Не забірай жыцьцё!
2011 25/10
Жодзінскі гарадзкі суд

Жодзінскі гарадзкі суд

Сапраўды, 25.10.2011, праз 7 дзён пасьля вынясеньня рашэньня Жодзінскім судом 17.10.2011, у матэрыялах справы “знайшлося” прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда аб парушэньні заканадаўста мясцовым выканкамам … Калі выносілася й каму абвяшчалася дадзенае вызначэньне не зусім зразумела? Але ў прадстаўленым пратаколе, факт ягонага прыняцьця й абвяшчэньня напрыканцы судовага паседжаньня 17 кастрычніку – “зафіксаваны” (!?).

Дадзены факт красамоўна паказвае глыбінную непарыўную сувязь судовай намэнклятуры з выканкамаўскай. Яны ня могуць асудзіць падобных сабе, бо самі прымаюць і падпісваюць дакумэнты заднім чыслом. А тое, што пра гэта будзе ведаць просты грамадзянін, праваабаронца, чыноўніку – напляваць (!). За сваё дзеяньне (бязьдзеяньне), часам неправамернае й нават наўмысна злачыннае, яны адкажуць перад падобным ім жа “ідэалягічным кіраўніцтвам”. І ні сумленьне, ні судзейская этыка, ні прафэсыяналізм – тут ні пры чым. Проста такая праца … цяпер судзьдзяў у цяперашніх беларускіх судаххх… (І … – нават не прашу прабачэньня за адрукоўку)

Як вядома, 17 кастрычніку Жодзінскі суд пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк вынес і абвясьціў рашэньне, якім скарга праваабаронцаў ад 15.09.2011 Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму была не задаволеная.

Пра гэты працэс і апошняе выніковае судовае паседжаньне дзякуючы разсылкі на by.prava-by.info была зроблена публікацыя з даволі падрабязным адлюстраваньнем абставінаў, пазыцыяў і працэсуальных дзеяньняў удзельнікаў.

Паваабаронцамі адзначалася, што суд фактычна праігнараваў атрыманыя й фактычна даказаныя ў судовым разьбіральніцтве факты, датычныя 1) безпадстаўнасьці забароны мірнага масавага мерапрымества ў Жодзіне, 2) несваечасовасьці адказаў (18.08.2011 і 07.09.2011) з выканкаму і 3) нематываванасьці зробленага адказу 18.08.2011, 4) адсутнасьці законных падставаў і адпаведных матываў фактычнага пазбаўленьня грамадзянаў Канстытуцыйнага права (арт.35) на мірныя сходы, свабоднае выказваньне меркаваньняў ды безперашкодны распаўсюд інфармацыі (арт.33) …

Разам з неправамернасьцю й неаб’ектыўнасьцю вынесенага рашэньня, якое відавочна ігнаруе патрабаваньні канстытуцыйных нормаў (арт. 23, арт. 35, арт. 33) і міжнародных стандартаў права (арт. 19 і арт. 21 МПГіПП) як праўных імпэратываў, Жодзінскі суд цалкам праігнараваў іншыя факты правапарушэньняў, даказаныя ў судовым паседжаньні з дапамогаю сьведкавых паказаньняў і рэчавых даказаў.

Аднак, пасьля гэтага, да 25 кастрычніку ў часе падрыхтоўкі пратаколу судовага паседжаньня, у дакумэнтах справы адбыліся пэўныя заўважныя зьмены (!?).

Не. У ёй канешне ж не зьявілася іншага рашэньня. У ёй не зьявіліся замоўленыя ў выканкаме ўзоры дакумэнтаў (узоры дамоваў, дзесйныя прэйскуранты коштаў з градацыяй і дыфэрэнцыяцыяй па відах, формах і фармаце замаўляемых масавых мерапрыемстваў …), але ў ёй зьявілася ня менш дзіўнае “Асобнае вызначэньне” (Прывтнае вызначэньне) Жодзінскага суду, якое ніхто з удзельнікаў працэсу дагэтуль (у судовым працэсе) ня чуў (бо яно не агучвалася), ня бачыў, а тым больш не атрымліваў на рукі (бо яго не было навогул).

У дадзеным “Асобным вызначэньні” (гл. дадатак) судзьдзя Тацяна Трацюк усё ж пайшла на прызнаньне даказанасьці ў судзе фактаў парушэньня Жодзінскім выканкамам закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, але толькі ў частцы несваечасовасьці паведамленьня заяўнікам аб забароне выканкамам плянуемага імі 22 жніўня 2011 году мірнага сходу ў выглядзе пікетаваньня.

