2011 11/10
dfr-kdk

Праваабаронца Сяргей Усьцінаў абскардзіў стандартную пастанову аб адмове ў зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага, вынесеную сьледчай ДФР КДК Тацянай Касынкінай. У адказе, атрыманым з пракуратуры гораду Менску, гаворыцца аб тым, што мера стрыманьня абраная правільна.

Разам з тым, пракуратура прапанавала кіраўніку адзьдзелу папярэдняга расьледаваньня УДФР КДК па Менскай вобласьці разгледзець пытаньне аб прыцягненьні сьледчай Касынкінай да дысцыплінарнай адказнасьці за адсутнасьць тлумачэньняў парадку абскарджаньня вынесеных пастановаў.

Сяргей Усьцінаў кажа, што абскардзіць атрыманы адказ у Генэральную пракуратуру:

«Я лічу, што пастанова Касынкінай ня ёсьць матываванай. Утрыманьне пад арыштам абвінавачанага толькі на падставе цяжару зьдзейсненага злачынства, без відавочных падставаў аб магчымым ўтойваньні ад воргану крымінальнага перасьледу, супярэчыць Канстытуцыі й міжнародным дамовам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь. Тым больш артыкул не ўваходзіць у пералік злачынстваў супраць чалавека, грамадзкай бясьпекі альбо злачынстваў супраць дзяржавы ды парадку ажыцьцяўленьня ўлады. Гэта эканамічны артыкул, і пракуратура магла б зьмяніць праваабаронцу меру стрыманьня, зьвяртаючы ўвагу на шматлікія хадайніцтвы аб паруцы й сутнасьці інкрымінаванага злачынства. Акрамя таго, нельга дапускаць праўны нігілізм службовых асобаў у адносінах да нас, напрыклад, як тое, што Касынкіна даслала мне непадпісаны адказ».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Следователя по делу Беляцкого привлекут к дисциплинарной ответственности?

Правозащитник Сергей Устинов обжаловал стандартное постановление об отказе в изменении меры пресечения в отношении Алеся Беляцкого, вынесенное следователем ДФР КГК Татьяной Косынкиной. В ответе, полученном из прокуратуры города Минска, говорится о том, что мера пресечения выбрана правильно.

Вместе с тем, прокуратура предложила руководителю отдела предварительного расследования УДФР КГК по Минской области рассмотреть вопрос о привлечении следователя Косынкиной к дисциплинарной ответственности за отсутствие разъяснения порядка обжалования вынесенных постановлений.

Сергей Устинов
говорит, что обжалует полученный ответ в Генеральную прокуратуру:

«Я считаю, что постановление Косынкиной не является мотивированным. Содержание под арестом обвиняемого лишь по одной тяжести совершенного преступления, без явных оснований о возможном скрытии от органа уголовного преследования, противоречит Конституции и международным договорам, ратифицированным Республикой Беларусь. Тем более статья не входит в перечень преступлений против человека, общественной безопасности или преступлений против государства и порядка осуществления власти. Эта экономическая статья, и прокуратура могла бы изменить правозащитнику меру пресечения, обращая внимание на многочисленные ходатайства о поручительстве и сущность инкриминируемого преступления. Кроме того, нельзя допускать правовой нигилизм должностных лиц по отношению к нам, например, как то, что Косынкина прислала мне неподписанный ответ».

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>