Не забірай жыцьцё!
2011 14/10
11101401abr_r_3701

Ян Дзяржаўцаў, Віцебск

І надалей права вырашаць, ці дазваляць правесьці ў Віцебску тое альбо іншае масавае мерапрыемства, будзе належаць мэдыкам і камунальнікам. З сутнасьці, яны надзеленыя пэўнымі функцыямі выканаўчай улады. Гэткую выснову можна зрабіць з агучанай 14.10.2011 судзьдзёй Аленай Грабянчук пастановы суду па справе актывістаў Хрыстафора Жаляпава, Аляксея Гаўруцікава, Яна Дзяржаўцава.

Суд адмовіўся скасаваць рашэньне кіраўніка Адміністрацыі Чыгуначнага раёну, які забараніў актывістам правядзеньне мітынгу. У сваім рашэньні чыноўнікі адміністрацыі спаслаліся на тое, што заяўнікі пікету не заключылі дамовы на абслугоўваньне мітынгу зь міліцыянтамі, мэдыкамі ды камунальнікамі, як таго патрабуе рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г.

Таксама суд не задаволіў просьбу актывістаў абавязаць згаданыя службы заключыць неабходныя для правядзеньня мітынгу дамовы. У гэтай частцы суд пакінуў скаргу заяўнікоў навогул без разгляду. Такім чынам, згодна з рашэньнем судзьдзі Алены Грабянчук, у Віцебску і надалей будзе практычна немагчыма легальна правесьці якое-небудзь масавае мерапрыемства: дастаткова, каб дворнікі альбо лекары зь нейкіх прычынаў не захацелі заключыць з арганізатарамі акцыі дамоваў (гэтак звычайна й адбываецца), каб правядзеньне акцыі забаранілі.

Вялікай паразай дэмакратычных сілаў Віцебску назваў абвешчаную пастанову адзін з ініцыятараў судовага разьбіральніцтва сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў (на здымку). «Аднак іншага чакаць было нельга, – заявіў ён карэспандэнту выданьня “За правы чалавека”. – Рашэньне, якое сёньня агучыла судзьдзя Грабянчук, я лічу несправядлівым. Яно даказвае яшчэ раз, што адміністрацыя, суды, праваахоўныя ворганы – усе працуюць у адной запрэжцы з прэзыдэнтам. Гэта ягоныя структуры». Аднак здавацца дэмакратычныя актывісты не зьбіраюцца. Найбліжэйшым часам пастанова суду будзе абскарджаная.

«На працягу ўжо недзе пяці год мы ня можам атрымаць дазволу на масавыя акцыі, – сказаў Ян Дзяржаўцаў. – З 2005-2006-га гадоў мы падаем заявы на правядзеньне мітынгаў і пікетаў, і нам заўсёды адмаўляюць. Нарэшце, пасьля сямі заяваў з пачатку студзеня гэтага году мы падалі ў суд. І суд нам таксама адмовіў. Дык што далей нам нічога не застаецца, як выходзіць на вуліцы без дазволу. Няхай нас будуць судзіць, садзіць, але ж іншага выйсьця ў нас няма».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Разрешение вопроса о разрешении или запрета массовых мероприятий будет зависеть от прихотей врачей и дворников

И впредь право решать, разрешать ли провести в Витебске то или иное массовое мероприятие, будет принадлежать медикам и коммунальщикам. В сущности, они наделены определенными функциями исполнительной власти. Такой вывод можно сделать из озвученной 14 октября судьей Еленой Грабенчук постановления суда по делу активистов Христофора Желяпова, Алексея Гаврутикова, Яна Державцева.

Суд отказался отменить решение главы Администрации Железнодорожного района, который запретил активистам проведение митинга. В своём решении чиновники администрации сослались на то, что заявители пикета не заключили договоры на обслуживание митинга с милицией, медиками и коммунальщикам, как того требует решение Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 г.

Также суд не удовлетворил просьбу активистов обязать упомянутые службы заключить необходимые для проведения митинга договора. В этой части суд оставил жалобу заявителей вообще без рассмотрения. Таким образом, согласно решению судьи Елены Грабенчук, в Витебске и в дальнейшем будет практически невозможно легально провести какое-либо массовое мероприятие: достаточно, чтобы дворники или врачи с каким-то причинам не захотели заключить с организаторами акции договора (так обычно и происходит), чтобы проведение акции запретили.

Большим поражением демократических сил Витебска назвал объявленное постановление один из инициаторов судебного разбирательства член КХП БНФ Ян Державцев (на снимке). «Однако иного ожидать было нельзя, – заявил он корреспонденту издания« За права человека “. – Решение, которое сегодня озвучила судья Грабенчук, я считаю несправедливым. Оно доказывает еще раз, что администрация, суды, правоохранительные органы – все работают в одной упряжке с президентом. Это его структуры». Однако сдаваться демократические активисты не собираются. В ближайшее время постановление суда будет обжаловано.

«На протяжении уже где-пяти лет мы не можем получить разрешения на массовые акции, – сказал Ян Державцев. – С 2005-2006-го годов мы подаем заявления на проведение митингов и пикетов, и нам всегда отказывают. Наконец, после семи заявлений с начала января этого года мы подали в суд. И суд нам также отказал. Так что дальше нам ничего не остается, как выходить на улицы без разрешения. Пусть нас будут судить, сажать, но другого выхода у нас нет».

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>