Не забірай жыцьцё!
2011 09/10
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

07.10.2011 з 11-00 да 13-00 у Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк адбывалася папярэдняе судовае паседжаньне па скарзе Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў выканкаму, якімі былі парушаныя правы жодзінцаў на правядзеньне мірнага сходу ў выглядзе пікетаваньня ў падтрымку зьняволенага праваабронцы Алеся Бяляцкага.

Мірнае мерапрыемства, заплянаванае на афіцыйна дазволенай пляцоўцы ля гарадзкога парка культуры й адпачынку 22.08.2011 у колькасьці да 10 чалавек было забароненае з парушэньнем нормаў дзейснага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” без пазначэньня канкрэтных падставаў у афіцыйным адказе з выканкаму, з несваечасовым апавяшчэньнем заяўнікоў аб прынятым адмоўным рашэньні толькі 19.08.2011, за тры дні да плянуемай даты пікетаваньня. Спробы заяўнікоў высьвятліць канкрэтныя матывы адмовы, а таксама урэгуляваць відавочныя непаразуменьні шляхам падачы тэрміновай дадатковай пісьмовай заявы й непасрэднага наведваньня адказных асобаў выканкаму – прывялі да новых відавочных парушэньняў правоў заяўнікоў, адмовы тлумачыць матывы забароны пікетаваньня, запалохваньня іх і аказаньня адміністрацыйнага ўціску шляхам выкліку міліцыянта ў кабінэт загадчыцы ідэалягічнага адзьдзелу, А.Гарэцкай.

Судовае паседжаньне 07.10.2011 распачалося а 11-05 з вуснага хадайніцтва заяўнікоў аб адводзе складу суда ў асобе старшыні судовага паседжаньня Тацяны Трацюк, якое не было задаволеным. На што быў заяўлены вусны пратэст праваабаронцаў, бо акрамя іншага на папярэдняй размове судзьдзя дэманстратыўна адмаўлялася весьці судовы працэс па-беларуску.

У зале суда ...

У судовай зале 07.10.2011

У далейшым судзьдзя задаволіла хадайніцтва й пачала весьці працэс на роднай мове заяўнікоў. Яна таксама пагадзілася выклікаць для разьбіральніцтва ў судзе кіраўніцу ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Алену Гарэцкую й таго міліцыянта (С.Шчарбіцкага), які быў выкліканы выканкамаўсім ідэолягам замест адказу на пытаньне Аляксея Лапіцкага, датычнае канкрэтных матываў забароны мірнага пікетаваньня.

Таксама былі вырашаныя пытаньні прадстаўленьня ў суд запрошаных заяўнікамі дакумэнтаў з Жодзінскага выканкаму, ЖКГ, ГАЎС і ГТМА (Галоўнае тэрытарыяльнае мэдычнае адзьдзяленьне), у тым ліку ўзоры патрабуемых для заключэньня зь імі дамоваў, прэйскуранты коштаў дадзеных установаў на аказаньне паслугаў падчас і пасьля правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе.

Судзьдзя Т.Трацюк не задаволіла хадайніцтвы заяўнікоў па выкліку ў суд старшыні выканкаму Міхала Амельянчука, які прыняў распараджэньне ад 15.08.2011 за №262р “Аб забароне правядзеньня масавага мерапрыемства”, а таксама намесьніка старшыні Жодзінскага выканкаму, Юрыя Шарага, які падпісаў забарону й адказ на дадатковую заяву ад 19.10.2011, адпраўлены ў адрас заяўнікоў таксама з парушэньнем дзейснага заканадаўства.

