2011 13/10
Актывісты ў судзе, Віцебск

Актывісты ў судзе, Віцебск

Кіраўнік абласной арганізацыі руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і давераная асоба Мікалая Статкевіча на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, юрыст Аляксей Гаўруцікаў імкнуцца праз суд давесьці сваё права на правядзеньне масавых акцыяў.

Падставай для разгляду ў судзе сталася чарговая адмова кіраўніка Чыгуначнай раённай адміністрацыі Юрыя Маскалёва, які забараніў актывістам правесьці мітынг у падтрымку палітвязьняў 25 жніўня.

Юры Маскалёў зьявіўся на суд асабіста й заявіў, што скаргу не падтрымлівае, бо дзейнічаў на падставе адпаведнага рашэньня гарвыканкаму.

У гэтым рашэньні замацаваны парадак атрыманьня дазволаў на масавыя акцыі, які супярэчыць самому закону пра масавыя акцыі, лічыць Аляксей Гаўруцікаў:

“Паводле заканадаўства, улады мусяць гарантаваць грамадзянам магчымасьць карыстацца канстытуцыйным правам на публічнае выказваньне палітычных меркаваньняў. Такім чынам, выканкамы мусяць задавальняць заяўкі на правядзеньне мітынгаў альбо пікетаў і рэгуляваць забеспячэньне аховы правапарадку, дзяжурства мэдыкаў і прыборку тэрыторыі . Але ў Віцебскім гарвыканкаме зацьвердзілі адваротны парадак: заяўнікі мусяць спачатку заключыць дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і ЖКГ, а потым прыкласьці іх да сваёй заяўкі на акцыю. Наш досьвед паказаў, што адпаведныя службы адмаўляюцца заключаць дамовы без дазволу на мітынг ці пікет, а дазволу не даюць без папярэдняга заключэньня дамоваў”.

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Грабянчук распытала выкліканых на працэс прадстаўнікоў абласной управы МУС, хуткай дапамогі й ЖКГ, на якой падставе яны не заключаюць дамоваў з апазыцыянэрамі. Высьветліліся, што супрацоўнікі міліцыі Чыгуначнага раёну мусяць ахоўваць удзельнікаў вулічных акцыяў без усялякіх дамоваў – проста ў сілу прафэсыйных абавязкаў. І служба ЖКГ не павінна ні пра што дамаўляцца дадаткова, бо ўборка Парку культуры й адпачынку чыгуначнікаў, дзе меркаваліся акцыі, – гэта штодзённы абавязак прадпрыемства “Гарзеленбуд”.

Атрымліваецца, што дамову трэба падпісваць толькі з мэдыкамі: паводле рашэньня гарвыканкаму – з Паліклінікай №1, але гэтая ўстанова перанакіроўвае заяўнікаў у службу хуткай дапамогі.

“У раённай адміністрацыі мусяць ведаць, што дамовы зь міліцыяй і ЖКХ заключаць ня трэба. І ўсё адно кіраўнік Юры Маскалёў стаіць на сваім: калі такое запісана ў рашэньні гарвыканкаму, значыцца, яны мусяць быць”, – абураецца Ян Дзяржаўцаў.

Судзьдзя Алена Грабянчук слухала спрэчкі бакоў амаль тры гадзіны. Урэшце паабяцала, што судовая пастанова будзе агучаная заўтра, 14 кастрычніка.

Хрыстафор Жаляпаў, які быў галоўным ініцыятарам звароту ў суд, гаворыць пра верагодны вынік:

“У нас няма мэты, каб кагосьці там пакаралі, звольнілі і г.д. Мы хочам праз суд разарваць гэтае заганнае кола з наяўнасьцю альбо адсутнасьцю дамоваў. І прыкладаем усе намаганьні, каб змусіць урэшце адміністрацыю Чыгуначнага раёну забясьпечваць нашае права на мітынгі й пікеты. Гэта гарантуе грамадзянам і Кастытуцыя, і тыя міжнародныя праўныя дакумэнты, якія падпісала ў свой час Рэспубліка Беларусь. Мы просім дазволу на акцыі ў вызначаным уладамі месцы, і лічым дыскрымінацыяй па палітычных поглядах тую акалічнасьць, што ГА “БРСМ” праводзіць свае акцыі ў Парку культуры й адпачынку чыгуначнікаў бесперашкодна, а нам заяўляюць, што “месца занятае”, альбо адмаўляюць увогуле”.

Ад пачатку гэтага году адміністрацыя Чыгуначнага раёну не задаволіла ніводнай заяўкі на акцыі, якія падавалі грамадзяне – актывісты і праваабаронцы.

