2011 17/10
Пэн-Цэнтар, Расея

Пэн-Цэнтар, Расея

Мы, пісьменьнікі, сябры Расейскага ПЭН-цэнтру, неаднаразова выказвалі сваю занепакоенасьць з нагоды парушэньня правоў чалавеку ў Беларусі, неаднаразова пратэставалі супраць перасьледу нашых калегаў, пісьменьнікаў і журналістаў Уладзімера Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Зьміцера Бандарэнкі, Ірыны Халіп ды іншых …

Сёньня мы павінны заявіць, што грамадзкая й палітычная сытуацыя ў гэтай краіне рэзка пагаршаецца літаральна з кожным днём. А лёс нашых калегаў – пісьменьнікаў, журналістаў, дзеячоў мастацтва, усіх нязгодных з рэпрэсыўнай палітыкай Лукашэнкі выклікае ўсё большую й большую трывогу.

Як стала вядома ў апошнія дні, 3 кастрычніку г.г. у Беларусі да шэрагу заканадаўчых актаў прынятыя праўкі, якія робяць больш жорсткімі рэпрэсыі супраць грамадзкіх арганізацыяў і асобаў, што выказваюць нязгоду з палітыкай Лукашэнкі.

Любыя адкрытыя выступы апазыцыі й раней былі забароненыя, але калі раней у некаторых выпадках справа яшчэ абмяжоўвалася адміністратыўным перасьледам, дык зараз любы пратэст пацягне крымінальнае пакараньне. Мала таго, супрацоўнікам КДБ цяпер законам дазволена (а па сутнасьці, ставіцца ў абавязак) ужываньне фізічнага ўзьдзеяньня аж да выкарыстаньня «баявых прыёмаў барацьбы».

Таксама законам дазволена без санкцыі суду ўрывацца ў жыльлё грамадзянаў, пры адным толькі падазрэньні, што там адбываецца нешта благое ўладам. Пры гэтым стаў больш жорсткім закон «Аб масавых мерапрыемствах» – да мітынгу цяпер прыраўноўваецца любы збор грамадзянаў.

З асаблівай жорсткасьцю дыктатарскі рэжым рэагуе на якую б ні было фінансавую дзейнасьць апазыцыйных сілаў. Як у горшыя гады савецкага таталітарызму, у цяперашні час у Беларусі арыштаваны й чакае суду арганізатар фонду дапамогі палітвязьням (Цэнтар «Вясна») Алесь Бяляцкі.

Усялякі зварот грамадзкіх аб’яднаньняў альбо асобных грамадзянаў у міжнародныя арганізацыі з скаргай на існуючыя ў Беларусі парадкі зараз можа трактавацца ўладамі як “дзяржаўная здрада» і карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 15 гадоў.

Усе згаданыя вышэй рэпрэсыўныя навіны робяць немагчымай альбо вельмі рызыкоўнай (у наўпростым сэнсе: людзі рызыкуюць жыцьцём) дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў – і сярод іх дзейнасьць нашых калегаў зь Беларускага ПЭН-цэнтру.

Мы, пісьменьнікі, сябры Расейскага ПЭН-цэнтру выказваем сваю салідарнасьць з калегамі ў Беларусі й гатоўнасьць аказаць ім любую падтрымку, якая толькі ў нашых сілах.

Мы таксама заклікаем калегаў па міжнародным ПЭН-руху падзяліць нашу трывогу з нагоды падзеяў у Беларусі й далучыцца да нашых пратэстаў.

Андрэй Бітаў
Аляксей Сіманаў
Юнна Морыц
Леў Цімафееў
Людміла Ўліцкая
Барыс Яўсееў
Віктар Ярафееў
Канстанцін Кедраў
Вадзім Рабіновіч
Вячаслаў Пьецух

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявление Русского Пен-центра по поводу нарушения прав человека в Беларуси

Мы, писатели, члены Русского ПЕН-центра, неоднократно выражали свою обеспокоенность по поводу нарушения прав человека в Белоруссии, неоднократно протестовали против преследования наших коллег, писателей и журналистов Владимира Некляева, Павла Северинца, Александра Федуты, Дмитрия Бондаренко, Ирины Халип и других…

Сегодня мы должны заявить, что общественная и политическая ситуация в этой стране резко ухудшается буквально день ото дня. А судьба наших коллег — писателей, журналистов, деятелей искусства, всех несогласных с репрессивной политикой Лукашенко вызывает все большую и большую тревогу.

Как стало известно в последние дни, 3 октября с.г. в Белоруссии к ряду законодательных актов приняты поправки, предельно ужесточающие репрессии против общественных организаций и лиц, выражающих несогласие с политикой Лукашенко. Любые открытые выступления оппозиции и прежде были запрещены, но если раньше в некоторых случаях дело еще ограничивалось административным преследованием, то теперь любой протест повлечет уголовное наказание.

Мало того, сотрудникам КГБ теперь законом разрешено (а по сути, вменяется в обязанность) применение физического воздействия вплоть до использования «боевых приемов борьбы». Также законом разрешено без санкции суда врываться в жилища граждан, при одном только подозрении, что там происходит нечто неугодное властям. При этом ужесточен закон «О массовых мероприятиях» — к митингу теперь приравнивается любой сбор граждан.

С особой жестокостью диктаторский режим реагирует на какую бы то ни было финансовую деятельность оппозиционных сил. Как в худшие годы советского тоталитаризма, в настоящее время в Белоруссии арестован и ждет суда организатор фонда помощи политзаключенным (Центр «Весна») Алесь Беляцкий.
Всякое обращение общественных объединений или отдельных граждан в международные организации с жалобой на существующие в Белоруссии порядки теперь может трактоваться властями как «государственная измена» и караться лишением свободы на срок до 15 лет.
Все упомянутые выше репрессивные новшества делают невозможной или весьма рискованной (в прямом смысле: люди рискуют жизнью) деятельность общественных организаций — и среди них деятельность наших коллег из Белорусского ПЕН-центра.

Мы, писатели, члены Русского ПЕН-центра выражаем свою солидарность с коллегами в Белоруссии и готовность оказать им любую поддержку, какая только в наших силах.

Мы также призываем коллег по международному ПЕН-движению разделить нашу тревогу по поводу событий в Белоруссии и присоединиться к нашим протестам.

Андрей Битов
Алексей Симонов

Юнна Мориц
Лев Тимофеев
Людмила Улицкая
Борис Евсеев
Виктор Ерофеев
Константин Кедров
Вадим Рабинович
Вячеслав Пьецух

penrussia.org

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>