Не забірай жыцьцё!
2011 12/10
baranovich_sviataslau

Сьвятаслаў Барановіч

У судзе Маскоўскага раёну Менску завяршыўся працэс Сьвятаслава Барановіча, якога судзьдзя Алена Рудніцкая прызнала вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” і асудзіла да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня. Гэта менш, чым прадугледжвае мінімальная санкцыя за дадзенае злачынства.

Менавіта такое пакараньне прасіў для абвінавачанага пракурор Серакоў. У якасьці меры стрыманьня Сьвятаславу Барановічу абрана падпіска аб нявыезьдзе. Сёньня ў часе паседжаньня былі дапытаныя яшчэ 9 міліцыянтаў, якія праходзілі па справе ў якасьці пацярпелых. Як і 10 іхных калегаў, якія давалі паказаньні 28 верасьня, міліцыянты казалі, што ня памятаюць Сьвятаслава Барановіча й прэтэнзыяў да яго ня маюць.

Судовы працэс распачаўся 29 жніўня. Па справе праходзіла 30 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, але толькі 12 зь іх зьявіліся на першае паседжаньне. У выніку судзьдзя перанесла працэс на 28 верасьня.

Сьвятаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваўся пад вартаю ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

29 жніўня мера стрыманьня была зьмененая на падпіску аб нявыездзе.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Последнего фигуранта дела о «массовых беспорядках» оставили на свободе

В суде Московского района Минска завершился процесс Святослава Барановича, которого судья Елена Рудницкая признала виновным в участии в “массовых беспорядках” и осудила к трем годам ограничения свободы без направления в места отбывания наказания. Это меньше, чем предусматривает минимальная санкция за данное преступление.

Именно такое наказание просил для обвиняемого прокурор Серяков. В качестве меры пресечения Святославу Барановичу избрана подписка о невыезде. Сегодня во время заседания были допрошены еще 9 милиционеров, которые проходили по делу в качестве потерпевших. Как и 10 их коллег, которые давали показания 28 сентября, милиционеры говорили, что не помнят Святослава Барановича и претензий к нему не имеют.

Судебный процесс начался 29 августа. По делу проходило 30 пострадавших сотрудников правоохранительных органов, но только 12 из них появились на первое заседание. В результате судья перенесла процесс на 28 сентября.

Святослав Баранович с 15 июня содержался под стражей в СИЗО № 1 на Володарского.

29 августа мера пресечения была изменена на подписку о невыезде.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>