2011 18/10
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

17 кастрычніку Жодзінскі гарадзкі суд завершыў разгляда справы па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на дзеяньне (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму па фактах перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У выніку Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі фактычна ва ўмовах, калі выканкам прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў аб далучэньні да заяўкі адпаведных дамоваў з гарадзкімі службамі (!?).

Так, сапраўды, у судовым працэсе па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапцкага й Сьвятланы Лапіцкай Жодзінскі выканкам у выніку прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў аб прыкладаньні да заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства дамоваў з міліцыяй, мэдыкамі й камункльікамі.

Гэтую заканамерную выснову з боку прадстаўніцы выканкаму ў судовым працэсе Вольгі Вэргель ў сваіх афіцыйных адказах суду пацьвердзілі таксама й кіраўнікі Жодзінска ГАЎС (А.Чынкін, 14.10.2011), Жодзінскай «ЦГБ» (С.Буцько, 14.10.2011), ЖКГ (нам. нач. І.Кімейша, 17.10.2011). Яны зазначылі, што пытаньні па дамовах могуць вырашацца імі толькі пасьля атрыманьня арганізатарамі дазволу з выканкаму на правядзеньне замоўленага масавага мерапрыемства.

Ня гледзячы на гэта, ва ўмовах наяўнага абавязальніцтва ад арганізатараў, прыкладзенага да заявы ў адпаведнасьці з спэцыялізаваным законам, а таксама адсутнасьці іншых канкрэтных і ясных, запытаных у судзе заяўнікамі законных патрабаваньняў з боку выканкаму да заяўкі … – суд так і не высьветліў, а выканкам не прадставіў ясных і зразумелых тлумачэньняў адносна скарыстоўваемых Жодзінскімі ўладамі «крытэраў дастатковасьці» … ды «іншых канкрэтных патрабаваньняў» да заяўнікоў, неабходных для атрыманьня імі гарантаванага дазволу на правядзеньне замаўляемага імі мірнага масавага мерапрыемства.

***

У ходзе судовага працэсу, які па запатрабаваньні заяўнікоў адбываўся на беларускай мове ды з улікам папярэдняй размовы праходзіў напрацягу чатырох паседжаньняў, з 27 верасьня да 17 кастрычніку, неправамернасьць прыкладаць дамовы да заяўкі на правядзеньне масавага мерапрыемства фактычна прызнала прадстаўніца выканкаму ў судзе Вольга Вэргель.

Яна спачатку зьмяніла патрабаваньні зь «неабходнасьці прыкладаць да заявы дамовы» да «неабходнасьці прыкладаць да заявы абавязальніцтвы заключыць такія дамовы», а напрыканцы працэсу ў сувязі з тым, што (як зьвярнулі ўвагу заяўнікі) гэта супярэчыць арт. 5 адпаведнага Закону – адзначыла, што для атрыманьня дазволаў выканкаму па сваіх заяўках на масавыя мерапрыемствы ў горадзе ад арганізатараў выканкам не патрабуе прыкладаньня ні дамоваў, ні абавязкаў аб заключэньні такіх дамоваў. Было адзначана, што галоўнае для атрыманьня дазволу на замаўляемае мерапрыемства, каб «меры бясьпекі ўчасе правядзеньня масавага мерапрыемства», а таксама «меры па мэдычным забесьпячэньні й прыбіраньні тэрыторыі пасьля правядзеня масавага мерапрыемства», адзначаныя арганізатарамі ў заяўцы, былі прызнаныя выканкамам «дастатковымі» (!?).

Пры гэтым Вольга Вэргель ня здолела патлумачыць заяўнікам, чаму патрабуемае законам абавязальніцтва ад арганізатараў па іхным гарантаваным правядзеньні замаўляемага мерапрыемства ў поўнай адпаведнасьці з законам (у якім дакладна прапісаныя ўсе абавязкі арганізатараў) у такіх абставінах, усё ж, разглядаецца выканкамам як «недастатковае» для дазволу дадзенага мерапрыемства? А таксама, самае галоўнае ў сувязі з гэтым – якімі яснымі й зразумелымі, заснаванымі на законе “крытэрамі дастатковасьці” у дадзеных умовах карыстаецца старшыня выканкаму М.Амельянчук пры вырашэньні пытаньня забароны альбо дазволу замоўленага масавага мерапрыемства?

