2011 16/10
Аляксей Лапіцкі, судовы працэс у Жодзіне

Аляксей Лапіцкі, судовы працэс у Жодзіне

13.10.2011 з 14-30 да 16-45 праходзіла другое паседжаньне Жодзінскага суду па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) кіраўніцтва Жодзінскага гарвыканкаму ў выглядзе перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Судовае разьбіральніцтва працягвала судзьдзя Тацяна Трацюк. Невядома зь якой прычыны сакратарка Ірына Гардзіевіч, якая вяла пратакол на папярэднім разьбіральніцтве была зьмененая на іншую сакратарку сп. Чарненку.

У пачатку паседжаньня Аляксей Лапіцкі заявіў хадайніцтва й на працягу 15 хвілінаў азнаёміўся з матэрыяламі справы.

Высьветлілася, што ў справе адсутнічаюць дакумэнты, якія суд пастанавіў запатрабаваць у ЖКГ, “ЦГБ”, ГАЎС: узорныя формы дамоваў з грамадзянамі й прэйскурант коштаў, тарыфаў на паслугі, якія аказваюцца імі ў межах Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Дадзеныя дакумэнты судзьдзя Тацяна Трацюк не запатрабавала належным чынам, таму заяўнікамі было пастаўлена пытаньне выкананьня пастановы суда аб прад’яўленьні ў суд адпаведнай дакумэнтацыі.

У сувязі з гэтым зноў адбылася дыскусыя. Бо судзьдзя Тацяна Трацюк у адказ на дадзеную законную заўвагу й патрабаваньне аб працэсульным невыкананьні ўласнае пастановы ад 07.10.2011 па хадайніцтве заяўнікоў, чамусьці, вырашыла паўторна разглядзець дадзенае хадайніцтва й чарговы раз запыталася ў прадстаўніцы выканкаму пра ейнае стаўленьне да зробленага запыту дакумэнтацыі. А прадстаўніца выканкаму, у сваю чаргу, на гэты раз хадайніцтва аб запыце дакумэнтаў – не падтрымала. Пасьля чаго судзьдзя зноў, незразумела зь якіх мэтаў, паспрабавала адкласьці разгляд дадзенага пытаньня па ходу паседжаньня …

Аднак, заяўнікі запатравабалі ўрэшце выканаць належную працэдуру. У выніку суд вымушаны быў вярнуцца да пастановы па дадзеным хадайніцтве заяўнікоў і, судьдзя Т.Трацюк урэшце пагадзілася з уласнай мінулай пастановаю – вырашыла да наступнага паседжаньня суда зрабіць адпаведныя запыты ў адзначаныя арганізацыі (!?).

***

Спасылаючыся на тое, што ў прадстаўленым у суд распараджэньні старшыні выканкаму Міхала Амельянчука таксама адсутнічала канкрэтная матывацыя забароны заяўленага пікетаваньня, а ён непасрэдна прымаў рэзалюцыю №262р 15.08.2011 аб забароне пікетаваньня, акрамя таго меў ранейшы станоўчы досьвед па камунікацыі з заяўнікамі й правядзеньні імі мірных масавых мерапрыемстваў у Жодзіне да 2005 году, заяўнікі зноў заявілі хадайніцтва аб непасрэдным удзеле ў судовым разьбіральніцтве старшыні выканкаму. Хадайніцтва было зноў не задаволенае судом.

У далейшым судзьдзя ўзгадніла ды ўдакладніла пазыцыі, выказаныя бакамі па справе ў папярэднім судовым разьбіральніцтве. Заяўнікі пацьвердзілі сваю пазыцыю, а бок выканкаму – зноў яе не прызнаў і заявіў, што лічыць усе дзеяньні прадстаўнікоў улады законнымі.

Заяўнікі зьвярнулі ўвагу на фармулёўку п.4 Рашэньня Жодзінскага выканкаму ад 2005 году. У ім адзначаецца літаральна, што “выдаткі, зьвязаныя з мэдычным абслугоўваньнем, прыбіраньнем тэрыторыі пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства, аховай грамадзкага парадку й пажарнай бясьпекі нясуць арганізатары гэтых мерапрыемстваў”.

