2011 11/10
smert

Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, патрабуюць ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня. Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе й на постсавецкай прасторы, дзе ўсё яшчэ караюць сьмерцю. (далей – правапіс першакрыніцы)

«Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, якая цьвердзіць, што забівае людзей у імя справядлівасьці», – заявіла Роўзэн Райф, экспэрт Amnesty International у справе сьмяротнага пакараньня.

Ад 1991 году ў Беларусі магло быць пакарана сьмерцю каля 400 чалавек – рэальная лічба невядомая з-за сакрэтнасьці інфармацыі пра сьмяротныя пакараньні.

Пра выкананьне сьмяротнага пакараньня стрэлам у патыліцу вязьням звычайна паведамляюць непасрэдна перад гэтай працэдурай.

«Жорсткасьць кары сьмерцю не абмяжоўваецца самым момантам выкананьня пакараньня. Сем’ям пра выкананьне пакараньня не паведамляюць цэлыя тыдні і нават месяцы, целы пакараных не аддаюцца сем’ям, ім не паведамляецца месца пахаваньня іх блізкіх», – кажа Роўзэн Райф.

23 верасьня 2011 году сям’і асуджанага на сьмерць Андрэя Бурдыкі патэлефанавалі з Гарадзенскага абласнога суду і сказалі, што яны могуць прыйсьці ў ЗАГС па пасьведчаньне аб сьмерці сына.

28-гадовы Андрэй Бурдыка і яшчэ адзін чалавек былі асуджаныя на сьмерць 14 траўня 2010 году за забойства трох чалавек. Ходзяць чуткі, што абодва былі пакараныя сьмерцю ў сярэдзіне ліпеня сёлета. Сям’я другога пакаранага ўсё яшчэ чакае афіцыйнага пацьверджаньня.

Маці Бурдыкі Ніна Сямёнаўна хоча ведаць, дзе пахаваны яе сын, яна абышла ўсе могілкі пад Менскам, спадзеючыся знайсьці сынаву магілу.
Маці яшчэ аднаго асуджанага на сьмерць – Андрэя Жука – 19 сакавіка 2010 году паспрабавала перадаць сыну ў турму пасылку зь ежай. Турэмныя ўлады вярнулі пасылку, паведаміўшы, што ён быў «пераведзены ў іншае месца».

Ёй сказалі больш не шукаць свайго сына і чакаць афіцыйнага паведамленьня з суду. Раніцай 22 сакавіка 2010 году турэмная адміністрацыя паведаміла, што яе сын быў разам зь іншым вязьнем пакараны сьмерцю.

Маці расказала Amnesty International пра свой боль з прычыны таго, што яна ня ведае, дзе магіла сына. Яна таксама расказала, як маленькі Андрэеў сын стаіць моўчкі перад бацькавай фатаграфіяй. «Пра што ён цяпер думае, я ня ведаю», – кажа яна.

У 2010 годзе тысячы людзей былі пакараныя сьмерцю ў 23 краінах сьвету.

На канец 2010 году як найменей 17 800 чалавек ва ўсім сьвеце заставаліся асуджаныя на сьмерць і чакалі, калі ўлады іх заб’юць.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Всемирный день борьбы против смертной казни: Беларусь призвали положить конец наказаниям смертью

Активисты правозащитной организации Amnesty International во Всемирный день против смертной казни, требуют от Беларуси отмены смертной казни. Беларусь – единственная страна в Европе и на постсоветском пространстве, где все еще наказывают смертью .

«Беларусь – единственная страна в Европе, которая утверждает, что убивает людей во имя справедливости», – заявила Ровзэн райфо, эксперт Amnesty International в деле смертной казни.

От 1991 года в Беларуси могло быть наказано смертью около 400 человек – реальная цифра неизвестна из-за секретности информации о смертной казни.

Об исполнение смертной казни выстрелом в затылок заключенным обычно сообщают непосредственно перед этой процедурой.

«Жестокость наказания смертью не ограничивается самым моментом исполнения наказания. Семьям о завершении наказания не сообщают целые недели и даже месяцы, тела казненных не отдаются семьям, им не сообщается место захоронения их близких », – говорит Ровзэн райфо.

23 сентября 2011 года семьи осужденного на смерть Андрея Бурдыко позвонили из Гродненского областного суда и сказали, что они могут прийти в ЗАГС по свидетельство о смерти сына.

28-летний Андрей Бурдыка и еще один человек были осуждены на смерть 14 мая 2010 года за убийство трех человек. Ходят слухи, что оба были наказаны смертью в середине июля этого года. Семья второго казненного все еще ожидает официального подтверждения.

Мать Бурдыко Нина Семеновна хочет знать, где похоронен ее сын, она обошла все кладбище под Минском, надеясь найти сынаву могилу.
Мать еще одного осужденного на смерть – Андрея Жука – 19 марта 2010 года попыталась передать сыну в тюрьму посылку с едой. Тюремные власти вернули посылку, сообщив, что он был «переведен в другое место».

Ей сказали больше не искать своего сына и ждать официального сообщения из суда. Утром 22 марта 2010 года тюремная администрация сообщила, что ее сын был вместе с другим заключенным наказан смертью.

Мать рассказала Amnesty International о своем боль вследствие того, что она не знает, где могила сына. Она также рассказала, как маленький Андреев сын стоит молча перед отцовской фотографией. «О чем он сейчас думает, я не знаю», – говорит она.

В 2010 году тысячи людей были казнены смертью в 23 странах мира.

На конец 2010 года как минимум 17 800 человек во всем мире оставались обречены на смерть и ждали, когда власти их убьют.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>