Дадзенае пытаньне засталось так і не высьветленым судом, які двойчы адмовіў заяўнікам у выкліку ў суд для дачы паказаньняў і падобных тлумачэньняў самаго сп. М.Амельянчука, а таксама не задаволіў іхнае хадайніцтва аб прадстаўленьні выканкамам у суд

«пераліку тых канкрэтных, патрабуемых ім мераў, дзеяньняў, адрозных ад непасрэдна прапісаных у адпаведным спэцыялізаваным законе, але неабходных для прадстаўленьня ў заяве арганізатарамі падобнага пікетаваньня (напрыклад, колькасьцю да 10 чалавек) для таго, каб дадзеныя меры «гарантавана прызнаваліся дастатковымі», а заяўленае мерапрыемства не забаранялася.»

Пры гэтым, бок адказчыку ня здолеў прадставіць суду аніводнага з патрабуемых заяўнікамі ці старшынёй суда й запатрабаваных у адпаведным парадку дакумэнтальных і сьведкавых доказаў на карысьць сваёй пазыцыі.

Так суду не былі прадстаўленыя запатрабаваныя належным чынам узоры дамоваў з арганізацыямі, дзейсныя ў іх тарыфы й прэйскуранты коштаў па аказаньні паслугаў грамадзянам у межах гарантаванага ўладаю па арт. 35 Канстытуцыі Беларусі права на рэалізацыю грамадзка-палітычных правоў і свабодаў згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубіцы Беларусь” – з адпаведнай градацыяй па відах і формах масавых мерапрыемстваў, іхным маштабе (да 1000 удзельнікаў, звыш 1000 удзельнікаў …), мэтах правядзеньня масавых мерапрыемстваў (грамадзкія, камэрцыйныя … ), а таксама ў залежнасьці ад суб’ектаў, якія замаўляюць іхнае правядзеньне (фізычныя асобы, юрыдычныя асобы, грамадзкія й непрыбытковыя арганізацыі, камэрцыйныя ўстановы, пэнсыянэры, безпрацоўныя …).

Суд не атрымаў на свае запыты таксама доказы з боку выканкаму таго, што абодва адказа на заявы арганізатараў мерапрыемства ад 07.10.2011 і 19.10.2011 былі адпраўленыя заяўнікам адпаведна патрабаваньням заканадаўства, сваечасова: першы – за 5 дзён да замаўляемага мерапрыемства (тобок 16.08.2011, а не 18.08.2011, як адзначана ў паштовым штэмпэлі на адпаведнай капэрце, прадстаўленай у суд заяўнікамі); другі – напрацягу 15 дзён ад моманту атрыманьня заявы, зарэгістраванай 19.10.2011 у выканкаме (тобок 02-03.09.2011, а не 07.09.2011, як адзначана ў паштовым штэмпэлі на адпаведнай капэрце, прадстаўленай у суд заяўнікамі).

Больш за тое, выканкам для апраўданьня непрыходу ў суд для дачы сьведкавых паказаньняў па гэтым пытаньні супрацоўніц выканкаму Алены Сенчанкі ды Тамары Мацюшонак прадставіў дастаткова сумніўны дакумэнт у выглядзе распараджэньня №166л ад 04.10.2011, падпісанага намесьнікам старшыні выканкаму Юрыям Шарым, аб адпраўцы ў сацыяльныя адпачынкі адразу двух дадзеных асобаў. Дадзенае распараджэньне адносна двух асобаў – зробленае на падставе даведкі зь Інстытуту Парламэнтарызму й прадпрымальніцтва (Менск) таксама ад 04.10.2011 і толькі адносна адной Алены Сенчанкі (!?).

Пры гэтым, хадайніцтвы заяўнікоў прадставіць тлумачэньні супрацоўнікаў Галоўнага паштампту на гэты конт суд палічыў залішнімі ва ўмовах відавочнага непрадстаўленьня неабходных доказаў сваёй пазыцыі з боку выканкаму. Аднак, як бачна, судзьдзя Тацяна Трацюк абсалютна не ўлічыла дадзеныя свае высновы ў далейшым пры вынясеньні рашэньня.