Заяўнікі абагульнілі й падтрымалі свае патрабаваньні па скарзе, прасілі вызначыць і дасьледваць усе факты, зьвязаныя з перашкодамі ў рэалізацыі імі права на мірныя сходы, выказваньне меркаваньняў і безперашкодны распаўсюд інфармацыі, атрыманьне сваечасовых і матываваных пісьмовых адказаў на звароты, а таксама абавязаць выканкам вызначыць ясную й зразумелую працэдуру неабходных ўзгадненьняў з заяўнікамі для гарантаванага ў адпаведнасьці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 21, арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіП) правядзеньня заяўленага імі пікетаваньня, а таксама любых іншых мірных масавых мерапрыемстваў, замаўляемых грамадзянамі ў адпаведнасьці з дзейсным Законам Рэспубліцы Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Прадстаўніца выканкаму, юрыстконсульт Вольга Вэргель , заявіла аб тым, што дадзеныя патрабаваньні суду трэба адхіліць, бо выканкам не зрабіў аніякіх парушэньняў пры вынясеньні забароны мірнага сходу грамадзянаў у Жодзіне. Усе адказы выканкаму прадстаўніца выканкаму таксама лічыць сваечасовымі, бо ў іх фігуруюць правільныя даты.

Аднак, пры гэтым, прадстаўніца выканкаму ўхілілася ад канкрэтнага адказу на пытаньне Аляксея Лапіцкага аб тым, “што юрыстконсульт выканкаму сп.Вэргель лічыць “апавяшчэньнем заяўнікоў” аб прынятым выканкамам рашэньні – момант адпраўкі паштовай карэспандэнцыі ў іхны адрас альбо момант падпісаньня прынятага рашэньня й пазначэньня ў ім адпаведнае даты?”

У сувязі з гэтым, заяўнікі хадайніцтвавалі аб далучэньні да матэрыялаў справы копіі паштовай квітанцыі з датаю адпраўкі заяўкі на пікетаваньне ў выканкам. Яны зьвярнулі ўвагу судзьдзі, што ў справе маюцца таксама копіі паштовых капэртаў, на якіх у адпаведных штампах адзначаныя канкрэтныя даты адпраўкі адказаў выканкаму праз пошту для атрыманьня іх заяўнікамі. З дадзеных дакумэнтальных сьведчаньняў бачна, што чыноўнікі выканкаму рабілі маніпуляцыі з датамі пры падпісаньні й адпраўцы адказаў заяўнікам, каб схаваць дапускаемыя імі парушэньні заканадаўства пры відавочна несваечасова адпраўляемай імі карэспандэнцыі ў адрас заяўнікоў мірнага сходу грамадзянаў у Жодзіне.

У сувязі з адзначаным прадстаўніца выканкаму запатрабавала не разглядаць абставіны адносна дадатковай заявы ад 19.10.2011 і адказу на яе з выканкаму ў межах судовага працэсу па скарзе заяўнікоў на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) чыноўнікаў выканкаму, а прапанавала лічыць яе асобным дакумэнтам, для судовага разгляду абставінаў па якім заяўнікам неабходна заплаціць дадатковую дзяржпошліну (!?) …

Напрыканцы паседжаньня а 13-00 судзьдзя Т.Трацюк прызначыла дату новага паседжаньня па разглядаемай справе аб забароне Жодзінскім выканкамам мірнага пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Працяг разгляду справы адбудзецца з 14-30 13.10.2011 у зале №2 Жодзінскага гарадзкога суда.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Аналитический обзор предварительного судебного заседания по жалобе правозащитников в Жодино

07.10.2011 с 11-00 до 13-00 в Жодинском городском суде под председательством судьи Татьяны Тротюк проходило предварительное судебное заседание по жалобе Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой на неправомерные действия (бездействие) должностных лиц исполкома, которыми были нарушены права жителей Жодино на проведение мирного собрания в виде пикетирования в поддержку заключенного правозащитника Алеся Беляцкого.

Мирное мероприятие, запланированное на официально разрешенной площадке у городского парка культуры и отдыха 22.08.2011 в количестве до 10 человек было запрещено с нарушением норм действующего Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” без указания конкретных оснований в официальном ответе из исполкома, с несвоевременным уведомлением заявителей о принятом отрицательном решении только 19.08.2011, за три дня до планируемой даты пикетирования. Попытки заявителей выяснить конкретные мотивы отказа, а также урегулировать очевидные недоразумения путём подачи срочного дополнительного письменного заявления и непосредственного посещения ответственных лиц исполкома – привели к новым явных нарушений прав заявителей, отказу объяснять мотивы запрета пикетирования, запугиванию их и оказанию административного давления путём вызова милиционера в кабинет заведующей идеологического отдела, А.Горецкой.

