2011 13/10
Віктар Івашкевіч, Менск

Віктар Івашкевіч, Менск

7 гадзінаў спатрэбілася судзьдзі суду Савецкага раёну Кірылу Палулеху, каб разгледзець адміністратыўную справу Віктара Івашкевіча. Палітыка пакаралі за актыўнасьць у межах дзейснага заканадаўства, за арганізацыю правядзеньня Народнага сходу, штрафам у 40 базавых велічыняў.

Адзін з арганізатараў Народнага сходу 8 кастрычніку Віктар Івашкевіч сёньня 13.10.2011 раптоўна быў затрыманы ў Менску супрацоўнікамі міліцыі й тэрмінова дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну. Там быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за арганізацыю несанкцыяванага масавага мерапыемства (арт. 23.34 КаАП РБ).

Пасьля гэтага Івашкевіча накіравалі ў суд Савецкага раёну, дзе была разгледжаная ягоная адміністратыўная справа. Судзьдзя – Кірыл Палулех. Сьведкі з боку міліцыі Валынцаў і Сьвяцільнікаў. Адвакатка – Дар’я Ліпкіна.

Як паведамляў з залы суду Савецкага раёну беларускай сталіцы Барыс Гарэцкі

– Абарона запатрабавала два дні для прадастаўленьня ў суд неабходных доказаў па справе, у прыватнасьці падпісных аркушоў, а таксама пратаколаў пасяджэньня ініцыятыўнае групы Народнага сходу, якія сьцьвярджалі што Народны сход адбываўся паводле заканадаўства аб мясцовых сходах. Судзьдзя абвясьціў перапынак на 3 хвіліны.

Віктар Івашкевіч заявіў адвод судзьдзі Кірылу Полулеху. Перад гэтым падсудны паўторна заявіў хадайніцтва аб тым, каб яму далі магчымасьць прадставіць доказы сваёй невінаватасьці, у прыватнасьці падпісныя аркушы, а таксама пратаколы ініцыятараў Народнага сходу.

Віктар Івашкевіч патлумачыў, што гэта неабходна для таго, каб паказаць, што сход адбываўся не паводле закону аб масавых мерапрыемствах, а паводле заканадаўства аб правядзеньні мясцовых сходаў, якія не патрабуюць санкцыяў улады. У адказ на гэта судзьдзя Кірыл Полулех паўторна гэтае хадайніцтва адмяніў.

У сувязі з гэтым Віктар Івашкевіч быў вымушаны зноў выказаць недавер да судзьдзі. Адвакат Віктара Івашкевіча Дар’я Ліпкіна, гэта патрабаваньне падтрымала. Судовы працэс над арганізатарам Народнага сходу 8 кастрычніка працягваўся нягледзячы на канец працоўнага дня ў судзе.

У выніку палітык аштрафаваны на 40 базавых велічыняў (1 мільён 400 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП РБ).

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Меркаваньне праваабаронцы Аляксея Лапіцкага па сытуацыі:
- Не да канца зразумела, ці то адпаведная прафэсыйная непрыдатнасьць, ці то нізкі ўзровень праўнай сьвядомасьці й поўная падпарадкаванасьць судзьдзі загаду кіруючай у краіне “вэртыкалі ўлады”, якая пасьлядоўна вядзе наступ на канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў Беларусі й фактычна ўжо даўно й незваротна выйшла па-за межы Канстытуцыйнага праўнага поля, ці то адно й другое ў сукупнасьці – пашкодзілі судзьдзе Савецкага раёну сталіцы Беларусі “не заплутаць у двух соснах” (у двух законах), каб аб’ектыўна разабрацца па справе Віктара Івашкевіча па Народным Сходзе.