Усё гэта, разам з прагучаўшымі ў судзе 13 кастрычніка сьведкавымі доказамі (ад загадчыцы ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Алены Гарэцкай і міліцыянта аховы выканкаму Сяргея Шчарбіцкага) і далучанымі да справы дакумэнтальнымі сьведчаньнямі парушэньняў з боку выканкаму – пацьвердзілі неправамерныя дзеяньні канкрэтных чыноўнікаў выканаўчае ўлады (М.Амельянчука, Ю.Шарага, А.Гарэцкай, В.Вэргель), якія перашкаджалі арганізатарам заяўленага ў адпаведным парадку пікетаваньня на 22 жніўня ў атрыманьні сваечасовай інфармацыі аб канкрэтных матывах забароны мірнага масавага мерапрыемства, 19 жніўня аказвалі на іх адміністрацыйны ўціск з дапамогай міліцыі, несваечасова 18 жніўня паведамілі заяўнікам аб забароне й даслалі патрабуемы па законе матываваны адказ заяўнікам не за 5 дзён да плянуемага на 22.10.2011 мерапрыемства, а толькі праз 19 дзён пасьля дадатковай сустрэчнай заявы арганізатараў ды праз месяц з 07 верасьня 2011 году, пасьля падачы імі пачатковай заяўкі на пікетаваньне.

Усе дадзеныя абставіны не дазволілі судзьдзе Тацяне Трацюк вынесьці абаснаванае, правамернае рашэньне й задаволіць скаргу праваабаронцаў на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму па перашкодах ды безпадстаўнай забароне замоўленага імі мірнага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага ў Менску ды неправамерна ўтрымліваемага пад вартай вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, па аказаньні на заяўнікоў пры гэтым адміністрацыйнага ўціску з дапамогай міліцыі.

Пазыцыя выканкаму …

Прадстаўніца выканкаму Вольга Вэргель у судовым працэсе пазыцыю заяўнікоў не прызнала. Яна заявіла, што ўсе дзеяньні ўладаў – носяць правамерны характар, а адказы дасылаліся сваечасова ды ўтрымлівалі належную па законе матывацю забароны заяўленага арганізатарамі мерапрыемства.

Пры гэтым усе гэтыя ейныя паказаньні не былі пацьверджаныя ні дакумэнтальна, ні сьведкава.

Акрамя таго супрацоўніца выканкаму блыталася ў існуючых, прад’яўляемых арганізатарам патрабаваньнях выканкаму й тройчы ў працэсе іх зьмяняла. Так, адносна абавязковай, патрабуемай Жодзінскім выканкамам формы заяўкі, ейнага зьместу, а таксама прыкладаемых да яе дакумэнтаў ці абавязальніцтваў, прадстаўніца выканкаму спачатку адзначыла неабходнасьць «прыкладаць да заявы дамовы …», потым – «прыкладаць абавязальніцтвы па заключэньні такія дамоваў…», а ў выніку – пазначаць у заяве «дастатковыя» для прызнаньня выканкамам «меры па ахове грамадзкага парадку, мэдычным забесьпячэньні й прыбіраньні тэрыторыі пасьля правядзеньня мерапрыемства …» (!?)

Такім чынам, гэта толькі яшчэ больш заблытала дадзеныя патрабаваньні, зрабіла іх канчаткова незразумелымі й паказала, што ў такім выглядзе яны зусім ня могуць лічыцца абгрунтаванымі й заснаванымі на законе.

На самой справе, прадстаўніца выканкаму ня здолела патлумачыць і ўдакладніць у судзе дадзеныя патрабуемыя выканкамам меры, адрозныя ад тых, што прапісаныя ў законе й якія прыкладаюцца да заявы як абавязальніцтвы й гарантыі арганізатараў аб арганізацыі й правядзеньні замаўляемага імі мерапрыемства ў поўнай адпаведнасьці з законам, з выкананьнем усіх прадугледжаных у ім мераў па ахове правапарадку й бясьпекі, мэдычным забесьпячэньні й прыбіраньні тэрыторыі.

Адзінае, што прадстаўніца выканкаму зноў засьведчыла, што па факце адсутнасьці далучаемых дамоваў заяўленае мерапрыемства ня можа быць забароненым і не павінна забараняцца ў будучым. Яна нават адзначыла, што ў прыватным выпадку заяўнікі могуць і не заключаць такія дамовы, калі выканаць адпаведныя спэцыялізаваныя работы яны здолныя й бязь іх.