Судебное заседание 07.10.2011 началось в 11-05 с устного ходатайства заявителей об отводе состава суда в лице председателя судебного заседания Татьяны Тротюк, которое не было удовлетворено. На что был заявлен устный протест правозащитников, так как помимо прочего на предыдущей беседе судья демонстративно отказывалась вести судебный процесс на белорусском языке.

В дальнейшем судья удовлетворила ходатайство и начала вести процесс на родном языке заявителей. Она также согласилась вызвать для разбирательство в суд руководителя идеологического отдела исполкома Елену Горецкую и того милиционера (С. Щербицкий), который был вызван исполкомовским идеологом вместо ответа на вопрос Алексея Лапицкого, касающееся конкретных мотивов запрета мирного пикетирования.

Также были решены вопросы представления в суд приглашенных заявителями документов из Жодинского исполкома, ЖКХ, ГОВД и ГТМО (Главное территориальное медицинское отделение), в том числе образцы требуемых для заключения с ними договоров, прейскуранты цен данных учреждений на оказание услуг во время и после проведения массовых мероприятий в городе.

Судья Т. Тротюк не удовлетворила ходатайства заявителей по вызову в суд председателя исполкома Михаила Омельянчука, который принял распоряжение от 15.08.2011 за № 262р «О запрещении проведения массового мероприятия”, а также заместителя председателя Жодинского исполкома, Юрия Шарого, который подписал запрет и ответ на дополнительное заявление от 19.10.2011, отправленный в адрес заявителей также с нарушением действующего законодательства.

Заявители обобщили и поддержали свои требования по жалобе, просили определить и исследовать все факты, связанные с препятствиями в реализации ими права на мирные собрания, выражение мнений и беспрепятственное распространение информации, получение своевременных и мотивированных письменных ответов на обращения, а также обязать исполком установить ясную и понятную процедуру необходимых согласований с заявителями для гарантированного в соответствии со ст. 35 Конституции Республики Беларусь и ст. 21, ст. 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиП) проведения заявленного ими пикетирования, а также любых других мирных массовых мероприятий, заявляемых гражданами в соответствии с действующим Законом Республики Беларусь “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”.

Представитель исполкома, юристконсульт Ольга Вергель , заявила о том, что данные требования суду нужно отклонить, так как исполком не сделал никаких нарушений при вынесении запрета мирного собрания граждан в Жодино. Все ответы исполкома представительница исполкома также считает своевременными, так как в них фигурируют правильные даты.

Однако, при этом, представитель исполкома уклонилась от конкретного ответа на вопрос Алексея Лапицкого о том, “что юристконсульт исполкома сп.Вэргель считает “уведомлением заявителей” о принятом исполкомом решения – момент отправки почтовой корреспонденции в их адрес либо момент подписания принятого решения и отметки в нём соответствующей даты?

В связи с этим, заявители ходотайствовали о приобщении к материалам дела копии почтовой квитанции с датой отправки заявки на пикетирование в исполком. Они обратили внимание суда, что в деле имеются также копии почтовых конвертов, на которых в соответствующих штампах указаны конкретные даты отправки ответов исполкома через почту для получения их заявителями. Из данных документальных свидетельств видно, что чиновники исполкома осуществляли манипуляции с датами при подписании и отправке ответов заявителям, чтобы скрыть допущенные ими нарушения законодательства при явно несвоевременно отправляемых ими корреспонденциях в адрес заявителей мирного собрания граждан в Жодино.

В связи с отмеченным представительница исполкома потребовала не рассматривать обстоятельства относительно дополнительного заявления от 19.10.2011 и ответа на него из исполкома в рамках судебного процесса по жалобе заявителей на неправомерные действия (бездействие) чиновников исполкома, а предложила считать её отдельным документом, для судебного разбирательства обстоятельств по которому заявителям необходимо заплатить дополнительную госпошлину (!?) …

В заключение заседания в 13-00 судья Т. Тротюк назначила дату нового заседания по рассматриваемому делу о запрете Жодинским исполкомом мирного пикетирования граждан в поддержку Алеся Беляцкого. Продолжение рассмотрения дела состоится с 14-30 13.10.2011 в зале № 2 Жодинского городского суда.

Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>