У сувязі з гэтым Аляксей Лапіцкі дапоўніў сваю пазыцыю:
“Рашэньне … ад 2005 г. утрымлівае п.4, у якім адзначаеца, што выдаткі … нясуць арганізатары мерапрыемства. Тобок у гэтым дакумэнце няма такой канкрэтыкі адносна парадку кампэнсацыі гэтых выдаткаў. Парадак прадугледжвае закон, а ў ім сказана, што ў 10 дзённы тэрмін … арганізатары мерапрыемста абавязаныя аплаціць гэтыя выдаткі, якія рэальна былі. Мы ж у сваёй заяве адзначылі, што бярэм на сябе ахову грамадзкага парадку, мэдычнае абслугоўваньне, прыбіраньне тэрыторыі й далі пісьмовыя гарантыі дзейнічаць у межах заканадаўства. Такім чынам пацьвердзілі, што гатовыя кампэнсоўваць выдаткі ў адпаведнасьці з законам у 10 дзённы тэрмін, калі такія будуць,” – адзначыў заяўнік.

Адносна абавязку заключаць дамовы было патлумачана, што заяўнікі ставяць пытаньне пра дамовы таму, “што ніхто гэтых дамоваў ня бачыў, ніхто з грамадзянамі, якія замаўляюць мірныя акцыі ў межах рэалізацыі сваіх грамадзка-палітычных правоў, ня стане заключаць дамовы да моманту дазволу мерапрыемства з боку выканкаму. У сувязі з гэтым я зьвяртаю ўвагу на тое, што як засьведчыла прадстаўніца выканкаму сп. Вэргель на папярэднім паседжаньні” – на цяперашні момант выканкам трактуе свае патрабаваньні, як неабходнасьць далучыць да заяўкі “абавязальніцтва заяўнікоў заключыць такія дамовы для аказаньня адпаведных паслугаў»

Было падкрэсьлена, што заяўка не была разгледжаная выканкамам належным чынам. Яе “ніхто аб’ектыўна не вывучаў…, не разабраўся ў тым, што заяўнікі далі гарантыі дзейнічаць у межах закону …”, а значыцца кожнага ейнага артыкула й нормы. У тым ліку артыкула 10.

“Сапраўды, мы на гэты раз гатовыя былі кампэнсоўваць выдаткі, як патрабуе Рашэньне Жодзінскага выканкаму №781 ад 2005г. … – Ну так, у нашай заяве няма фразы “заключыць дамовы”, але ні ў законе, ні ў тым жа рашэньні №781 няма нават і слова дамова”, – адзначыў Аляксей Лапіцкі.

Ён патлумачыў: “Калі б нашая заяўка разглядалася ў адпаведнасьці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ды ў адпаведнасьці з Законам “Аб зваротах грамадзянаў” вывучалася б аб’ектыўна, тады трэба было б не рабіць аніякіх домыслаў, не дадумваць, а ўдакладініць нашу пазыцыю. Бо, калі намі засьведчана, што мы нясем адказнасьць за ўсё – значыцца мы гэтую адказнасьць сапраўды ўзялі на сябе … У дадзенай сытуацыі мы абсалютна не парушаем палажэньні вось гэтага Рашэньня выканкаму ад 2005 году й гэта трэба было ўлічваць выканкамам пры вынясеньні рашэньня. Што не было зроблена.”

У часе далейшага разьбіральніцтва пры заслухоўваньні пазыцыяў бакоў, канчаткова зафіксаваных ў папярэднім паседжаньні, Аляксей Лапіцкі зьвярнуў увага суда на тое, што ў агучаным пратакольным запісе пазыцыя прадстаўніцы выканкаму Вольгі Вэргель выкладзеная ў скажоным выглядзе. Так у ёй зноў агучвалася патрабаваньне да заяўнікоў прыкладаць да заявы дамовы з арганізацыямі па аказаньні паслугаў аховы правапарадку, мэдычным абслугоўваньні й прыбіраньні тэрыторыі (!?). У часе ўзгадненьня абставінаў мінулага паседжаньня й дадатковага высьвятленьня пазыцыі Жодзінскага выканкаму Вольга Вэргель прызнала дадзеную неадпаведнасьць і пагадзілася з заўвагаю Аляксея Лапіцкага.

У сувязі з гэтым, была зноў пацьверджаная й зафіксаваная пазыцыя, якую выказала прадстаўніца выканкаму на папярэднім паседжаньні аб тым, што Жодзінскі выканкам для дазволу заяўленага грамадзянамі масавага мерапрыемства на сёньняшні дзень ужо лічыць неабавязковым прыкладаць да заявы дамовы з ГАЎС, “ЦГБ”, ЖКГ ці іншых суб’ектаў гаспадараньня, якія выконваюць такія паслугі (як патрабавалася раней і яшчэ нядаўна ў пачатку папярэдняга паседжаньня па разглядаемай скарзе). На цяперашні момант выканкам лічыць, што для атрыманьня дазволу заяўнікі павінныя далучыць да ўласнай заявы не самі дамовы, а пісьмовае абавязальніцтва заяўнікоў заключыць такія дамовы на аказаньне адпаведных паслугаў. Пры гэтым не патрабуецца пазначаць назвы канкрэтных арганізацыяў ці асобаў.