Аднак, пры гэтым В.Вэргель заявіла, што заяўнікі павінныя ў сваёй заяўцы даць ясна зразумець выканкаму, што яны будуць аплочваць любыя (рэд.: невядомыя ім наперад), выстаўляемыя ім арганізацыямі сумы выдаткаў, нават тады, калі арганізацыя й правядзеньне замаўляемага мерапрыемства рэальна не запатрабуе (напрыклад) прыбіраньня тэрыторыі пасьля ягонага правядзеньня й для гэтага не спатрэбіцца аніякіх спэцыяльных мераў з боку ЖКГ (!?) …

Высновы па працэсе й вынесеным судовым рашэньні …

У Жодзінскім гарадзкім судзе 27 верасьня, 07, 13 і 17 кастрычніку пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк, сакратарак Ірыны Гардзіевіч (звольнілася), Ларысы Чарненкі (звольнілася), Тацяны Кадрачовай адбыўся судовы разгляд грамадзянскай справы па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай «на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) чыноўнікаў Жодзінскага гарвыканкаму».

17 кастрычніка пасьля разгляду дадзенай грамадзянскай справы па скарзе на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму, кіруючыся арт. 5, 6, 7 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і 353, 356, 357Грамадзянскага працэсуальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, суд вынес рашэньне «па скарзе на рашэньне старшыні Жодзінскага выканкаму аб забароне правядзеньня масавага мерапрыемства», у якім адмовіў заяўнікам ува ўсіх заяўленых патрабаваньнях.

Такім чынам, у выніку Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі праваабаронцаў у Жодзіне. Гэта было зроблена ня гледзячы на даказанасьць парушэньня правоў заяўнікоў шэрагам неправамерных дзеяньняў (бязьдзеяньня) чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму: несваечасовасьцю й нематываванасьцю адказаў з выканкаму на заявы арганізатараў у межах заяўленага мірнага масавага мерапрыемства, перашкодамі ў камунікацыі з адказнымі асобамі выканаўчай улады для атрыманьня інфармацыі адносна канкрэтных матываў забароны заяўленага пікетаваньня, аказаньнем адміністрацыйнага ўціску пры гэтым ды маніпуляцыяй датамі ў афіцыйных адказах на пададзеныя ў выканкам заявы.

Праваабронцы лічаць дадзенае рашэньне неаб’ектыўным, неабаснаваным і неправамерным. Зьвяртаюць увагу на тое, што ня гледзячы на падрабязнае высьвятленьне судом заяўленых патрабаваньняў скаргі, разгляд у працяглым судовым працэсе адпаведных абставінаў з выклікам неабходных сьведкаў, прадстаўленьне заяўнікамі неабходных дакумэнтальных рэчавых доказаў неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму, поўную адсутнасьць рэчавых доказаў і сьведчаньняў у падтрымку адваротнай пазыцыі з боку выканкаму – старшынствуючая ў судзе, Тацяна Трацюк, неправамерна праігнаравала патрабаваньні скаргі ды ва ўмовах поўнай даказанасьці ў судзе фактаў неправамернасьці заяўленых праваабаронцамі дзеяньняў службоўцаў выканкаму – вынесла па разглядаемай скарзе неабаснаванае рашэньне.

Пры гэтым судзьдзя абмежавалася толькі адным з заяўленых у скарзе патрабаваньняў. Дадзеная судзьдзя чарговы раз даказала, што выказаны двойчы ў ейны бок недавер і заяўленыя ў судовым працэсе адводы з боку заяўнікоў маюць пад сабою важкія і аб’ектыўныя падставы.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Жодинский суд отказал в удовлетворении жалобы правозащитников в условиях, когда исполком признал неправомерность своих требований …

17 октябре Жодинский городской суд завершил рассмотрения дела по жалобе правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкойна действия (бездействие) должностных лиц Жодинского исполкома по фактам препятствий и запрета проведения 22.08.2011 мирного массового мероприятия в поддержку арестованного известного правозащитника Алеся Беляцкого.

