2011 08/10
Леанід Сьвецік, ВІцебск

Леанід Сьвецік, ВІцебск

Спадар Сьвецік вымушаны быў зьвярнуцца ў суд пасьля таго, як галава адміністрацыі Чыгуначнага раёну Юры Маскалёў сваім рашэньнем забараніў яму правесьці пікет, заплянаваны на 22 жніўня. Судзьдзя Раман Дзягода палічыў аргумэнты праваабаронцы “неабгрунтаванымі” і не задаволіў ніводнага з патрабаваньняў, заяўленых пазоўнікам.

Праваабаронца прасіў суд адмяніць рашэньне аб забароне пікету. Таксама ён прасіў абавязаць гарадзкія ўлады ўнесьці зьмены ў рашэньне № 881, каб актывісты мелі магчымасьць у поўнай меры карыстацца гарантаванымі Канстытуцыяй правамі на выказваньне сваёй думкі, распаўсюд і атрымліваньне інфармацыі, – паведамляе мясцовы праваабарончы сайт “Віцебская вясна”

Нагадаем, 6 жніўня праваабаронца Леанід Сьвецік падаў заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну на правядзеньне пікету. Праваабаронца хацеў падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра тое, як у краіне выконваюцца правы чалавека. У прыватнасьці, ён хацеў прыцягнуць увагу месьцічаў да факту затрыманьня і зьмяшчэньня пад варту кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Пікет меркавалася зладзіць у афіцыйна дазволеным уладамі месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Аднак – гэта сталася ўжо сумнай традыцыяй у горадзе – правядзеньне акцыі забаранілі. Падстава для забароны была выбрана стандартная: улады спаслаліся на рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г.

Згодна з гэтым рашэньнем, асоба, якая хоча зладзіць масавае мерапрыемства, для атрыманьня дазволу мусіць папярэдне заключыць дамовы з Упраўленьнем унутраных справаў, гарадзкой цэнтральнай паліклінікай і зь Віцебскай гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркай. На практыцы згаданыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы без наяўнага дазволу на акцыі.

Леанід Сьвецік вырашыў у касацыйным парадку абскарджваць рашэньне, прынятае судзьдзём Дзягодам.

На 13 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёны прызначаны яшчэ адзін разгляд падобнай скаргі. Як мы ўжо паведамлялі, старшыня Віцебскай абласной арганізайі Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў таксма вырашыў адстойваць канстытуцыйнае права на свабоду выказваньня грамадзянамі палітычных поглядяў – пасьля таго, як яму 8 разоў запар адмовілі ў правядзеньні мітынгаў і пікетаў у тым самым Парку культуры й адпачынку чыгуначнікаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Железнодорожный райсуд Витебска отказал правозащитнику Леониду Светику

Леонид Светик обратился в суд после того, как глава администрации Железнодорожного района Юрий Москалев запретил ему провести пикет в поддержку Алеся Беляцкого, запланированный на 22 августа. Судья Роман Дегода посчитал аргументы правозащитника “необоснованными” и не удовлетворил ни одного из заявленных требований.

Правозащитник просил суд отменить решение о запрете пикета. Также он просил обязать городские власти внести изменения в решение № 881, чтобы активисты имели возможность в полной мере пользоваться гарантированными Конституцией правами на выражение своего мнения, распространение и получении информации, – сообщает местный правозащитный сайт “Витебская весна”.

Напомним, 6 августа Леонид Светик подал заявку в администрацию Железнодорожного района на проведение пикета.

Правозащитник хотел поделиться с жителями города информацией о том, как в стране соблюдаются права человека. В частности, он хотел привлечь внимание горожан к факту задержания и помещения под стражу руководителя Правозащитного центра “Весна” Алеся Беляцкого.

Пикет планировался в официально разрешенном властями месте для проведения массовых мероприятий – в Парке культуры и отдыха железнодорожников. Однако проведение акции запретили районные власти, сославшись на решение Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 г. Согласно этому решению, лицо, желающее провести массовое мероприятие, для получения разрешения должен предварительно заключить договоры с Управлением внутренних дел, городской центральной поликлиникой и ЖКХ. На практике упомянутые службы отказываются заключать договора без имеющегося разрешения на акции.

Леонид Светик решил в кассационном порядке обжаловать решение, принятое судьей Дегода.

На 13 октября в суде Железнодорожного района назначено еще одно рассмотрение подобной жалобы. Как мы уже сообщали, председатель Витебской областной организации Движения “За Свободу” Христофор Желяпов также решил отстаивать конституционное право на свободу выражения гражданами политических взглядов – после того, как ему 8 раз подряд отказали в проведении митингов и пикетов в том самом Парке культуры и отдыха железнодорожников.

Паводле “За парвы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Чыгуначны райсуд Віцебску адмовіў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>