Акрамя таго высьветлілася, што канкрэтнага закрытага сьпісу такіх арганізацыяў у выканкаме не йснуе. Адсутнічаюць таксама ў выканкаме формы дамоваў, прэйскурант коштаў на адпаведныя паслугі (з апісаньнем адпаведных работ) з дыфэрэнцыяванай градацыяй па відах і формах масавых мерапрыемстваў, іхным маштабе (да 1000 удзельнікаў, звыш 1000 удзельнікаў …), мэтах правядзеньня масавых мерапрыемстваў (грамадзкія, камэрцыйныя … ), а таксама ў залежнасьці ад суб’ектаў, якія замаўляюць іхнае правядзеньне (фізычныя асобы, юрыдычныя асобы, грамадзкія й непрыбытковыя арганізацыі, камэрцыйныя ўстановы, пэнсыянэры, безпрацоўныя …).

І тут, пры ўдакладненьні пазыцыяў і пастаноўцы пытаньняў высьветлілася таксама, што В.Вэргель лічыць у любым выпадку, нават у сытуацыі, калі аніякіх выдаткаў для правядзеньня малага пікету не існуе, заяўнікам мірнага сходу грамадзянаў усё роўна неабходна аплачваць “выдаткі” (!?). Тлумачыцца гэта тым, што нават калі адзін міліцыянт прысутнічаў недзе побач пры правядзеньні мерапрыемства – ён выконваў функцыі па ахове пікетоўцаў і фактычна дапамагаў ім арганізоўваць пікетаваньне. За гэта – неабходна плаціць. З боку ЖКГ таксама, як лічыць В.Вэргель, спатрэбіцца пры гэтым дастаўка й разьмяшчэньне паблізу ад пікетоўцаў спэцыяльнага кантэйнэру для збору улётак, якія (чамусьці лічыць прадстаўніца ўлады) будуць валяцца пад нагамі на асфальце (!?) … Пры гэтым, адказчыца ад выканкаму ня здолела патлумачыць, для якіх мэтаў пікетоўцам патрэбен цэлы кантэйнэр для сьмецьця, калі ў горадзе дастаткова сьметніц, а для прыбіраньня за сабою тэрыторыі пікетаваньня арганізатарам дастакова мець пры сабе (у скрайнім выпадку) плястыкавы пакет. А гэта зусім не патрабуе аніякіх выдаткаў з боку ЖКГ, якое фінансуецца зь бюджэту за кошт падаткаў і спэцыяльных адлічэньняў грамадзянаў і мае функцыянальны абавязак штодня прыбіраць тэрыторыю Гарадзкога парку адпачынку й культуры грамадзянаў …

У сувязі з пацьверджанай пазыцыяй прадстаўніка выканкаму ўзьніклі новыя абставіны. У гэтых умовах Аляксей Лапіцкі адзначыў, што “з улікам адсутнасьці патрабаваньняў выканкаму на прыкладаньне да заяўкі дамоваў зь міліцыянтамі, мэдыкамі й камунальнікамі, а таксама прыкладзеных да заяўкі на пікетаваньне пісьмовых гарантыяў ад заяўнікоў па належнай арганізацыі мерапрыемства строга ў межах дзейснага заканадаўства з плянуемай імі поўнай адсутнасьцю выдаткаў на правядзеньне малога пікетаваньня колькасьцю ўсяго да 10 чал. і на афіцыйна прызначанай выканкамам пляцоўцы, а таксама з улікам абавязку ўладаў гарантаваць рэалізацыю правоў заяўнікоў на правядзеньне мірнага мерапрыемства … – у дадзеных абставінах ў выканкаму зусім не было аніякіх законных і правамерных падставаў, каб забараніць пікетаваньне.”

Далей у працэсе прадстаўніца выканкаму заявіла, што адказныя за працу з карэспандэнцыяй асобы выканкаму сп. Алены Сенчанка і сп. Тамара Мацюшонак быццам бы ня могуць зьвяіцца для дачы сьведкавых паказаньняў у судзе наконт несваечасовасьці адпраўкі адказаў заяўнікам. Згодна з прадстаўленым суду дакумэнтам у выглядзе распараджэньня намесьніка старшыні Жодзінскага выканкаму Юрыя Шарага ад 04.10.2011, яны абедзьве тэрмінова з 11.10.2011г. адпраўленыя ў сацыяльныя адпачынкі на падставе адной даведкі №22417 на імя А.Сенчанкі (быццам бы ад 19.02.2011 !?, – гл. дадаткі).

