Аршанская пракуратура не захацела рэагаваць на парушэньне заканадаўства, а прапанавала зьвярнуцца ў суд. Раней мы паведамлялі пра безпасьпяховую спробу аршанскіх праваабаронцаў Васіля Леўчанкава й Васіля Берасьнева арганізаваць пікет у сваім горадзе.
Справа гэта, як высьвятляецца, вельмі няпростая й амаль безнадзейная. З аднаго боку, гарвыканкам усталяваў сваім рашэньнем, што для атрыманьня дазволу на пікет патрабуецца ў абавязковым парадку дамова з мясцовым ГАЎС, з другога боку – міліцыя адмаўляецца такую дамову заключаць, спасылаючыся на адсутнасьць супрацоўнікаў.
Вось гэтую самую адмову Аршанскага ГАЎС заключыць дамову на ахову пікету праваабаронцы й абскардзілі ў гарадзкой пракуратуры.
У адказ на днях адтуль прыйшла адпіска за подпісам старэйшага памочніка пракурора Воршы Д. Кубракова, датаваная 2010 годам. Падобна на тое, што пракуратура ў Воршы жыве па календары, які адрозьніваецца ад агульнапрынятага. Сэнс адказу – зьвяртайцеся ў суд.
Такім чынам, пракурорскія работнікі адмовіліся рэагаваць на неправамерныя дзеяньні кіраўніцтва ГАЎС, хоць мелі для гэтага ўсе паўнамоцтвы. Папросту кажучы «умылі рукі».
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Прокуратура «умывает руки»
Оршанская прокуратура не захотела реагировать на нарушение законодательства, а предложила обратиться в суд. Ранее мы сообщали о безуспешной попытке оршанских правозащитников Василия Левченкова и Василия Береснева организовать пикет в своем городе.
Дело это, как выясняется, весьма непростое и почти безнадежное. С одной стороны, горисполком установил своим решением, что для получения разрешения на пикет требуется в обязательном порядке договор с местным ГОВД, с другой стороны — милиция отказывается такой договор заключать, ссылаясь на отсутствие сотрудников.
Вот этот самый отказ Оршанского ГОВД заключить договор на охрану пикета правозащитники и обжаловали в городскую прокуратуру.
В ответ на днях оттуда пришла отписка за подписью старшего помощника прокурора Орши Д.В. Кубракова, датированная 2010 годом. Похоже, прокуратура в Орше живет по календарю, отличающемуся от общепринятого. Смысл ответа – обращайтесь в суд.
Таким образом, прокурорские работники отказались реагировать на неправомерные действия руководства ГОВД, хотя имели для этого все полномочия. Попросту говоря «умыли руки».
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info