Як мы ўжо паведамлялі, Чыгуначны райсуд Віцебску ў асобе судзьдзі Рамана Дзягоды адмовіў ў задавальненьні скаргі праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, які таксама спрабаваў аспрэчыць забарону на пікет. Праваабаронца хацеў падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра тое, як у краіне выконваюцца правы чалавеку, і ў прыватнасьці, прыцягнуць увагу гараджанаў да факту затрыманьня й зьмяшчэньня пад варту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Атрымаўшы адмову з Чыгуначнай раённай адміністрацыі, спадар Сьвецік прасіў суд адмяніць рашэньне аб забароне пікету. Таксама ён прасіў абавязаць гарадзкія ўлады ўнесьці зьмены ў рашэньне № 881, каб актывісты мелі магчымасьць у поўнай меры карыстацца гарантаванымі Канстытуцыяй правамі на выказваньне сваёй думкі, распаўсюд і атрымліваньне інфармацыі. Але суд палічыў аргумэнты праваабаронцы “неабгрунтаванымі” і не задаволіў ніводнага з заяўленых патрабаваньняў.

На ФОТА: Ян Дзяржаўцаў, Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Витебске начался новый суд за право на пикеты и митинги

Глава областной организации движения “За свободу” Христофор Желяпов, член КХП БНФ Ян Державцев и доверенное лицо Николая Статкевича на прошлых президентских выборах, юрист Алексей Гаврутиков стремятся через суд доказать своё право на проведение массовых акций. Основанием для рассмотрения в суде стал очередный отказ главы Железнодорожной районной администрации Юрия Москалева, который запретил активистам провести митинг в поддержку политзаключеённых 25 августа.

Юрий Москалев появился на суд лично и заявил, что жалобу не поддерживает, так как действовал на основании соответствующего решения горисполкома.

В этом решении закреплен порядок получения разрешений на массовые акции, который противоречит самому закону о массовых акциях, считает Алексей Гаврутиков:

“Согласно законодательству, власти должны гарантировать гражданам возможность пользоваться конституционным правом на публичное выражение политических мнений. Таким образом, исполкомы должны удовлетворять заявки на проведение митингов или пикетов и регулировать обеспечение охраны правопорядка, дежурство медиков и уборку территории. Но в Витебском горисполкоме утвердили обратный порядок: заявители должны сначала заключить договоры с милицией, скорой помощью и ЖКХ, а потом приложить их к своей заявке на акцию. Наш опыт показал, что соответствующие службы отказываются заключать договора без разрешения на митинг или пикет, а разрешения не дают без предварительного заключения договоров”.

Судья Железнодорожного райсуда Елена Грабенчук расспросила вызванных на процесс представителей областного управления МВД, скорой помощи и ЖКХ, на каком основании они не заключают договоров с оппозиционерами. Выяснилось, что сотрудники милиции Железнодорожного района должны охранять участников уличных акций без всяких договоров – просто в силу профессиональных обязанностей. И служба ЖКХ не должна ни о чем договариваться дополнительно, так как уборка Парка культуры и отдыха железнодорожников, где предполагались акции, – это ежедневный долг предприятия “Горзеленстрой”.

Получается, что договор надо подписывать только с медиками: по решению горисполкома – с Поликлиникой № 1, но это заведение перенаправляет заявителей в службу скорой помощи.

“В районной администрации должны знать, что договоры с милицией и ЖКХ заключать не нужно. И всё равно руководитель Юрий Москалёв стоит на своём: если такое записано в решении горисполкома, значит, они должны быть”, – возмущается Ян Державцев.

Судья Елена Грабенчук слушала прения сторон почти три часа. Наконец пообещала, что судебное постановление будет оглашено завтра, 14 октября.

Христофор Желяпов, который был главным инициатором обращения в суд, говорит о вероятном результате:

“У нас нет цели, чтобы кого там наказали, уволили и т. п. Мы хотим через суд разорвать этот порочный круг с наличием или отсутствием договоров. И прилагаем все усилия, чтобы заставить наконец администрацию Железнодорожного района обеспечивать наше право на митинги и пикеты. Это гарантирует гражданам и Кастытуцыя, и те международные правовые документы, который подписала в своё время Республика Беларусь. Мы просим разрешения на акции в определенном властями месте, и считаем дискриминацией по политическим взглядам то обстоятельство, что ОО “БРСМ” проводит свои акции в Парке культуры и отдыха железнодорожников беспрепятственно, а нам заявляют, что “место занято”, или отказывают совсем”.

С начала этого года администрация Железнодорожного района не удовлетворило ни одной заявки на акции, которые подавали граждане – активисты и правозащитники.

Как мы уже сообщали, Железнодорожный райсуд Витебска в лице судьи Романа Дегода отказал в удовлетворении жалобы правозащитника Леониду Светику, который также пытался оспорить запрет на пикет. Правозащитник хотел поделиться с жителями города информацией о том, как в стране соблюдаются права человека, и в частности, привлечь внимание горожан к факту задержания и змяшчэньня под стражу руководителя Правозащитного центра «Вясна» Алесь Беляцкий.

Получив отказ из Железнодорожной районной администрации, господин Светик просил суд отменить решение о запрете пикета. Также он просил обязать городские власти внести изменения в решение № 881, чтобы активисты имели возможность в полной мере пользоваться гарантированными Конституцией правами на высказывание своего мнения, распространение и получении информации. Но суд счел аргументы правозащитники “необоснованными” и не удовлетворил ни одного из заявленных требований.

На фото: Ян Державцев, Христофор Желяпов, Алексей Гаврутиков

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>