У дадзенай сытуацыі Аляксеем Лапіцкім было заяўлена, што выканкам не прадставіў аніякіх сьведкавых і рэчавых доказаў таго, што зарэгістраваныя 16 жніўня й 02 верасьня адказы былі адпраўленыя сваечасова. Бо ў штампах на капэртах адпаведных паштовых карэспандэнцыяў з выканкаму стаяць іншыя даты адпраўкі, а менавіта 18 жніўня й 07 верасьня 2011 году. А гэта адпаведна – на 2 і 5 дзён пазьней і парушае патрабуемыя заканадаўствам тэрміны.

У сувязі з гэтым, сьцьвярджэньні прадстаўніцы выканкаму В.Вэргель, якая разам з намесьнікам старшыні выканкаму Ю.Шарым асабіста падпісала другі адказ ад 02.09.2011 і нясе пэрсанальную адказнасьць за маніпуляцыю ў ім датамі, тэрмінамі, за несваечасовасьць адказаў выканкаму заяўнікам – нельга лічыць неабходным сьведчаньнем. У дадзенай сытуацыі Аляксей Лапіцкі выказаў расчараваньне й прапанаваў судзьдзе Т.Трацюк выклікаць для тлумачэньняў адказную прадстаўніцу з Галоўпаштампту.

Аднак дадзеная прапанова не знайшла падтрымкі й неабходных у такой сытуацыі дзеяньняў судзьдзі. Яна толькі запэўніла заяўнікоў, што ў разглядаемай сытуацыі суд будзе здольны аб’ектыўна ацаніць факт непрадстаўленьня з боку выканкаму неабходных доказаў сваёй пазыцыі. І такім чынам – фактычна адмовілася рабіць дадзены запыт на пошту.

У далейшым у судзе былі апытаныя іншыя, запрошаныя заяўнікамі сьведкі: загадчыца ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Алена Гарэцкая і міліцыянт Сяргей Шчарбіцкі, якога апошняя выклікала ў свой службовы кабінэт для аказаньня адміністрацыйнага ўціску на Аляксея Лапіцкага 19.08.2011, калі праваабаронца прыйшоў у выканкам з заяваю й спрабаваў высьветліць у А.Гарэцкай канкрэтныя матывы забароны выканкамам заяўленага на 22.08.2011 мірнага сходу грамадзянаў (пікетаваньня) у Жодзіне.

У паказаньнях сьведкаў, у іхных адказах на пытаньні – цалкам пацьвердзіліся заяўленыя Аляксеем Лапіцкім і Сьвятланай Лапіцкай абставіны па справе. Так, пацьвердзілася фактычная адмова Алены Гарэцкай тлумачыць канкрэтныя падставы забароны заяўленага праваабаронцамі мірнага сходу грамадзянаў 22.08.2011 у Жодзіне, ейная спроба перашкодзіць у гэтым А.Лапіцкаму з дапамогай супрацоўніка міліцыі праз аказаньне на заяўніка адміністрацыйнага ўціску ў ейным службовым кабінэце ў будынку Жодзінскага гарвыканкаму.

Далей агучваліся дакумэнты ў справе: заява на правядзеньне мерапрыемства з гарантыйнымі абавязкамі арганізатараў ад 07.08.2011, сустрэчная дадатковая заява ад 19.08.2011, дадаткі да скаргі ў суд, адказы з выканкаму, п.4 Рашэньня выканкаму №781 ад 2005г. …

Пры гэтым, далучаныя да справы прадстаўніцаю выканкаму В.Вэргель дакумэнты – не былі агучаныя (!?). А заяўнікам не было прапанавана зь імі азнаёміцца (!?).

Замест гэтага судзьдзя запыталася ў Аляксея Лапіцкага пра наяўнасьць зноў далучаемых дакумэнтаў. І потым адразу зноў узьняла пытаньне пра мэтазгоднасьць запатрабаваньня ў арганізацыях узорных формаў дамоваў, тарыфаў на аказаньне адпаведных паслугаў, патрабуемых выканкамам для аплаты арганізатарамі мірных сходаў грамадзянаў у Жодзіне. Такім чынам, трэці раз судзьдзя Т.Трацюк паспрабавала перагледзець сваю пастанову аб неабходнасьці запатрабаваньня ў суд дадзеных дакумэнтаў з адпаведных арганізацыяў гораду.

