2009 17/01

2praun_infarm.jpgКаардынатар Рэчыцкага аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Зьмушка выключаны з Горацкай сельгасакадэміі.

“Я вучыўся на шостым курсе завочнага адзьдзяленьня. Мне даслалі выклік на сэсію, датаваны 23 сьнежня. А калі я прыехаў, дык паведамілі, што я выключаны з акадэміі нібы “за непасьпяховасьць”. Прычым загад аб выключэньні датаваны 24 сьнежня й падпісаны прарэктарам па завочным навучаньні Саскевіч П.А.”, – распавядае Аляксей Зьмушка.

Па меркаваньні моладзевага актывіста, яго выключылі за актыўную палітычную дзейнасьць, што вынікала з неафіцыйнай размовы з супрацоўнікамі ВНУ.

“Мне сказалі – калі б ты займаўся арганізацыяй партыі “Белая Русь”, дык усё было б нармалёва. А так ты, маўляў, ня ў той партыі”, – кажа каардынатар БХД.

Аляксей Зьмушка лічыць, што сапраўдным чыньнікам выключэньня зьяўляецца ягоная актыўная грамадзкая й палітычная дзейнасьць.

“Ня так даўно я падаваў заяўку на знос помніка Леніну ў Рэчыцы, рабіў гэта ад свайго імя. Таму ў акадэміі маглі ведаць аб маёй грамадзянскай і палітычнай пазыцыі”, – лічыць моладзевы актывіст.

Нагадаем, нядаўна пад ціскам адміністрацыі быў вымушаны забраць дакумэнты з школы актывіст Гомельскага адзьдзяленьня “Маладога Фронту” Андрэй Кузьмін. А летась перад апошнім іспытам з салігорскай СШ №4 быў выключаны намесьнік кіраўніка мясцовага адзьдзяленьня “Маладога Фронту” Ян Шыла. Учора моладзевы лідэр быў прызнаны прыдатным для праходжаньня ваеннай службы, у ваенкамат яго адвезьлі пад канвоем.

Выключэньне пагражала й актывісткам “Маладога Фронту” Анастасіі Лойка й Тацьцяне Шапуцька, якія вучацца ў Белдзяржунівэрсытэце. Праўда, рэктар БДУ абмежаваўся вымоваю. У лістападзе 18-гадовага актывіста апазыцыі Станіслава Сенакосава адлічылі з Магілёўскага прафэсыйнага ліцэю № 2.

У верасьні зь дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Куляшова ў Магілёве адлічылі рэгіянальнага каардынатарку арганізацыйнага камітэта па стварэньні аб’яднаньня “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Тацьцяну Шамбалаву й актывіста “Маладога Фронту” Расьціслава Панкратава.

Таксама былі выключаныя Кацярына Салаўёва, Мікалай Дземідзенка й шматлікія іншыя моладзевыя актывісты. Як бачна, ціск на прадстаўнікоў апазыцыі працягвае ўзмацняцца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Молодых оппозиционеров продолжают исключать из вузов
Координатор Речицкого оргкомитета Белорусской христианской демократии Алексей Змушко исключен из Горецкой сельхозакадемии.

«Я учился на шестом курсе заочного отделения. Мне прислали вызов на сессию, датированный 23 декабря. А когда я приехал, то сообщили, что я исключен из академии якобы «за неуспеваемость». Причем приказ об исключении датирован 24 декабря и подписан проректором по заочному обучению Саскевич П.А.», – рассказывает Алексей Змушко.

По мнению молодежного активиста, его исключили за активную политическую деятельность, что следовало из неофициальной беседы с сотрудниками вуза.

«Мне сказали – если бы ты занимался организацией партии «Белая Русь», то все было бы нормально. А так ты, мол, не в той партии состоишь», – говорит координатор БХД.

Алексей Сушко считает, что настоящей причиной исключения является его активная общественная и политическая деятельность.

«Не так давно я подавал заявку на снос памятника Ленину в Речице, делал это от своего имени. Поэтому в академии могли знать о моей гражданской и политической позиции», – полагает молодежный активист.

Напомним, недавно под давлением администрации был вынужден забрать документы из школы активист Гомельского отделения «Маладога Фронта» Андрей Кузьмин. А в прошлом году перед последним экзаменом из солигорской СШ №4 был исключен заместитель руководителя местного отделения «Маладога Фронта» Иван Шило. Вчера молодежный лидер был признан годным для прохождения военной службы, в военкомат его отвезли под конвоем.

Исключение грозило и активисткам «Маладога Фронта» Анастасии Лойко и Татьяне Шапутько, которые учатся в Белгосуниверситете. Правда, ректор БГУ ограничился выговором. В ноябре 18-летнего активиста оппозиции Станислава Сенокосова отчислили из Могилевского профессионального лицея № 2.

В сентябре из государственного университета имени Кулешова в Могилеве отчислили регионального координатора организационного комитета для создания объединения «Белорусская Христианская Демократия» Татьяну Шамбалову и активиста «Маладога Фронта» Ростислава Панкратова.

Также были исключены Екатерина Соловьева, Николай Демиденко и многие другие молодежные активисты. Как видим, давление на представителей оппозиции продолжает усиливаться.

Паводле http://www.charter97.org і odsgomel.info

Алесь Лета,
Licviny-INFA

One thought on “Маладых апазыцыянэраў працягваюць выключаць з ВНУ”

  1. Кульный блог вы сделали. Приятно смотреть и читать. :)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>