2011 17/10
bel_mova2

Паседжаньне Салігорскай гарадзкой арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускамй мовы імя Францішка Скарыны” адбылося на мінулым тыдні ў сталіцы гарнякоў. Падчас сходу было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі, вызначаны асноўныя накірункі дзейнасьці й дэлегаваныя два прадстаўнікі на зьезд ТБМ у Менск.

Новым кіраўніком арганізацыі быў абраны Мікалай Шаравар, які зьмяніў на гэтай пасадзе Віталя Дзінгілеўскага. Па прызнаньні самога экс-старшыні, праца салігорскага ТБМ у апошнія гады была практычна паралізаваная. Адбылося гэта найперш з прычыны страты мясцовага офісу, утрыманьне якога стала непасільным для сяброў Таварыства пасьля ўступленьня ў дзеяньне Указу Прэзыдэнта №533, згодна зь якім былі адмененыя паніжальныя каэфіцыенты да стаўкі арэнднай платы для большасьці грамадзкіх арганізацыяў.

Камэнтуючы абраньне на новую пасаду, Мікалай Шаравар заўважыў, што будзе ня толькі спрыяць у пашырэньні ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сфэрах жыцьця Салігоршчыны, але й змагацца за моўныя правы беларускамоўных жыхароў рэгіёну. Старшыня салігорскага ТБМ заклікаў усіх падпісвацца на газэту “Наша слова” ды актыўна далучацца да Таварыства.

*
*
(Паведамленьне.рас.)

В Солигорске будут бороться за языковые права

Заседание Солигорской городской организации общественного объединения “Общество беларускамо языка имени Франциска Скорины” состоялось на прошлой неделе в столице горняков. В ходе собрания было избрано новое руководство организации, определены основные направления деятельности и делегированы два представителя на съезд ТБМ в Минск.

Новым руководителем организации был избран Николай Шаровар, который сменил на этом посту Виталия Дингилевского. По признанию самого экс-председателя, работа солигорского ТБМ в последние годы была практически парализована. Произошло это прежде всего вследствие потери местного офиса, содержание которого стало непосильным для членов Общества после вступления в действие Указа Президента № 533, согласно которому были отменены понижающие коэффициенты к ставке арендной платы для большинства общественных организаций.

Комментируя избрание на новую должность, Николай Шаровар заметил, что будет не только способствовать в расширении использования белорусского языка во всех сферах жизни Солигорска, но и бороться за языковые права белорусскоязычных жителей региона. Председатель солигорского ТБМ призвал всех подписываться на газету “Наша слова” и активно присоединяться к Обществу.

Паводле sprin96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>