Аляксей Лапіцкі патлумачыў чарговы раз суду, што як гарант рэалізацыі Канстытуцыйнага права грамадзянаў гарвыканкам абавязаны ў межах рэалізацыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, якім рэгулюецца парадак арганізацыі й правядзеньня дадзеных мерапрыемстваў, разпрацаваць і належным чынам давесьці да грамадзкасьці канкрэтныя патрабаваньні да заяўнікоў для прагназуемага атрыманьня імі гарантаваных Канстытуцыяй дазволаў на правядзеньне заяўляемых імі мірных масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіна. У гэтым кантэксьце, маючы патрабаваньне заключаць дамовы на аплату паслугаў з адпаведнымі службамі, мы як заяўнікі маем права й абавязаныя быць азнаёмленымі з неабходнай дакумэнтацыяй, каб ведаць і разьлічваць свае магчымасьці, бачыць на колькі дадзеныя патрабаваньні заснаваныя на законе, правамерныя й не парушаюць дзейснае заканадаўства, а таксама мець магчымасьць іх аспрэчваць у адпаведным законным парадку, у тым ліку ў судзе.

Было адзначана таксама, што на сёньняшні дзень у Жодзінскага выканкаму адсутнічае дакладная й зразумелая, празрыстая працэдура практычнай рэалізацыі палажэньняў Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адносна парадку арганізацыі мірных сходаў, а таксама адсутнічаюць належным чынам разпрацаваныя й адкрытыя для грамадзкасьці адпаведныя падзаконныя акты з канкрэтнымі яснымі й правамернымі патрабаваньнямі да заяўнікоў, якія дазвалялі б ім без намэнклятурна-ідэалягічнай валтузьні й валакіты атрымліваць гарантаваныя Канстытуцыяй дазволы на правядзеньне заяўляемых імі мірных масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіна.

У выніку суд у трэці раз і ўжо канчаткова пацьвердзіў свой намер зрабіць запыты адпаведнай дакумэнтацыі ў адпаведных арганізацыяў гораду.

Працяг судовага паседжаньня быў прызначаны на 09-30 17.10.2011г.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Продолжается судебный процесс по заявлению правозащитников о запрете мирного пикетирования в Жодино (документы дела и аудиозапись процесса – прилагаются)

13.10.2011 с 14-30 до 16-45 проходило второе заседание Жодинского суда по жалобе правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой на неправомерные действия (бездействие) руководства Жодинского горисполкома в виде препятствий и запрета проведения 22.08.2011 мирного массового мероприятия в поддержку арестованного известного правозащитника Алесь Беляцкого.

Судебное разбирательство продолжала судья Татьяна Тротюк. Неизвестно по какой причине секретарь Ирина Гордиевич, которая вела протокол на предварительном разбирательстве была заменена на другую секретаршу Черненко.

В начале заседания Алексей Лапицкий заявил ходатайство и в течение 15 минут ознакомился с материалами дела.

Выяснилось, что в деле отсутствуют документы, которые суд постановил истребовать в ЖКХ, “ЦГБ”, ГОВД: образцовые формы договоров с гражданами и прейскуранты цен, тарифов на услуги, оказываемые ими в рамках Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”.

Данные документы судья Татьяна Тротюк не затребовала должным образом (!?), поэтому заявителями был поставлен вопрос исполнения постановления суда о предъставлении в суд соответствующей документации.

В связи с этим вновь произошла дискуссия. Ведь судья Татьяна Тротюк в ответ на данное законное замечание и требование о процессуальном невыполнении собственного постановления от 07.10.2011 по ходатайству заявителей, почему-то, решила повторно рассмотреть данное ходатайство и в очередной раз спросила у представительницы исполкома о её отношение к сделанному запросу документации. А представительница исполкома, в свою очередь, на этот раз ходатайство о запросе документов – не поддержала. После чего судья опять, непонятно из каких целей, попыталась отложить рассмотрение данного вопроса по ходу заседания …

Однако, заявители потребовали наконец-то выполнить надлежащую процедуру. В результате суд вынужден был вернуться к постановлению по данному ходатайству заявителей и, судья Т. Тротюк наконец согласилась с собственным прошлым постановлением – решила к следующему заседанию суда сделать соответствующие запросы в указанные организации (!?).

***

Ссылаясь на то, что в представленном в суд распоряжении председателя исполкома Михаила Омельянчука также отсутствовала конкретная мотивация запрета заявленного пикетирования, а он непосредственно принимал резолюцию № 262р 15.08.2011 о запрете пикетирования, кроме того имел прежний положительный опыт по коммуникации с заявителями и проведении ими мирных массовых мероприятий в Жодино до 2005 года, заявители вновь заявили ходатайство о непосредственном участии в судебном разбирательстве председателя исполкома. Ходатайство было снова не удовлетворено судом.

