Васіль Палякоў і Леанід Судаленка зьвярнуліся з скаргаю на імя начальніка міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля Віктара Афанасенка, у якой паказваюць на факт іхнага адвольнага затрыманьня ў дзень правядзеньня ў абласным цэнтры Народнага сходу. Праваабаронцы просяць прызнаць іхнае затрыманьне неправамерным, якое ўшчамляе права на свабоду, недатыкальнасьць і годнасьць асобы.
Нагадаем, 8 кастрычніка каля 12 гадзін праваабаронцы былі затрыманыя па шляху да месца правядзеньня народнай акцыі. Іх без тлумачэньняў даставілі ў Цэнтральны адзьдзел нутраных справаў, дзе прымусова ўтрымлівалі каля чатырох гадзінаў. Увесь гэты час актывістаў спрабавалі дапытаць у якасьці сьведкаў па надуманых крымінальных справах.
У выніку затрыманьня прадстаўнікі аргкамітэту па правядзеньні мясцовага сходу не змаглі прысутнічаць на арганізаваным імі мерапрыемстве.
Праваабаронцы паказваюць, што супрацоўнікі міліцыі дапусьцілі парушэньне іхнае недатыкальнасьці й годнасьці асобы, гарантаваных кожнаму артыкулам 25 Канстытуцыі. Таксама пастаўлена пытаньне аб парушэньні артыкулу 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна зь якім кожнаму гарантуецца свабода й асабістая недатыкальнасьць.
Іншымі словамі, калі ў супрацоўнікаў міліцыі сапраўды існавала неабходнасьць дапытаць праваабаронцаў у якасьці сьведкаў па крымінальнае справе, у такім выпадку існуе пэўная працэдура запрашэньня сьведкі позвай у міліцыю.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Гомельские активисты обжаловали произвольное задержание
Василий Поляков и Леонид Судаленко обратились с жалобой на имя начальника милиции Центрального района Гомеля Виктора Афанасенко, в которой указывают на факт их произвольного задержания в день проведения в областном центре Народного собрания. Правозащитники просят признать их задержание неправомерным, которое ущемляет права на свободу, неприкосновенность и достоинство личности.
Напомним, 8 октября около 12 часов правозащитники были задержаны по пути к месту проведения народной акции. Их без объяснений доставили в Центральный отдел внутренних дел, где принудительно удерживали около четырех часов. Все это время активистов пытались допросить в качестве свидетелей по надуманным уголовным делам.
В результате задержания представители оргкомитета по проведению местного собрания не смогли присутствовать на организованном ими мероприятии.
Правозащитники указывают, что сотрудники милиции допустили нарушение их неприкосновенности и достоинства личности, гарантированные каждому статьей 25 Конституции. Также поставлен вопрос о нарушении статьи 9 Международного пакта о гражданских и политических правах, согласно которой каждому гарантируется свобода и личная неприкосновенность.
Иными словами, если у сотрудников милиции действительно существовала необходимость допросить правозащитников в качестве свидетелей по уголовному делу, в таком случае существует определенная процедура приглашения свидетеля повесткой в милицию.
Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: ALES` (Licviny-INFA)
Цэтлікі: адвольныя затрыманьні й арышты, Парушэньні Канстытуцыі (арт.25) і міжнарожных стандартаў права (арт.9 МПГіПП), праваабронцы