамі на ім будуць ягоныя аднадумцы – таксама заяўнікі мерапрыемстваў, не дазволеных Чыгуначнай раённай адміністрацыяй. Сярод іх і юрыст Аляксей Гаўруцікаў, які дапамагаў складаць заяву ў суд:

“Іншага шляху ў нас няма, усе “мірныя” магчымасьці мы ўжо выкарысталі. Мы прасілі, каб гарвыканкам зьмяніў парадак атрыманьня дазволу – каб спачатку яго давала мясцовая адміністрацыя, а потым мы йшлі дамаўляцца з міліцыяй, мэдыкамі й ЖКГ. Але нам сказалі, што гэткі парадак зацьверджаны, і зьмяняць яго немэтазгодна. Немэтазгодна, як нам адказалі, і пашырыць пералік месцаў для масавых акцыяў. Мы гэта прапаноўвалі, каб не сутыкацца з сытуацыяй “там ужо занята”. Цяпер будзем судзіцца за сваё права на арганізацыю пікетаў і мітынгаў”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Христофор Желяпов будет судиться с райисполкомом, милицией, скорой помощью и ЖКХ

Председатель Витебской областной организации Движения “За Свободу” решил таким образом отстаивать конституционное право на свободу выражения мнения. После того, как ему 8 раз подряд отказали в проведении митингов и пикетов, он обратился в суд Железнодорожного района с жалобой на районную администрацию и службы, которые должны обеспечивать правопорядок, чистоту и медицинское обслуживание во время уличных акций.

Христофор Желяпов рассказал, что администрация Железнодорожного района не позволила провести ни акций в поддержку белорусских политзаключенных, ни мероприятий ко Дню Воли 25 марта и Дню Независимости 27 июля, ни митинга перед годовщиной Чернобыльской катастрофы, ни пикетов против обнищания населения в условиях современной экономической политики:

“Мы просили разрешения на акции в определенном городскими властями месте – в Парке культуры и отдыха железнодорожников. Первые отказы администрация Железнодорожного района аргументировала тем, что как раз в тот самый день и час, когда мы хотим провести какую-то акцию, парк занят под другое торжество. Потом отказы стали все более однообразными: мол, мы не договорились с ЖКХ об уборке территории после мероприятия, со скорой помощью о медицинском обслуживании и с милицией по поводу охраны правопорядка. А все эти службы отказываются подписывать с нами договора, пока нет разрешения из районной администрации. Получается замкнутый круг”.

Правда, говорит господин Желяпов, было несколько случаев, когда районная милиция давала “нестандартные” ответы: к примеру, нет свободных сотрудников, чтобы послать на дежурство во время акции, так как они задействованы в другом месте.

Активист решил, что суд, согласно статье 353 Гражданского процессуального Кодекса, должен дать оценку деятельности и районной администрации, и служб, которые должны обеспечивать правопорядок, чистоту и медицинское обслуживание. Таким образом, он надеется заставить районные власти все же обеспечить ему и другим гражданам реализацию конституционного права на публичное выражение взглядов.

Суд по жалобе Христофора Желяпова состоится 13 октября. Свидетелями на нем будут его единомышленники – также заявители мероприятий, не разрешенных Железнодорожной районной администрацией. Среди них и юрист Алексей Гаврутиков, который помогал составлять заявление в суд:

“Другого пути у нас нет, все “мирные” возможности мы уже использовали. Мы просили, чтобы горисполком изменил порядок получения разрешения – чтобы сначала его давала местная администрация, а потом мы шли договариваться с милицией, медиками и ЖКХ. Но нам сказали, что такой порядок утвержден, и менять его нецелесообразно. Нецелесообразно, как нам ответили, и расширить перечень мест для массовых акций. Мы это предлагали, чтобы не сталкиваться с ситуацией “там уже занято”. Сейчас будем судиться за свое право на организацию пикетов и митингов”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>