В дальнейшем судья согласовала и уточнила позиции, высказанные сторонами по делу в предварительном судебном разбирательстве. Заявители подтвердили свою позицию, а сторона исполкома – снова её не признала и заявила, что считает все действия представителей власти законными.

Заявители обратили внимание на формулировку п.4 решения Жодинского исполкома от 2005 года. В нём отмечается буквально, что “расходы, связанные с медицинским обслуживанием, уборки территории после проведения массового мероприятия, охраной общественного порядка и пожарной безопасности несут организаторы этих мероприятий”.

В связи с этим Алексей Лапицкий дополнил свою позицию:
“Решение … от 2005 содержит п.4, в котором отмечается, что «расходы … несут организаторы мероприятия”. – То есть в этом документе нет такой конкретики относительно порядка компенсации этих расходов. Порядок предусматривает закон, а в нем сказано, что в 10 дневный срок .. организаторы мероприятий обязаны оплатить эти расходы, которые реально были. Мы же в своем заявлении отметили, что берём на себя охрану общественного порядка, медицинское обслуживание, уборку территории и дали письменные гарантии действовать в рамках законодательства. Таким образом подтвердили, что готовы осуществлять компенсацию расходов в соответствии с законом в 10 дневный срок, если такие будут”, – отметил заявитель.

Относительно обязанности заключать договоры было разъяснено, что заявители ставят вопрос о договорах потому, “что никто этих договоров не видел, никто с гражданами, которые заявляют мирные акции в рамках реализации своих общественно-политических прав, не станет заключать договора до момента разрешения мероприятия со стороны исполкома. В этой связи я обращаю внимание на то, что как засвидетельствовала представительница исполкома В.Вэргель на предварительном заседании” – на настоящий момент исполком трактует свои требования, как необходимость приложить к заявке “обязательство заявителей заключить такие договора для оказания соответствующих услуг»

Было подчёркнуто, что заявка не была рассмотрена исполкомом должным образом. Её “никто объективно не изучал …, не разобрался в том, что заявители предоставили гарантии действовать в рамках закона …”, а значит каждой его статьи и нормы. В том числе статьи 10.

“Действительно, мы на этот раз готовы были компенсировать расходы, как требует того Решение Жодинского исполкома № 781 от 2005г. … – Да, в нашем заявлении нет фразы “заключить договоры”, но ни в законе, ни в том же решении № 781 нет даже и слова договор”, – отметил Алексей Лапицкий.

Он пояснил: “Если бы наша заявка рассматривалась в соответствии с Законом «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” и в соответствии с Законом “Об обращениях граждан» изучалась объективно, тогда надо было бы не делать никаких домыслов, не додумывать, а уточнить нашу позицию. Ведь, если нами засвидетельствовано, что мы несём ответственность за всё – значит мы эту ответственность действительно взяли на себя … В данной ситуации мы абсолютно не нарушаем положения данного решения исполкома от 2005 года и это надо было учитывать исполкомом при вынесении решения. Что не было сделано.”

В ходе дальнейшего разбирательства, заслушивая позиций сторон, окончательно зафиксированных в предыдущем заседании, Алексей Лапицкий обратил внимание суда на то, что в озвученной протокольной записи позиция представительницы исполкома Ольги Вэргель изложена в искажённом виде. Так в ней вновь озвучивалось требование к заявителям прилагать к заявлению договоры с организациями по оказанию услуг охраны правопорядка, медицинского обслуживания и уборки территории (!?). Во время согласования обстоятельств предварительного заседания и дополнительного выяснения позиции Жодинского исполкома Ольга Вэргель признала данное несоответствие и согласилась с замечанием Алексея Лапицкого.

В связи с этим, была вновь подтверждена и зафиксирована позиция, которую высказала представительница исполкома на предыдущем заседании о том, что Жодинский исполком для разрешения заявленного гражданами массового мероприятия на сегодняшний день уже считает необязательным прилогать к заявлению соглашения с ГОВД, “ЦГБ”, ЖКХ или с другими субъектами хозяйствования, которые выполняют такие услуги (как требовалось ранее и ещё недавно в начале предыдущего заседания по рассматриваемой жалобе). В настоящий момент исполком считает, что для получения разрешения заявители должны приложить к собственному заявлению не сами договора, а письменное обязательство заявителей заключить такие договора на оказание соответствующих услуг. При этом не требуется указывать названия конкретных организаций или лиц.