Такім чынам, нават гэтак дзіўна прынятае прыватнае вызначэньне Жодзінскага суду, пра якое бакі ў судовым працэсе, а менавіта заяўнікі, маглі б нават і не даведацца (калі б не вывучалі матэрыялы справы й пратакол для вынясеньня па ім адпаведных заўвагаў) – ня ўлічвае даказаных у судзе абставінаў несваечасовасьці й нематываванасьці адказаў, іхнай відавочнай маніпулятыўнасьці па датах і тэрмінах, ды ў сувязі з гэтым, грубага й сыстэматычнага парушэньня дзейснага заканадаўства, у тым ліку Закону Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў”.

Акрамя таго, зусім засталіся без увагі паказаньні сьведкаў, загадчыцы ідэалягічнага адзьдзелу А.Гарэцкай і міліцыянту С.Шчарбіцкага, якія пацьвердзілі факты адмовы дадзенай службовай асобы 19 жніўня ў будынку выканкаму прадметна размаўляць з прадстаўніком заяўнікоў Аляксеем Лапіцкім, даваць яму тлумачэньні па канкрэтных матывах забароны мірнага сходу грамадзянаў (пікетаваньня) ў Жодзіне й замест выкананьня сваіх функцыянальных абавязкаў – аказаньне на наведвальніка адміністрацыйнага ўціску, запалохваньне яго й правакаваньне сытуацыі канфлікту з дапамогай выкліку ў свой службовы камбінэт міліцыі …

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі:
“Зусім ня дзіўна, што падобныя вызначэньні выносяцца цяперашнімі судамі (калі канешне выносяцца) гэтак нерашуча ды ўпотай, быццам бы “з-пад палы”. На фоне вынесеных неабаснаваных рашэньняў, якімі фактычна легітымізуецца забарона мірных сходаў у краіне па любых надуманых, суб’ектыўных ды не заснаваных на законе падставах (што ў нашым выпадку ў Жодзіне – відавочна даказана ў судовым працэсе), дадзеныя вызначэньні выглядаюць слабым суцяшэньнем грамадзянам, пацярпелым ад адміністрацыйнага дыктату.”

– Бо яны зьяўляюцца палавінчатымі й непасьлядоўнымі. Яны зусім не аднаўляюць парушаныя правы. І выглядае так, што чыноўнікі, дзякуючы гэткім прадказальным рашэньням судоў, працягваюць і надалей безпакарана абмяжоўваць, парушаць неад’емныя Канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў. А падобныя рэдкія “сарамлівыя вызначэньні” судзьдзяў быццам толькі падказваюць ім, як правільна й асьцярожна трэба пры гэтым паступаць …

*

*

(Паведамленьне. рас)

“Застенчивое определение” Жодинского суда о нарушении местным исполкомом Закона … “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”

Действительно, 25.10.2011, через 7 дней после вынесения решения Жодинским судом 17.10.2011, в материалах дела “нашлось” частное определение Жодинского суда о нарушении заканадавста местным исполкомом … Когда выносилось? И кому оглашалось данное определение? Не совсем понятно. Но в представленном протоколе, факт его принятия и оглашения в конце судебного заседания 17 октября – “зафиксирован” (!?).

Данный факт красноречиво показывает глубинную неразрывную связь “судебной номенклатуры” с исполкомовской. Они не могут осудить подобных себе, так как сами принимают и подписывают документы задним числом (!). А то, что об этом будет знать простой гражданин, правозащитник, чиновнику – на-пле-вать … За свои действия (бездействие), иногда неправомерное и даже намеренное преступное, они ответят перед подобным им же “идеологическим руководством”. И ни совесть, ни судейская этика, ни профессионализм … – здесь ни при чём. Просто такая работа … сейчас судей в нынешних белорусских судаххх … (И … даже не извиняюсь за “опечатку”)

Как известно, 17 октябре Жодинский суд под председательством судьи Татьяны Троцюк вынес и объявил решение, которым жалоба правозащитников от 15.09.2011 Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой на неправомерные действия чиновников Жодинского исполкома была не удовлетворена.

Об этом процессе и о последнем итоговом судебном заседании благодаря разсылки на by.prava-by.info была сделана публикация с довольно подробным отражением обстоятельств, позиций и процессуальных действий участников.