В результате Жодинский суд отказал в удовлетворении жалобы фактически в условиях, когда исполком признал неправомерность своих требований о приложении к заявке соответствующих договоров с городскими службами (!?).

Так, действительно, в судебном процессе по жалобе правозащитников Алексея Лапцкага и Светланы Лапицкой Жодинский исполком в результате признал неправомерность своих требований о приложении к заявлению на проведение массового мероприятия договоров с милицией, медиками и комунальщиками.

Этот закономерный вывод со стороны представительницы исполкома в судебном процессе Ольги Вергель в своих официальных ответах суда подтвердили также и руководители Жодинского ГОВД (А. Чинкин, 14.10.2011), Жодинской «ЦГБ» (С. Бутько, 14.10.2011), ЖКХ (зам. нач. И. Кимейша, 17.10.2011). Они отметили, что вопросы по договорам могут решаться ими только после получения организаторами разрешения из исполкома на проведение заявленного массового мероприятия.

Несмотря на это, в условиях существующего обязательства от организаторов, приложенного к заявлению в соответствии со специализированным законом, а также отсутствия других конкретных и ясных, запрашиваемых в суде заявителями законных требований со стороны исполкома к заявке … – суд так и не выяснил, а исполком не представил ясных и понятных объяснений относительно используемых Жодинскими властями «критериев достаточности» … и «других конкретных требований» к заявителям, необходимых для получения ими гарантированного разрешения на проведение заявляемого ими мирного массового мероприятия.

***

В ходе судебного процесса, который по требованию заявителей вёлся на белоруском языке и с учётом предварительной беседы осуществлялся на протяжении четырех заседаний, с 27 сентября до 17 октября, неправомерность приложения договоров к заявке на проведение массового мероприятия фактически признала представительница исполкома в суде Ольга Вергель.

Она сначала изменила требования с «необходимости прилагать к заявлению договора» до «необходимости прилагать к заявлению обязательства заключить такие договора», а в конце процесса в связи с тем, что (как обратили внимание заявители) это противоречит ст. 5 соответствующего Закона – отметила, что для получения разрешений исполкома по своим заявкам на массовые мероприятия в городе от организаторов исполком не требует приложения ни договоров, ни обязанностей о заключении таких договоров. Было указано, что главное для получения разрешения на заявляемое мероприятия, чтобы «меры безопасности во время проведения массового мероприятия», а также «меры по медицинскому обеспечению и уборке территории после проведения массового мероприятия», отмеченные организаторами в заявке, были признаны исполкомом «достаточными» (!?).

При этом Ольга Вергель не смогла объяснить заявителям, почему требуемое законом обязательство от организаторов по гарантированному проведению заявляемого мероприятие в полном соответствии с законом (в котором чётко прописаны все обязанности организаторов) в таких обстоятельствах, всё же, рассматривается исполкомом как «недостаточное» для разрешения данного мероприятия? А также, самое главное в этой связи – какими ясными и понятными, основанными на законе “критериями достаточности” в данных условиях пользуется председатель исполкома М. Омельянчук при решении вопроса запрета или разрешения заявленного массового мероприятия?

Данный вопрос остался так и не выясненным судом, который дважды отказал заявителям в вызове в суд для дачи показаний и подобных объяснений самого М. Омельянчука, а также не удовлетворил их ходатайство о предоставлении исполкомом в суд

«перечня тех конкретных, требуемых им мер, действий, отличных от непосредственно прописаных в соответствующем специальном законе, но необходимых для представления в заявлении организаторами подобного пикетирования (например, количеством до 10 человек) для того, чтобы данные меры «гарантированно признавались достаточными», а заявленное мероприятие не запрещалось.»

При этом, сторона ответчика не смогла представить суду ни одного из требуемых заявителями или председателем суда и истребованных в соответствующем порядке документальных и свидетельских доказательств в пользу своей позиции.

Так суду не были представлены исребованые должным образом образцы договоров с организациями, действующие в них тарифы и прейскуранты цен по оказанию услуг гражданам в границах гарантированного властью по ст. 35 Конституции Беларуси права на реализацию общественно-политических прав и свобод согласно Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” – с соответствующей градацией по видам и формам массовых мероприятий, их масштабу (до 1000 участников, свыше 1000 участников …), целях проведения массовых мероприятий (общественные, коммерческие …), а также в зависимости от субъектов, которые заявляют их проведение (физические лица, юридические лица, общественные и неприбыльные организации, коммерческие учреждения, пенсионеры, безработные …).

