Адным з патрабаваньняў да ўладаў у Беларусі, што неабходныя для працягу дыялёгу, стала неабходнасьць прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай апазыцыі ўчасе наладжваньня двухбаковага дыялёгу.Як паведамляе “Радыё Свабода”, у сваёй рэзалюцыі Эўрапарлямэнт
1. Вітае рашэньне ўладаў аб рэгістрацыі Руху Аляксандра Мілінкевіча “За Свабоду!” і выяўляе надзею, што ўрад палепшыць умовы рэгістрацыі й для іншых няўрадавых арганізацыяў;
2. Вітае рашэньне Беларусі аб вяртаньні ў сетку распаўсюду незалежных газэтаў “Народная Воля” й “Наша Ніва”, ды, адначасова, нагадвае, што ў Беларусі ёсць яшчэ 13 незалежных газэтаў, якія чакаюць рэгістрацыі;
3. Прымае да ўвагі гатоўнасьць беларускіх уладаў абмеркаваць рэкамэндацыі АБСЭ па паляпшэньні выбарчага заканадаўства;
4. Вітае вызваленьне палітычных зьняволеных, аднак адзначае, што Аляксандар Казулін, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, а таксама, асуджаны нядаўна Аляксандар Беразенка, абмежаваныя ў правах.
Эўрапарлямэнт таксама адзначае, што для ўстойлівага й істотнага паляпшэньня двухбаковых адносінаў Беларусь павінна:
1. Ня мець палітычных зьняволеных;
2. Гарантаваць свабоду выказваньня меркаваньняў у СМІ;
3. Працягнуць супрацоўніцтва з АБСЭ па пытаннях рэформы выбарчага заканадаўства;
4. Палепшыць умовы дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў;
5. Гарантаваць свабоду сходаў і палітычных аб’яднаньняў.
Акрамя таго, у рэзалюцыі падкрэсьліваецца неабходнасьць удзелу беларускай дэмакратычнай апазыцыі ў двухбаковым дыялёгу.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Европарламент приветствует и требует
Одним из требований к властям в Беларуси, необходимых для продолжения диалога, стала необходимость представительства белорусской демократической оппозиции при налаживании двухстороннего диалога.
Как сообщает “Радыё Свабода”, в своей резолюции Европарламент
1. Приветствует решение властей о регистрации Движения Александра Милинкевича «За свободу!» и выражает надежду, что правительство улучшит условия регистрации и для других неправительственных организаций;
2. Приветствует решение Беларуси о возвращение в сеть распространения независимых газет «Народная Воля» и «Наша Ніва», и, одновременно, напоминает, что в Беларуси есть ещё 13 независимых газет, которые ждут регистрации;
3. Принимает во внимание готовность белорусских властей обсудить рекомендации ОБСЕ по улучшению избирательного законодательства;
4. Приветствует освобождение политических заключённых, однако отмечает, что Александр Козулин, Андрей Ким, Сергей Парсюкевич, а так же, осужденный недавно Александр Березенко, ограничены в правах.
Европарламент так же отмечает, что для устойчивого и существенного улучшения двухсторонних отношений Беларусь должна:
1. Не иметь политических заключённых;
2. Гарантировать свободу выражения мнений в СМИ;
3. Продолжить сотрудничество с ОБСЕ по вопросам реформы избирательного законодательства;
4. Улучшить условия деятельности неправительственных организаций;
5. Гарантировать свободу собраний и политических объединений.
Кроме того, в резолюции подчёркивается необходимость участия белорусской демократической оппозиции в двухстороннем диалоге.
Паводле “Радыё Свабода” і Odsgomel.org
Алесь Лета,
Licviny-INFA