Не забірай жыцьцё!
2011 14/10
ad01b_190r_

Анатоль Паплаўны, Гомель

Сьледчы Гомельскай абласной пракуратуры па Цэнтральным раёне Сяргей Кузьмянкоў адмовіў праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму ва ўзбуджэньні крымінальнае справы ў дачыненьні да судзьдзі суду Цэнтральнага раёну Гомеля Алены Цалковай. Малодшы дарадца юстыцыі палічыў, што судзьдзя, якая адмовілася даць яму тлумачэньні, ня мела намеру, накіраванага на вынясеньне загадзя неправасуднага судовага акту.

Напамятаем, раней спадар Паплаўны зьвярнуўся да генэральнага пракурору Беларусі з прозьбай распачаць крымінальную справу супраць судзьдзі Цэнтральнага раёну Алены Цалковай. Генэральная пракуратура перанакіравала заяву праваабаронцы ў Гомельскую абласную пракуратуру, адтуль у пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Праваабаронца лічыць, што судзьдзя Цалкова вынесла загадзя неправасудную пастанову на ягоны адміністратыўны арышт, і гэта цалкам падпадае пад прыкметы часткі 1 артыкулу 392 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць судзьдзі за злоўжываньне законам.

“Я сёньня падаў адпаведную скаргу на імя пракурора Гомельскай вобласьці, таму што лічу пастанову раённага пракурора павярхоўнай і фармальнай. Калі у цябе няма паўнамоцтваў, каб узяць у судзьдзі тлумачэньні, так і напішы. Як можна лічыць, што судзьдзя ня мела намеру на вынясеньне загадзя неправасуднай пастановы, калі яна нават пракурору адмовілася штосьці сказаць?”, – здзіўляецца праваабаронца.

Варта дадаць, што пасьля адмены пастановы судзьдзі А.Цалковай ў дачыненьні да А. Паплаўнага Гомельскім абласным судом, супраць яго быў складзены новы пратакол. 20 верасьня ў дачыненьні да праваабаронцы паўторна была разгледжаная справа па «хуліганцы», за якую той адседзеў 15 сутак адміністратыўнага арышту. Судзьдзя Марына Дамненка пацьвердзіла прысуд сваёй калегі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Прокуратура отказала в возбуждении уголовного дела в отношении судьи

Следователь Гомельской областной прокуратуры по Центральному району Сергей Кузьменков отказал правозащитнику Анатолию Поплавному в возбуждении уголовного дела в отношении судьи суда Центрального района Гомеля Елена Целкова. Младший советник юстиции посчитал, что судья, которая отказалась дать ему объяснения, не имела умысла, направленного на вынесение заведомо неправосудное судебного акта.

Гомельская Весна напоминает, ранее господин Поплавный обратился к генеральному прокурору Беларуси с просьбой возбудить уголовное дело против судьи Центрального района Елены Целковой. Как это у нас водится генеральная прокуратура направила заявление правозащитника в Гомельскую областную прокуратуру, оттуда в прокуратуру Центрального района.

Правозащитник считает, что судья Целкова вынесла заведомо неправосудное постановление на его административный арест, и это вполне подпадает под признаки части 1 статьи 392 Уголовного кодекса, предусматривающей ответственность судьи за злоупотребление законом.

“Я сегодня подал соответствующую жалобу на имя прокурора Гомельской области, потому что считаю постановление районного прокурора поверхностным и формальным. Если у тебя нет полномочий, чтобы взять у судьи объяснения, так и напиши. Как можно считать, что судья не имела умысла на вынесение заведомо неправосудного постановления, если она даже прокурору отказалась что-либо сказать?”, – недоумевает правозащитник.

Стоит добавить, что после отмены постановления судьи А. Целковой в отношении А. Поплавного Гомельским областным судом, против него был составлен новый протокол. 20 сентября в отношении правозащитника повторно было рассмотренно дело по «хулиганке», за которую тот отсидел 15 суток административного ареста. Судья Марина Домненко падтвердила приговор своей коллеги.

Паволе gomelspring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>