Суд не получил на свои запросы также доказательств со стороны исполкома того, что оба ответа на заявления организаторов мероприятия от 07.10.2011 и 19.10.2011 были отправлены заявителям соответственно требованиям законодательства, своевременно: первый – за 5 дней до заявляемого мероприятия (то есть 16.08.2011, а не 18.08.2011, как отмечено в почтовом штемпели на соответствующем конверте, представленном в суд заявителями); второй – в течение 15 днейс момента получения заявления, зарегистрированного 19.10.2011 в исполкоме (то есть 02-03.09.2011, а не 07.09.2011, как отмечено в почтовом штемпеле на соответствующем конверте, представленном в суд заявителями).

Более того, исполком для оправдания неприхода в суд для дачи свидетельских показаний по этому вопросу сотрудниц исполкома Елены Сенченко и Тамары Матюшёнок представил достаточно сомнительный документ в виде распоряжения № 166л от 04.10.2011, подписанного заместителем председателя исполкома Юрием Шарым, об отправке в социальные отпуска сразу двух данных лиц. Данное распоряжение относительно двух лиц – сделано на основании справки из Института Парламентаризма и предпринимательства (Минск) также от 04.10.2011 и только относительно одной Елены Сенченко (!?).

При этом, ходатайства заявителей представить объяснения сотрудников Главного почтампта на этот счёт суд посчитал излишними в условиях очевидного непредставления необходимых доказательств своей позиции со стороны исполкома. Однако, как видно, судья Татьяна Троцюк абсолютно не учла данные свои выводы в дальнейшем при вынесении решения.

Всё это, вместе с прозвучавшими в суде 13 октября свидетельскими доказательствами (от заведующей идеологического отдела исполкома Елены Горецкой и милиционера охраны исполкома Сергея Щербицкий) и приобщёнными к делу документальными свидетельствами нарушений со стороны исполкома – подтвердили неправомерные действия конкретных чиновников исполнительной власти (М. Омельянчука, Ю. Шарого, А. Горецкой, В. Вергель), которые препятствовали организаторам заявленного в соответствующем порядке пикетирования на 22 августа в получении своевременной информации о конкретных мотивах запрета мирного массового мероприятия, 19 августа оказывали на них административное давление с помощью милиции, несвоевременно 18 августа сообщили заявителям о запрещении и прислали требуемый по закону мотивированный ответ заявителям не за 5 дней до планируемого на 22.10.2011 мероприятия, а только через 19 дней после дополнительного встречного заявления организаторов и через месяц с 07 сентября 2011 года, после подачи ими начальной заявки на пикетирование.

Все данные обстоятельства не позволили судье Татьяне Троцюк вынести обоснованное, правомерное решение и удовлетворить жалобу правозащитников на неправомерные действия (бездействие) чиновников Жодинского исполкома по препятствиях и безосновательному запрету заявленного ими мирного мероприятия в поддержку арестованного в Минске и неправомерно удерживаемого под стражей известного правозащитника Алеся Беляцкого, по оказанию на заявителей при этом административного давления с помощью милиции.

Позиция исполкома …

Представитель исполкома Ольга Вергель в судебном процессе позицию заявителей не признала. Она заявила, что все действия властей – носят правомерный характер, а ответы отсылались своевременно и содержали надлежащую по закону мотивацию запрета заявленного организаторами мероприятия.

При этом все эти её утверждения не были подтверждены ни документально, ни свидетельствами.

Кроме того работница исполкома путалась в существующих, предъявляемых организаторам требованиях исполкома и трижды в процессе их изменяла. Так, относительно обязательной, требуемой Жодинским исполкомом формы заявки, её содержания, а также прилагаемых к ней документов или обязательств, представительница исполкома сначала отметила необходимость «прилагать к заявлению договора …», потом – «прилагать обязательства по заключению такие договоров …», а в результате – указывать в заявлении «достаточные» для признания исполкомом «меры по охране общественного порядка, медицинскому обеспечению и уборки территории после проведения мероприятия …» (!?)