Кроме того выяснилось, что конкретного закрытого списка таких организаций в исполкоме не существует. Отсутствуют также в исполкоме формы договоров, прейскурант цен на соответствующие услуги (с описанием соответствующих работ) с дифференцированной градацией по видам и формам массовых мероприятий, их масштабу (до 1000 участников, свыше 1000 участников …), целях проведения массовых мероприятий (общественные, коммерческие … ), а также в зависимости от субъектов, которые заказывают их проведение (физические лица, юридические лица, общественные и неприбыльные организации, коммерческие учреждения, пенсионеры, безработные …).

И здесь, при уточнении позиций и постановке вопросов выяснилось, что В. Вэргель считает в любом случае, даже в ситуации, когда не затрат для проведения малого пикета не существует, заявителям мирного собрания граждан всё равно необходимо оплачивать “расходы” (!?). Объясняется это тем, что даже если один милиционер присутствовал где-то рядом при проведении мероприятия – он выполнял функции по охране пикетчиков и фактически помогал им организовывать пикетирование. За это – необходимо платить. Со стороны ЖКХ тоже, как считает В. Вэргель, понадобится при доставка и размещение вблизи пикетчиков специального контейнеры для сбора листовок, которые (почему-то считает представитель власти) будут валяться под ногами на асфальте (!?) … При этом, ответчица от исполкома не смогла объяснить, для каких целей пикетчикам нужен целый мусорных контейнер, когда в городе достаточно мусорниц, а для уборки за собой территории пикетирования организаторам достаточно иметь при себе (в крайнем случае) пластиковый пакет. А это вовсе не требует никаких затрат со стороны ЖКХ, которое финансируется из бюджета за счёт налогов и специальных отчислений граждан и имеет функциональную обязанность ежедневно убирать территорию Городского парка отдыха и культуры граждан …

В связи с подтвержденной позицией представителя исполкома возникли новые обстоятельства. В этих условиях Алексей Лапицкий отметил, что “с учетом отсутствия требований исполкома на приложение к заявке договоров с милиционерами, врачами и коммунальщиками, а также приложенных к заявке на пикетирование письменных гарантий от заявителей по надлежащей организации мероприятия строго в рамках действующего законодательства с планируемым ими полным отсутствием затрат на проведение малого пикетирования количеством всего до 10 человек и на официально предназначенной исполкомом площадке, а также с учётом обязанности властей гарантировать реализацию прав заявителей на проведение мирного мероприятия … – в данных обстоятельствах у исполкома вообще не было никаких законных и правомерных оснований, чтобы запретить пикетирование.”

Далее в процессе представительница исполкома заявила, что ответственные за работу с корреспонденцией лица исполкома Елена Сенченко и Тамара Матюшёнок якобы имеют уважительные причины и не смогут появиться для дачи свидетельских показаний в суде насчёт несвоевременности отправки ответов заявителям. Согласно представленных суду документов в виде распоряжения заместителя председателя Жодинского исполкома Юрия Шарого от 04.10.2011, они обе срочно с 11.10.2011г. отправлены в социальные отпуска на основании одной справки № 22417 на имя А. Сенченко (якобы от 19.02.2011 !?, – гл. приложения).

В данной ситуации Алексеем Лапицким было заявлено, что исполком не представил никаких свидетельских и вещественных доказательств того, что зарегистрированные 16 августа и 02 сентября ответы были отправлены своевременно. Ведь в штампах на конвертах соответствующей почтовой корреспонденции из исполкома стоят другие даты отправки, а именно 18 августа и 07 сентября 2011 года. А это соответственно – на 2 и 5 дней позже и нарушает требуемые законодательством сроки.

В связи с этим, утверждения представительницы исполкома В. Вэргель, которая вместе с заместителем председателя исполкома Ю. Шарым лично подписала второй ответ от 02.09.2011 и несёт персональную ответственность за манипуляцию в нём датами, сроками, за несвоевременность ответа исполкома заявителям – нельзя считать необходимым свидетельством. В данной ситуации Алексей Лапицкий предложил судье Т. Троцюк вызвать для объяснений ответственную представительницу с Главпочтампта.

Однако данное предложение не нашло поддержки и необходимых в такой ситуации действий судьи. Она только заверила заявителей, что в рассматриваемой ситуации суд будет способен объективно оценить факт непредставление со стороны исполкома необходимых доказательств своей позиции. И таким образом – фактически отказалась делать данный запрос на почту.

В дальнейшем в суде были опрошены другие, приглашенные заявителями свидетели: заведующая идеологическим отдела исполкома Елена Горецкая и милиционер Сергей Щербицкий, которого последняя вызвала в свой служебный кабинет для оказания административного давления на Алексея Лапицкого 19.08.2011, когда правозащитник пришёл в исполком с заявлением и пытался выяснить у А. Горецкой конкретные мотивы запрета исполкомом заявленного на 22.08.2011 мирного собрания граждан (пикетирования) в Жодино.

