Не забірай жыцьцё!
2011 11/10
Акцыя ў Жодзіне

Акцыя ў Жодзіне

10 кастрычніка, у Cусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, праваабаронцы, грамадзкія актывісты й маладыя валянцёры ў сталіцы ды рэгіёнах краіны правялі акцыю супраць выкарыстаньня ў Беларусі сьмяротнае кары.

У Менскуактывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” выйшлі на прашпэкт Незалежнасьці, каб нагадаць мінакам, што ў Беларусі дагэтуль дзяржава забівае людзей. Інфармацыйныя буклеты, паводле праваабаронцаў, людзі бралі зацікаўлена, і было шмат нераўнадушных да гэтай праблемы грамадзянаў, з некаторымі нават атрымалася падыскутаваць.

Буклеты “Не – сьмяротнаму пакараньню!” праваабаронцы й грамадзкія актывісты распаўсюджвалі сёньня ў Баранавічах, такім чынам далучыўшыся да агульнарэспубліканскай кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”. Мерапрыемства адбывалася ў цэнтры гораду: ля крамаў, прыпынкаў, у маладым парку па вуліцы Камсамольскай, дзе заўсёды шмат мінакоў. І моладзь, і людзі старэйшага ўзросту ахвотна бралі інфармацыйныя матэрыялы ды ўступалі ў дыскусыю з праваабаронцамі наконт “забойства злачынцаў”. Падчас гэтых дыскусыяў арганізатары акцыі высьветлілі, што каля паловы апытаных грамадзянаў адмоўна ставяцца да гэтага віду пакараньня й лічаць, што Беларусі трэба ўводзіць мараторый на сьмяротную кару.

Раней падобную інфармацыйную акцыю правялі актывісты моладзевых арганізацыяў Магілёва. Буклеты, прысьвечаныя гэтай тэме, яны раздавалі мінакам на прашпэкце Пушкіна. Паводле аднаго з актывістаў, за пятнаццаць хвілінаў разыйшлося больш за трыста буклетаў.

10.10.2011 у Жодзіне інфармацыйныя матэрыялы распаўсюджваліся ў саміх крамах ды ўстановах гораду, а таксама побач зь імі, на вуліцах, з рук у рукі. Праваабаронцы размаўлялі з адміністратарамі ўстановаў і прапаноўвалі ім плякаты. Буклеты раскладаліся ў бачных месцах для людзей. У некаторых адміністрацыйных будынках адразу былі вывешаныя плякаты. Акцыі былі праведзеныя па малых і вялікіх крамах гораду, у Моладзевым цэнтры, у аптэках і паліклініцы.

Актывісты адзначаюць, што распаўсюджваць буклеты ў горадзе было вельмі проста, цікава й нават прыемна, бо людзі дабразычліва, з удзячнасьцю бралі інфармацыйныя матэрыялы. Некаторыя, не губляючы часу, адразу пачыналі іх вывучаць, а некаторыя задавалі шмат пытаньняў і доўгі час не адпускалі ўдзельнікаў акцыі. Было бачна, што людзі шукаюць жывой камунікацыі й дыялёгу, што яны жадаюць пачуць альтэрнатыўную думку па шматлікіх хвалюючых іх пытаньнях. У абсалютнай большасьці жодзінцы ў выніку абмену думкамі пагаджаліся з аргумэнтамі праваабаронцаў і з разуменьнем прымалі іхную пазыцыю па забароне сьмяротнага пакараньня ў краіне.

Ні ў адным з горадоў падчас правядзеньня праваабарончай акцыі інцыдэнтаў зь міліцыяй не было.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники напомнили белорусам о проблеме смертной казни (фото)

10 октября, во Всемирный день борьбы против смертной казни, правозащитники, общественные активисты и молодые волонтеры в столице и регионах страны провели акцию против применения в Беларуси смертной казни в качестве меры наказания.

В Минске активисты кампании “Правозащитники против смертной казни” вышли на проспект Независимости, чтобы напомнить прохожим, что в Беларуси до сих пор государство убивает людей. Информационные буклеты, по словам правозащитников, люди брали заинтересовано, и было много неравнодушных к этой проблеме граждан, с некоторыми даже удалось подискутировать.

Буклеты “Нет – смертной казни!” Правозащитники и общественные активисты распространяли сегодня в Барановичах, таким образом присоединившись к общереспубликанской кампании “Правозащитники против смертной казни”. Мероприятие проходило в центре города: у магазинов, остановок, в молодом парке по улице Комсомольской, где всегда много прохожих. И молодежь, и люди старшего возраста охотно брали информационные материалы и вступали в дискуссию с правозащитниками по поводу “убийства преступников”. В ходе этих дискуссий организаторы акции выяснили, что около половины опрошенных граждан отрицательно относятся к этому виду наказания и считают, что Беларуси нужно вводить мораторий на смертную казнь.

Ранее подобную информационную акцию провели активисты молодежных организаций Могилева. Буклеты, посвященные этой теме, они раздавали прохожим на проспекте Пушкина. Согласно одному из активистов, за пятнадцать минут разошлось более трехсот буклетов.

10.10.2011 в Жодино информационные материалы распространялись в самих магазинах и учреждениях города, а также рядом с ними, на улицах, из рук в руки. Правозащитники говорили с администраторами заведений и предлагали им плакаты, буклеты оставлялись в видных местах для людей. В некоторых административных зданиях сразу были вывешены плакаты. Акция была проведена по малым и большим магазинам города, в Молодежном центре, в аптеках и поликлиннике.

Активисты отмечают, что распространять буклеты в городе было очень просто, интересно и даже приятно, ведь люди добродушно, с благодарностью брали информационные материалы. Некоторые, не теряя времени, сразу начинали их изучать, а некоторые задавали много вопросов и долгое время не отпускали участников акции. Было видно, что люди ищут живой коммуникации и диалога, что они хотят услышать альтернативное мнение по многим волнующим их вопросам. В абсолютном большинстве жители Жодино в результате обмена мнениями соглашались с аргументами правозащитников и с пониманием принимали их позицию по запрету смертной казни в стране.

Ни в одном из городов во время проведения правозащитной акции инцидентов с милицией не было.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Акцыя ў Менску

Акцыя ў Менску

Менск

Менск

Акцыя ў Баранавічах

Акцыя ў Баранавічах

Акцыя ў Магілёве

Акцыя ў Магілёве

Акцыя ў Жодзіне

Акцыя ў Жодзіне

... у Жодзіне

... у Жодзіне

... паліклініка ў Жодзіне

... паліклініка ў Жодзіне

...

...

... у паліклініцы

... у паліклініцы

... у паліклініцы

... у паліклініцы

... у паліклініцы

... у паліклініцы

... у крамах

... у крамах

...

...

...

...

... :)

... :)

Фота з Жодзіна: Ales` (Licviny-INFA)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>