2011 13/10
2011-10-13-pressuharrr

Заява лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі

Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, лічым, што заканадаўчыя акты, якія цяпер разглядаюцца й прымаюцца ў парлямэнце Рэспублікі Беларусь, маюць відавочна антыпраўны характар, скіраваныя на празьмернае абмежаваньне правоў і свабодаў грамадзянаў, перашкаджаюць нармальнаму грамадзкаму дыялёгу й распальваюць канфрантацыю ў Беларусі.
(далей – правапіс першакрыніцы)

1. Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” зрабіўся прадметам абгрунтаванай крытыкі з боку грамадскасці, аднак быў прыняты 3 кастрычніка бягучага года Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях у выглядзе, які парушае права грамадзянаў на мірныя сходы, гарантаванае як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і базавымі нормамі міжнароднага права, уводзіць адміністратыўную адказнасць грамадзянаў за невіноўныя дзеянні і бяздзеянне.

2. Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь” быў распрацаваны, унесены ў парламент і прыняты 3 кастрычніка бягучага года Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях, без публічнага абмеркавання. Гэты закон стварае новыя падставы для крымінальнага пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і ўдзельнікаў мірных масавых акцый, парушае свабоду выказвання, свабоду сходаў, свабоду аб’яднанняў.

3. Трывогу і абурэнне выклікае таксама ўнесены ў парламент праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменнаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, які значна пашырае паўнамоцтвы спецслужбаў, робіць іх бескантрольнымі і фактычна ставіць іх па-над законам.
Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, лічым, што гэтыя праекты актаў заканадаўства супярэчаць міжнародным прававым абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека, з’яўляюцца неканстытуцыйнымі і палітычна шкоднымі для краіны.

Як стала вядома, ініцыяваннне зменаў у Законы “Аб палітычных партыях”, “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, у Крымінальны кодэкс і ў Кодэкс аб адміністратыўных прававпарушэннях было здзейсненае Саветам міністраў яшчэ ў чэрвені бягучага года. Адсутнасць грамадскага абмеркавання гэтых надзвычай важных актаў, а таксама іх прыняццё непразрыстым і непублічным парадкам ёсць яшчэ адным сведчаннем неправавога характару гэтых паправак, прыняццё якіх не было выклікана аб’ектыўнымі патрэбамі грамадскага жыцця.

Мы таксама лічым, што прыняццё гэтых дакументаў скіраванае на запалохванне беларускай грамадскасці, якое ставіць пад пагрозу вяртанне краіны на шлях нармальнага развіцця і заганяе яе ў стан самаізаляцыі. Прыняццё такога рэпрэсіўнага заканадаўства будзе азначаць легалізацыю гвалтоўных метадаў барацьбы з палітычнымі апанентамі, створыць у краіне атмасферу страху, падштурхне грамадства да радыкалізму і зробіць немагчымым канструктыўны грамадскі дыялог. На ініцыятарах прыняцця гэтых законапраектаў, а таксама на іх распрацоўшчыках, дэпутатах Палаты прадстаўнікоў і членах Савета Рэспублікі палягае адказнасць за такія наступствы неабдуманай заканатворчай дзейнасці.

На пасдставе выкладзенага і грунтуючыся на прынцыпах Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з нормамі артыкула 59 Канстытуцыі, паводле якога дзяржава абавязаная ўжываць усе даступныя ёй захады для стварэння ўнутранага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзянаў Рэспублікі Беларусь,

мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, настойліва заклікаем

– Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – адмовіцца ад падпісання спрэчных Праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і Праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, вярнуўшы іх у парламент для дапрацоўкі.

– Палаты парламента – правесці публічнае абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, не хаваючы ад грамадскасці сапраўдных прычын, якія пабуджаюць органы выканаўчай і прадстаўнічай улады ўводзіць гэткія змены ў заканадаўства.

– Савет міністраў – адклікаць з парламента праект Закона Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”.

– Канстытуцыйны суд – скарыстацца правам канстытуцыйнага кантролю дзеля прадухілення парушэння канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў, выкліканых прыняццём праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, а таксама праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”.

Людміла Гразнова
, Праваабарончы альянс

Алег Гулак, РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”

Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі

Жанна Літвіна, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Марыя Мартысевіч, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”

Сяргей Мацкевіч, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў

Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі

Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Аляксей Шэін, Грамадзкая ініцыятыва “За свабоднае веравызнаньне”

Аляксандр Ярашук, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў

Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Об угрозе значительного ограничения прав человека на уровне законодательства

Мы, представители организаций гражданского общества Беларуси, считаем, что законодательные акты, которые сейчас рассматриваются и принимаются в парламенте Республики Беларусь, имеют явно антиправовой характер, направленный на чрезмерное ограничение прав и свобод граждан, препятствуют нормальному общественному диалогу и разжигают конфронтацию в Беларуси.