– Абсалютна зразумела, што праігнараваўшы наяўныя абставіны, прапанаваныя фактычныя доказы таго, што Народны Сход адкрыта рыхтаваўся й арганізоўваўся ў межах дзейснага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб рэспубліканскіх і мяцовых сходах”, а значыцца й абставіны павінны ацэньвацца з пункту гледжаньня ягоных норомаў і палажэньняў, судзьдзя праявіў відавочную неаб’ектыўнасьць і блізарукасьць, залежнасьць ад рэпрэсыўнай намэнклятурна-адміністратыўнай сыстэмы ідэалягічнага дыктату ў краіне. Проста па інэрцыі, як і шматлікія ягоныя калегі з так званай “судовай улады”, ён мэханічна скарыстаўся банальнай “ідэалягічнай мэтазгоднасьцю”, а не патрабаваньнямі права. І ў парушэньне прафэсыйнай этыкі й абавязку судзьдзі – пакараў невінаватага.

Такім чынам, можна назіраць далейшае скажэньне функцыяў праваахоўных ворганаў і ўсё большае спаўзаньне ў бок рэпрэсыўнасьці ўсёй праваахоўна-судовай сыстэмы ў Беларусі, якая ўжо замест выкананьня сваіх наўпростых функцыяў па ахове грамадзянскіх правоў і свабодаў усё больш і больш працуе як карны мэханізм супраць іншадумцаў і апанэнтаў цяперашняга палітычнага рэжыму ў краіне.

Апошні ў сваю чаргу дэманструе поўнае ігнараваньне Канстытуцыяй, міжнароднымі стандартамі права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў (нормы МПГіПП), адкрыта адмаўляецца выконваць абавязкі па міжнародных дамовах нашай Беларусі.

У выніку мы маем чарговы сумны прыклад і доказ пераўтварэньня праваахоўных ворганаў у Беларусі ў карныя структуры рэпрэсыўнай сыстэмы … з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі.

Сапраўды, пакараньні, якія выносяцца актывістам грамадзкай супольнасьці й апанэнтам улады, іншадумцам, любым іншым грамазянам, якія праяўляюць прыкметы любові да свабоды й незалежнасьці сваёй краіны, прыхільнасьць да каштоўнасьцяў дэмакратыі, правоў і свабодаў асобы, патрабуюць ад уладаў выкананьня Канстытуцыных гарантыяў на рэалізацыю агульна прызнаных правоў і свабодаў, павагі да грамадзяніна й чалавечае годнасьці … – накіраваныя на падаўленьне любой грамадзянскай ініцыятывы ў гэтым кірунку, на кіраваньне грамадствам пры дапамозе страху, беспакаранай брутальнасьці й гвалту.

У такіх варунках падобныя захады скіраваныя супраць грамадзянскай супольнасьці, супраць асобнага грамадзяніна, чалавека, супраць беларускага народу навогул. І яны носяць – цалкам антыканстытуцыйны характар.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Политически мотивированный приговор – норма для суда в Беларуси?!

7 часов понадобилось судье суда Советского района Кириллу Полулеху, чтобы рассмотреть административное дело Виктора Ивашкевича. Политика наказали за активность в рамках действующего законодательства, за организацию проведения Народного собрания, штрафом в 40 базовых величин.

Один из организаторов Народного собрания 8 октябре Виктор Ивашкевич сегодня 13.10.2011 внезапно был задержан в Минске сотрудниками милиции и срочно доставлен в РУВД Советского района. Там был составлен протокол об административном правонарушении за организацию несанкционированного массового мероприятия (ст. 23.34 КоАП РБ).

После этого Ивашкевича направили в суд Советского района, где было рассмотрено его административное дело. Судья – Кирилл Полулех. Свидетели со стороны милиции Волынцев и Светильников. Адвокат – Дарья Липкина.

Как сообщял из зала суда Советского района белорусского столицы Борис Горецкий

– Защита потребовала два дня для предоставления в суд необходимых доказательств по делу, в частности подписных листов, а также протоколов заседания инициативной группы Народного собрания, которые доказывали, что Народное собрание проходило согласно законодательства о местных собраниях. Судья объявил перерыв на 3 минуты.

