2011 11/10
20110221_sanction_t1

Прозьвішчы яшчэ 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ, апублікаваў афіцыйны часопіс Эўразьвязу.

Іхныя рахункі й актывы ў ЭЗ таксама павінныя быць замарожаныя.

У сьпіс дададзеныя Валер Камісараў, Уладзімер Сьцяпурка, Сяргей Хрыпач, Васіль Назаранка, Вольга Камароўская, Вікторыя Зайцава, Тамара Ўнукевіч, Ігар Крот, Уладзіеір Хробастаў, Людміла Ігнатовіч-Мішнева, Сяргей Ярмаліцкі, Аляксандар Кавалёў, Уладзімер Палуян, Уладзімер Карней, Максім Шастакоў, Вольга Герасімовіч.

Гэта судзьдзі й пракуроры, якія ўдзельнічалі ў «палітычных» судовых працэсах, а таксама дзяржчыноўнікі, паведамляе БелаПАН. Уладзімер Палуян зьяўляецца міністрам па падатках і зборах Беларусі, Сяргей Ярмаліцкі – начальнік шклоўскай калёніі, Аляксандар Кавалёў – начальнік калёніі ў Горках.

Рашэнне пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Эўразвязу, прынятае на пасяджэньні Рады міністраў ЭЗ у Люксэмбуры.

Санкцыі ў дачыненьні да беларускіх уладаў Рада ЭЗ увяла ў студзені 2011 году ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году ў Менску. Зараз у сьпісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ, – 192 прозьвішчы.

21 верасьня МЗС Летувы ініцыяваў уключэньне 18-ці беларускіх чыноўнікаў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Летуву й заклікаў іншыя краіны Эўразьвязу ўключыць іх у свае нацыянальныя сьпісы неўязных.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В «черный список» попали судьи, прокуроры, тюремщики и министр по налогам

Фамилии ещё 16 белорусских чиновников, которым запрещён въезд в ЕС, опубликовал официальный журнал Евросоюза.

Их счета и активы в ЕС также должны быть заморожены.

В список добавлены Валерий Комиссаров, Владимир Степурко, Сергей Хрипач, Василий Назаренко, Ольга Комаровская, Виктория Зайцева, Тамара Внукевич, Игорь Крот, Владимир Хробостов, Людмила Игнатович-Мишнева, Сергей Ермолицкий, Александр Ковалев, Владимир Полуян, Владимир Корнов, Максим Шестаков, Ольга Герасимович.

Это судьи и прокуроры, которые участвовали в «политических» судебных процессах, а также госчиновники, сообщает БелаПАН. Владимир Полуян является министром по налогам и сборам Беларуси, Сергей Ермолицкий – начальник шкловской колонии, Александр Ковалев – начальник колонии в Горках.

Решение расширить список белорусских чиновников, которым запрещен въезд на территорию стран Евросоюза, принято на заседании Совмина ЕС в Люксембурге.

Санкции в отношении белорусских властей Совет ЕС ввел в январе 2011 года в ответ на жесткий разгон демонстрации после президентских выборов 19 декабря 2010 года в Минске. Сейчас в списке чиновников, которым запрещен въезд на территорию ЕС, — 192 фамилии.

21 сентября МИД Литвы инициировал включение 18-ти белорусских чиновников в список лиц, которым запрещен въезд в Литву и призвал другие страны Евросоюза включить их в свои национальные списки невъездных.

Паводле charter96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Парыўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>