1. Проект Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” стал предметом обоснованной критики со стороны общественности, однако был принят 3 октября текущего года Палатой представителей сразу в двух чтениях в виде, который нарушает права граждан на мирные собрания, гарантированное как Конституцией Республики Беларусь, так и базовыми нормами международного права, вводит административную ответственность граждан за невиновные действия и бездействие.

2. Проект Закона Республики Беларусь “О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь” был разработан, внесен в парламент и принят 3 октября текущего года Палатой представителей сразу в двух чтениях, без публичного обсуждения. Этот закон создает новые основания для уголовного преследования активистов гражданского общества и участников мирных массовых акций, нарушает свободу выражения, свободу собраний, свободу объединений.

3. Тревогу и возмущение вызывает также внесенный в парламент проект Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь “Об органах государственной безопасности Республики Беларусь”, который значительно расширяет полномочия спецслужб, делает их бесконтрольно и фактически ставит их по-над законом.

Мы, представители организаций гражданского общества Беларуси, считаем, что эти проекты актов законодательства противоречат международным правовым обязательствам Республики Беларусь в области прав человека, являются неконституционными и политически вредными для страны.

Как стало известно, инициирование изменений в Законы “О политических партиях”, “Об общественных объединениях”, в Уголовный кодекс и в Кодекс об административных правонарушениях было совершено Советом министров еще в июне текущего года. Отсутствие общественного обсуждения этих чрезвычайно важных актов, а также их принятие непрозрачным и непубличным порядком есть еще одним свидетельством неправового характера этих поправок, принятие которых не было вызвано объективными потребностями общественной жизни.

Мы также считаем, что принятие этих документов направлено на запугивание белорусского общества, которое ставит под угрозу возвращение страны на путь нормального развития и загоняет ее в состояние самоизоляции. Принятие такого репрессивного законодательства будет означать легализацию насильственных методов борьбы с политическими оппонентами, создаст в стране атмосферу страха, подтолкнет общество к радикализму и сделает невозможным конструктивный общественный диалог. На инициаторов принятия этих законопроектов, а также на их разработчиков, депутатов Палаты представителей и членов Совета Республики заключается ответственность за такие последствия необдуманной законотворческой деятельности.

На основе изложенного и основываясь на принципах Всеобщей декларации прав человека и Международного пакта о гражданских и политических правах, согласно нормам статьи 59 Конституции, согласно которому государство обязано применять все доступные ему меры для создания внутреннего порядка, необходимого для полного осуществления прав и свобод граждан Республики Беларусь,

мы, представители организаций гражданского общества Беларуси, настоятельно призываем

– Президента Республики Беларусь – отказаться от подписания спорных Проекта Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь« О массовых мероприятиях в Республике Беларусь “и Проекта Закона Республики Беларусь” О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь “, вернув их в парламент для доработки.

– Палаты парламента – провести публичное обсуждение проекта Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь ” и проекта Закона Республики Беларусь “О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь “, не скрывая от общественности истинных причин, которые побуждают органы исполнительной и представительной власти вводит такие изменения в законодательство.

– Совет министров – отозвать из парламента проект Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь” Об органах государственной безопасности Республики Беларусь “.

– Конституционный суд – воспользоваться правом конституционного контроля для предотвращения нарушения конституционных прав и свобод граждан, вызванных принятием проекта Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” и проекта Закона Республики Беларусь “О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь”, а также проект Закона Республики Беларус “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь “Об органах государственной безопасности Республики Беларусь”.

Людмила Грязнова, Правозащитный альянс

Олег Гулак, РПОО “Белорусский хельсинкский комитет”

Владимир Колос, Совет белорусского интеллигенции

Жанна Литвина, ОО “Белорусский ассоциация журналистов”

Мария Мартысевич, РОО “Белорусский ПЕН-центр”

Сергей Мацкевич
, Ассамблея неправительственных демократических организаций

Елена Тонкачева
, Ольга Смолянка, Центр правовой трансформации

Валентин Стефанович, Правозащитный центр “Весна”

Алексей Шеин, Общественная инициатива “За свободное вероисповедание”

Александр Ярошук
, Белорусский конгресс демократических профсоюзов

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>