2011 12/10
Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Як павеламіў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк ён падаваў заяўку ў мясцовы гарвыканкам і плянаваў 16 кастрычніка правесьці адзіночнае вулічнае шэсьце па пешаходнай частцы бульвара Касманаўтаў, каб прыцягнуць увагу жыхароў гораду да факту парушэньня права на свабоду віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавеку, кіраўніка закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”.

«У адпаведнасьці з пунктам 3 артыкула 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах пасьля затрыманьня Алеся Бяляцкага павінныя былі ў тэрміновым парадку даставіць да судзьдзі, і той павінен прымаць рашэньне ці аб арышце, ці аб вызваленьні затрыманага пад заклад ці пад іншае абавязальніцтва. Гэтая норма пакту зьяўляецца часткай дзеючага на тэрыторыі Беларусі заканадаўства й падлягае непасрэднаму праваўжываньню, – сказаў Кісьляк. – Наколькі мне вядома, Бяляцкі не быў дастаўлены для гэтага ў суд. Ягонае ўтрыманьне пад вартай больш за 48 гадзінаў зьяўляецца незаконным і парушаючым ягонае права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць. Аб гэтым я хацеў з дапамогай мэгафону інфармаваць жыхароў Бярэсьця ў часе вулічнага шэсьця».

У адказе з Берасьцейскага гарвыканкаму гаворыцца, што Кісьляку адмоўлена ў шэсьці на падставе таго, што да заявы не прыкладзены адпаведныя дамовы з ворганамі нутраных справаў, установай аховы здароўя й камунальным прадпрыемствам. Праваабаронца лічыць, што гэты адказ не адпавядае сутнасьці пададзенай заяўкі, бо на падставе Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ворган мясцовай улады мусіць “дазволіць” альбо “забараніць” правядзеньне шэсьця, а такой фармулёўкі як “адмовіць у правядзеньні” дадзены заканадаўчы акт не ўтрымлівае.

Раман Кісьляк паведаміў таксама, што мае намер напісаць скаргу генэральнаму пракурору з патрабаваньнем правесьці праверку дзейнасьці мясцовых ворганаў улады па выдачы дазволаў на масавыя мерапрыемствы, а таксама арганізаваць навучаньне супрацоўнікаў Берасьцейскага гарвыканкаму па захаваньні Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, бо ў гэтай установе й раней выкарыстоўвалі такія не адпавядаючыя заканадаўству фармулёўкі. Праваабаронца падкрэсліў, што паколькі адказ пра забарону вулічнага шэсьця не атрыманы, ён мае намер правесьці гэтую акцыю.

«Я свае абавязкі выканаў: папярэдзіў мясцовыя ўлады аб акцыі», – заявіў Кісьляк.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Брестские власти отказали в проведении шествия против незаконного содержания под стражей Алеся Беляцкого

Как сообщил БелаПАН правазащитник Роман Кисляк он подавал заявку в местный горисполком и планировал 16 октября провести одиночное уличное шествие по пешеходной части бульвара Космонавтов, чтобы привлечь внимание жителей города к факту нарушения права на свободу вице-президента Международной Федерации за права человека, управляющего закрытого властями правозащитного центра “Вясна”.

«В соответствии с пунктом 3 статьи 9 Международного пакта о гражданских и политических правах после задержания Алеся Беляцкого должны были в срочном порядке доставить к судье, и тот должен принимать решение либо об аресте, либо об освобождении задержанного под залог или иное обязательство. Эта норма пакта является частью действующего на территории Беларуси законодательства и подлежит непосредственному применению, — сказал Кисляк. — Насколько мне известно, Беляцкий не был доставлен для этого в суд. Его содержание под стражей свыше 48 часов является незаконным и нарушающим его права на свободу и личную неприкосновенность. Об этом я хотел с помощью мегафона информировать жителей Бреста во время уличного шествия».

В ответе из Брестского горисполкома говорится, что Кисляку отказано в шествии на основании того, что к заявлению не приложены соответствующие соглашения с органами внутренних дел, учреждением здравоохранения и коммунальным предприятием. Правозащитник считает, что этот ответ не соответствует сути поданной заявки, так как на основании Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” орган местной власти должен “разрешить” или “запретить” проведение шествия, а такой формулировки как “отказать в проведении” данный законодательный акт не содержит.

Роман Кисляк сообщил также, что намерен написать жалобу генеральному прокурору с требованием провести проверку деятельности местных органов власти по выдаче разрешений на массовые мероприятия, а также организовать обучение сотрудников Брестского горисполкома по сохранению Закона “О массовых мероприятиях”, так как в этом учреждении и раньше использовали такие не соответствующие законодательству формулировки. Правозащитник подчеркнул, что поскольку ответ о запрете уличного шествия не получен, он намерен провести эту акцию.

«Я свои обязанности выполнил: предупредил местные власти об акции», — заявил Кисляк.

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>