В показаниях свидетелей, в их ответах на вопросы – полностью подтвердились заявленные Алексеем Лапицким и Светланой Лапицкой обстоятельства по делу. Так, подтвердился фактический отказ Елены Горецкой объяснять конкретные основания запрета заявленного правозащитниками мирного собрания граждан 22.08.2011 в Жодино, её попытка помешать в этом А. Лапицкому с помощью сотрудника милиции через оказание на заявителя административного давления в её служебном кабинете в здании Жодинского горисполкома.

Далее озвучивались документы в деле: заявление на проведение мероприятия с гарантийными обязательствами организаторов от 07.08.2011, встречное дополнительное заявление от 19.08.2011, ответы из исполкома, приложения к жалобе в суд, п.4 решенияыло отмечено также, что на сегодняшний день в Жодинском исполкоме отсутствует чёткая и понятная, прозрачная процедура практической реализации положений Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” относительно порядка организации мирных собраний, а также отсутствуют надлежащим образом разработанные и открытые для общественности соответствующие подзаконные акты с конкретными ясными и правомерными требованиями к заявителям, которые позволяли бы им без номенклатурной-идеологической возни и волокиты получать гарантированные Конституцией разрешения на проведение заявляемых ими мирных массовых мероприятий в городе Жодино. исполкома № 781 от 2005г. …

При этом, приложенные к делу представительницей исполкома В. Вэргель документы – не были озвучены (!?). А заявителям не было предложено с ними ознакомиться (!?).

Вместо этого судья спросила у Алексея Лапицкого о наличии новых прилогаемых документов. И потом сразу опять спросила о целесообразности истребованияыло отмечено также, что на сегодняшний день в Жодинском исполкоме отсутствует чёткая и понятная, прозрачная процедура практической реализации положений Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” относительно порядка организации мирных собраний, а также отсутствуют надлежащим образом разработанные и открытые для общественности соответствующие подзаконные акты с конкретными ясными и правомерными требованиями к заявителям, которые позволяли бы им без номенклатурной-идеологической возни и волокиты получать гарантированные Конституцией разрешения на проведение заявляемых ими мирных массовых мероприятий в городе Жодино. в организациях образцовых форм договоров, тарифов на оказание соответствующих услуг, требуемых исполкомом для оплаты организаторами мирных собраний граждан в Жодино. Таким образом, третий раз судья Т. Троцюк попыталась пересмотреть свое постановление о необходимостыло отмечено также, что на сегодняшний день в Жодинском исполкоме отсутствует чёткая и понятная, прозрачная процедура практической реализации положений Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” относительно порядка организации мирных собраний, а также отсутствуют надлежащим образом разработанные и открытые для общественности соответствующие подзаконные акты с конкретными ясными и правомерными требованиями к заявителям, которые позволяли бы им без номенклатурной-идеологической возни и волокиты получать гарантированные Конституцией разрешения на проведение заявляемых ими мирных массовых мероприятий в городе Жодино.и истребования в суд данных документов из соответствующих организаций города.

Алексей Лапицкий объяснил очередной раз суду, что как гарант реализации Конституционного права граждан горисполком обязаны в рамках реализации Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, которым регулируется порядок организации и проведения данных мероприятий, разработать и должным образом довести до общественности конкретные требования к заявителям для прогнозируемого получения ими гарантированных Конституцией разрешений на проведение заявляемых мирных массовых мероприятий в городе Жодино. В этом контексте, имея требование заключать договора на оплату услуг с соответствующими службами, мы как заявители вправе и обязаны быть ознакомлены с необходимой документацией, чтобы знать и рассчитывать свои возможности, видеть на сколько данные требования основаны на законе, правомерны и не нарушают действующее законодательство, а также иметь возможность их оспаривать в соответствующем законном порядке, в том числе в суде.

Было отмечено также, что на сегодняшний день в Жодинском исполкоме отсутствует чёткая и понятная, прозрачная процедура практической реализации положений Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” относительно порядка организации мирных собраний, а также отсутствуют надлежащим образом разработанные и открытые для общественности соответствующие подзаконные акты с конкретными ясными и правомерными требованиями к заявителям, которые позволяли бы им без номенклатурной-идеологической возни и волокиты получать гарантированные Конституцией разрешения на проведение заявляемых ими мирных массовых мероприятий в городе Жодино.

В результате суд в третий раз и уже окончательно подтвердил своё намерение сделать запросы соответствующей документации у соответствующих организаций города.

Продолжение судебного заседания было назначено на 09-30 17.10.2011г.

Паводле матэрыялаў судовага працэсу,
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>