2011 17/10
Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Суд Ленінскага раёну Берасьця накіраваў матэрыялы справы, пачатай супраць Рамана Кісьляка, на дапрацоўку ў РАУС. Праваабаронца адпушчаны з залі суду.

Судьдзя Рэўцкі паглядзеў матэрыялы і адзначыў, што ў працэсе падрыхтоўкі былі дапушчаныя недакладнасьці і супярэчнасьці:

“Напрыклад, было незразумела, які артыкул закону аб масавых мерапрыемствах я парушыў. Таксама, у адным месцы ў справе напісана, што я пікетаваў, а ў другім – што я рухаўся. То бок, яўныя супярэчнасьці. Менавіта гэтыя недаробкі дазволілі судзьдзі накіраваць матэрыял на дапрацоўку,”распавёў Кісьляк.

Пасьля затрыманьня на актывіста быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня). Праваабаронца правёў ноч у ізалятары пасьля затрыманьня падчас шэсьця салідарнасьці з Алесем Бяляцкім. Ён распавёў, што ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары жахлівыя:

“Пацьвердзілася ўсё тое, што казалі актывісты, якіх затрымлівалі раней. Той рамонт, які адбыўся ў 2008 годзе пасьля скаргі ў ААН Інгі Абрамавай і Юрыя Бакура, напэўна, быў апошнім рамонтам. Камэра брудная, прыбіральня сьмярдзіць, вада цячэ, дошкі падлогі прагнілі, у адным месцы нават дзірка. З раніцы на ўсю моц уключаюць радыёкропку, так, што проста невыносна ні спаць, ні знаходзіцца…Было вельмі холадна ў камэры, накрываўся ўсім, што ёсьць. Карацей, жахлівыя ўражаньні”.

Пасьля дапрацоўкі справы Рамана Кісьляка выклічуць у суд позвай.

Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк затрыманы 16 кастрычніка падчас акцыі салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Акцыя адбывалася ў 17.50 на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў у Берасьці. Падчас шэсьця Раман Кісьляк праз мэгафон інфармаваў берасьцейцаў аб незаконнасьці ўтрыманьня Бяляцкага пад вартай. Ужо празь дзесяць хвілінаў ад пачатку шэсьця праваабаронца быў затрыманы міліцыянтамі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Брест: Дело Романа Кисляка отправлено на доработку

Суд Ленинского района Бреста направил материалы дела, начатого против Роман Кисляк, на доработку в РУВД. Правозащитник отпущен из зала суда.

Судья Реуцкая посмотрел материалы и отметил, что в процессе подготовки были допущены неточности и противоречия:

“Например, было непонятно, какую статью закона о массовых мероприятиях я нарушил. Также, в одном месте в деле написано, что я пикетировал, а во втором – что я двигался. То есть явные противоречия. Именно эти недоделки позволили судье направить материал на доработку,” - рассказал Кисляк.

После задержания на активиста был составлен протокол по ст. 23.34 КоАП РБ (нарушение порядка организации или проведения массового мероприятия или пикетирования). Правозащитник провёл ночь в изоляторе после задержания во время шествия солидарности с Алесем Беляцким. Он рассказал, что условия содержания в изоляторе ужасающие:

“Подтвердилось всё то, что говорили активисты, которых задерживали раньше. Тот ремонт, который состоялся в 2008 году после жалобы в ООН Инги Абрамовой и Юрия Бакура, наверное, был последним ремонтом. Камера грязная, туалет воняет, вода течёт, доски пола прогнили, в одном месте даже дырка. С утра вовсю включают радиоточку, так, что просто невыносимо ни спать, ни находиться … Было очень холодно в камере, накрывался всем, что есть. Короче, чудовищные впечатления”.

После доработки дела Роман Кисляк вызовут в суд повесткой.

Брестский правозащитник Роман Кисляк задержан 16 октября во время акции солидарности с арестованным руководителем правозащитного центра «Вясна» Алесем Беляцким.

Акция проходила в 17.50 на пешеходной части бульвара Космонавтов в Бресте. Во время шествия Роман Кисляк через мегафоны информировал жителей города о незаконности содержания Беляцкого под стражей. Уже через десять минут после начала шествия правозащитник был задержан милиционерами.

Паводле Радыё Свабода”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>