Виктор Ивашкевич заявил отвод судье Кириллу Полулеху. Перед этим подсудимый повторно заявил ходатайство о том, чтобы ему дали возможность представить доказательства своей невиновности, в частности подписные листы, а также протоколы инициаторов Народного собрания.

Виктор Ивашкевич пояснил, что это необходимо для того, чтобы показать, что собрание проходило не по закону о массовых мероприятиях, а согласно законодательства о проведении местных собраний, которые не требуют санкций властей. В ответ на это судья Кирилл Полулех повторно отменил это ходатайство.

В связи с этим Виктор Ивашкевич был вынужден вновь выразить недоверие судье. Адвокат Виктора Ивашкевича Дарья Липкина, это требование поддержала. Судебный процесс над организатором Народного собрания 8 октября продолжался несмотря на конец рабочего дня в суде.

В результате политик был оштрафован на 40 базовых величин (1 миллион 400 тысяч рублей) за организацию несанкционированного массового мероприятия (ст. 23.34 КоАП РБ).

Мнение правозащитника Алексея Лапицкого по ситуации:

– Не до конца ясно, то ли соответствующая профессиональная непригодность, то ли низкий уровень правовой сознательности и полная подчинённость судьи приказам правящей в стране «вертикали власти», которая последовательно ведёт наступление на конституционные права и свободы граждан Беларуси и фактически уже давно и безповоротно вышла за рамки Конституционного правового поля, то ли одно и другое в совокупности – помешали судье Советского района столицы Беларуси “не заплутаць в двух соснах” (в двух законах), чтобы объективно разобраться по делу Виктора Ивашкевича о Народном Собрании.

– Абсолютно понятно, что проигнорировав существующие обстоятельства, предложенные фактические доказательства того, что Народное Собрание открыто готовилось и организовывалось в рамках действующего Закона Республики Беларусь “О республиканских и местных собраниях”, а значит все обстоятельства должны были оцениваться с точки зрения норомав и положений этого закона, судья проявил явную необъективность и близорукость, зависимость от репрессивной номенклатурно-административной системы идеологического диктата в стране. Просто по инерции, как и многие его коллеги из так называемой “судебной власти”, он механически воспользовался банальной “идеологической целесообразностью”, а не требованиями права. И в нарушение профессиональной этики и обязанности судьи – наказал невиновного.”

Таким образом, можно наблюдать дальнейшее искажение функций правоохранительных органов и всё большее сползание в сторону репрессивности всей правоохранительно-судебной системы в Беларуси, которая уже вместо выполнения своих прямых функций по охране гражданских прав и свобод всё больше и больше работает как карательный механизм против инакомыслящих и оппонентов существующего политического режима в стране.

Последний в свою очередь демонстрирует полное игнорирование Конституции, международными стандартами права в области гражданских прав и свобод (нормы МПГиПП), открыто отказывается выполнять обязательства по международным договорам Беларуси.

В результате мы имеем очередной печальный пример и доказательство превращения правозащитных ораганов в Беларуси в карательные структуры репрессивной системы … со всеми вытекающими из этого последствиями.

На самом деле, наказания, выносимые активистам гражданского общества и оппонентам власти, инакомыслящим, любым другим гражданам, которые проявляют признаки любви к свободе и независимости своей страны, приверженность ценностям демократии, правам и свободам личности, которые также требуют от властей выполнения Канстытуцыных гарантий на реализацию общепризнанных прав и свобод, уважения к гражданину и человеческому достоинству … – направлены на подавление любой гражданской инициативы в этом направлении, на управление обществом при помощи страха, безнаказанной грубости и насилия.

В таких условиях подобные меры направлены против гражданского общества, против отдельного гражданина, человека, против белорусского народа вцелом. И они носят – полностью антиконституционный характер.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>