Таким образом, это только ещё больше запутало данные требования, сделало их окончательно непонемлемыми и показало, что в таком виде они совсем не могут считаться обоснованными и основанными на законе.

На самом деле, представительница исполкома не смогла объяснить и уточнить в суде данные требуемые исполкомом меры, отличные от тех, что прописаны в законе и которые прилагаются к заявлению как обязательства и гарантии организаторов об организации и проведению заявленого ими мероприятия в полном соответствии с законом, с выполнением всех предусмотренных в нём мер по охране правопорядка и безопасности, медицинскому обеспечению и уборке территории.

Единственное, что представительница исполкома снова засвидетельствовала, что по факту отсутствия приложенных договоров заявленное мероприятие не может быть запрещено и не должно запрещаться в будущем. Она даже отметила, что в частном случае заявители могут и не заключать такие соглашения, если выполнить соответствующие специализированные работы они могут и без них.

Однако, при этом В. Вергель заявила, что организаторы должны в своей заявке дать ясно понять исполкому, что они будут оплачивать любые (рэд.: неизвестные им вперёд), выставляемые им организациями суммы расходов, даже тогда, когда организация и проведение заявленного мероприятия реально не потребует (например) уборки территории после его проведения и для этого не потребуется никаких специальных мер со стороны ЖКХ (!?) …

Выводы по процессу и вынесенному судебному решению …

В Жодинском городском суде 27 сентября, 07, 13 и 17 октября под председательством судьи Татьяны Троцюк, секретаре Ирине Гордиевич (уволилась), Ларисе Черненко (уволилась), Татьяне Кодрачовой состоялось судебное разбирательство гражданского дела по жалобе правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой «на неправомерные действия (бездействие) чиновников Жодинского горисполкома»

17 октября после рассмотрения данного гражданского дела по жалобе на неправомерные действия (бездействие) служебных лиц Жодинского исполкома, руководствуясь ст. 5, 6, 7 Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» и 353, 356, 357 Гражданского процессуального Кодекса Республики Беларусь, суд вынес решение «по жалобе на решение председателя Жодинского исполкома о запрещении проведения массового мероприятия», в котором отказал заявителям во всех заявленных требованиях.

Таким образом, в результате Жодинский суд отказал в удовлетворении жалобы правозащитникам в Жодино. Это было сделано несмотря на доказанность нарушения прав заявителей неправомерными действиями (бездействием) чиновников Жодинского исполкома: несвоевременностью и немотивированностью ответов из исполкома на заявления организаторов в рамках заявленного мирного массового мероприятия, препятствиями в коммуникации с ответственными лицами исполнительной власти для получения информации относительно конкретных мотивов запрета заявленного пикетирования, оказанием административного воздействия при этом и манипуляцией датами в официальных ответах на поданные в исполком заявления.

Правозащитники считают данное решение необъективным, необоснованным и неправомерным. Они обращают внимание на то, что несмотря на подробное выяснение судом заявленных требований жалобы, рассмотрение в длительном судебном процессе соответствующих обстоятельств с вызовом необходимых свидетелей, предоставление заявителями необходимых документальных вещественных доказательств неправомерных действий чиновников Жодинского исполкома, полное отсутствие вещественных доказательств и свидетельств в поддержку обратной позиции со стороны исполкома – председательствующая в суде, Татьяна Троцюк, неправомерно проигнорировала требования жалобы и в условиях полной доказанности в суде фактов неправомерности заявленных правозащитниками действий чиновников исполкома – вынесла по рассматриваемой жалобе необоснованное решение.

При этом судья ограничилась лишь одним из заявленных в жалобе требований. Данная судья очередной раз доказала, что высказанное дважды в её сторону недоверие и заявленные в судебном процессе отводы со стороны заявителей имеют под собой веские и объективные основания.

ДАДАТКІ:
1. Копія Прыватнага вызначэньня Жодзінскага суду ад 17.10.2011

Копія Прыватнага вызначэньня Жодзінскага суда ад 17.10.2011

2. Рашэньне Жодзінскага суду ад 17.10.2011

Паводле прадстаўленых матэрыялаў,
Падрыхтаваў Алесь Вальны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

4 thoughts on “Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі праваабаронцаў ва ўмовах, калі выканкам прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў (далучаны копіі дакумэнтаў)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>