Павозащитниками отмечалось, что суд фактически проигнорировал полученные и фактически доказанные в судебном разбирательстве факты, касающиеся 1) безосновательности запрета мирного массового мероприятия в Жодино, 2) несвоевременности ответов (18.08.2011 и 07.09.2011) из исполкома и 3) немотивированности сделанного ответа 18.08.2011, 4) отсутствия законных оснований и соответствующих мотивов фактического лишения граждан Конституционного права (ст.35) на мирные собрания, свободное выражение мнения и беспрепятственное распространение информации (ст.33) …

Вместе с неправомерностью и необъективностью вынесенного решения, которое явно игнорирует требования конституционных норм (ст. 23, ст. 35, ст. 33) и международных стандартов права (ст. 19 и ст. 21 МПГиПП) как правовых императивов, Жодинский суд полностью проигнорировал другие факты правонарушений, доказанные в судебном заседании с помощью свидетельских показаний и вещественных доказательств.

Однако, после этого, до 25 октябре в ходе подготовки протокола судебного заседания, в документах дела произошли определенные заметные изменения (!?).

Нет. В ней конечно же не появилось иного решения. В ней не появились запрошенные в исполкоме образцы документов (образцы договоров, действующие прейскуранты цен с градацией и дифференциацией по видам, формам и формату заявляемых массовых мероприятий …), но в ней появилось не менее странное “Отдельное определение” (Частное определение) Жодинского суда, которое никто из участников процесса до сих пор (в судебном процессе) не слышал (так как оно не озвучивалось), не видел, а тем более не получал на руки (т. к. его вообще не было).

В данном “Отдельном определении” (см. приложение) судья Татьяна Троцюк всё же пошла на признание доказанности в суде фактов нарушения Жодинском исполкомом закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, но только в части несвоевременности уведомления заявителям о запрете исполкомом планируемого ими 22 августа 2011 года мирного собрания в виде пикетирования.

Таким образом, даже столь странно принято частное определение Жодинского суда, о котором стороны в судебном процессе, а именно заявители, могли бы даже и не узнать (если бы не изучали материалы дела и протокол для вынесения по ним соответствующих замечаний) – не учитывает доказанных в суде обстоятельств несвоевременности и немотивированности ответов, их явной манипулятивности по датам и срокам, и в этой связи, грубого и систематического нарушения действующего законодательства, в том числе Закона Республики Беларусь «Об обращениях граждан”.

Кроме того, совсем остались без внимания показания свидетелей, заведующей идеологическим отдела А. Горецкой и милиционера С. Щербицкого , которые подтвердили факты отказа данного должностного лица 19 августа в здании исполкома предметно разговаривать с представителем заявителей Алексеем Лапицким, давать ему пояснения по конкретным мотивам запрета мирного собрания граждан (пикетирования) в Жодино и вместо выполнения своих функциональных обязанностей – оказание на посетителя административного давления, запугивание его и провоцирование ситуации конфликта с помощью вызова в свой служебный камбинэт милиции …

Правозащитник, Алексей Лапицкий:
“Совсем не удивительно, что подобные определения выносятся нынешними судами (если конечно выносятся) так нерешительно и украдкой, будто бы “из-под полы”. На фоне вынесенных необоснованных решений, которыми фактически легитимизируется запрет мирных собраний в стране по любым надуманным, субъективным и не основанным на законе основаниям (что в нашем случае в Жодино – явно доказано в судебном процессе), данные определения выглядят слабым утешением гражданам, пострадавшим от административного диктата.”

– Ведь они являются половинчатыми и непоследовательными. Они вовсе не восстанавливают нарушенные права. И выглядит так, что чиновники, благодаря таким предсказуемым решениям судов, продолжают и дальше безнаказанно ограничивать, нарушать неотъемлемые Конституционные права и свободы граждан. А подобные редкие “застенчивые определения” судей будто только подсказывают им, как правильно и осторожно нужно при этом поступать …

ДАДАТАК:
Копія Прыватнага вызначэньня Жодзінскага суду ад 17.10.2011

Копія Прыватнага вызначэньня Жодзінскага суда ад 17.10.2011

Паводле праўнай разсылкі,
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on ““Сарамлівае вызначэньне” Жодзінскага суда аб парушэньні мясцовым выканкамам Закону … “Аб масавах мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь””

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>