2011 01/11
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, апрацоўка матэрыялаў аўдыёзапісу па пратаколе

Праваабронцы ў Жодзіне 31.10.2011 падалі ў Жодзінскі суд свае заўвагі на пратакол судовага паседжаньня, якое праходзіла 13 і 17 жніўня па справе аб забароне мірнага пікетаваньня ў абарону арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Дадзеная праца, нават без дапрацоўкі пратаколу папярэдняга паседжаньня ад 07 жніўня – заняла дастаткова шмат часу, а самі заўвагі атрымаліся – на 14 аркушах.

Ў часе ўсяго судовага працэсу заяўнікамі зьдзяйсьняўся аўдыёзапіс. Атрыманыя такім чынам аўдыёматэрыялы былі перададзеныя сакратарцы Тацяне Кадрачовай і старшыні судовага паседжаньня Тацяне Трацюк як дапамога суду для сваечасовага й якаснага вырабу пратаколу ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі ГПК Рэспублікі Беларусь.

Сапраўды, такім чынам заяўнікі па справе спадзяваліся мінімізаваць праблемы, зьвязаныя з належным вырабам пратаколу й наступнымі заўвагамі на яго.

Аднак, ужо першае азнаямленьне з падпісаным сакратаркай Т.Кадрачовай і судзьдзёй Т.Трацюк дакумэнтам у матэрыялах справы 25 кастрычніку паказалі, што праблем з дакладным адлюстраваньнем у пратаколе працэсуальных дзеяньняў, абставінаў судовага разьбиральництва, а таксама сутнасьці выказаных аргумэнтаў – нават у такіх умовах не ўдалося пазьбегнуць.

Зьдзівіла, што справа не абыйшлася без дакумэнтальных сюрпрызаў у выглядзе неагучаных, вырабленых невядома калі й далучаных да дакумэнтацыі вызначэньняў, відавочных скажэньняў таго, што й якім чынам адбывалася ў працэсе …

Заяўнікі спадзяюцца, што старшыня судовага паседжаньня Т.Трацюк ва ўмовах наяўнасьці ў яе абь’ектыўных рэчавых доказаў (аўдыёзапісаў) судовага працэсу, здолее гэтак жа аб’ектыўна ацаніць зробленыя на пратакол заўвагі ды зробіць належныя захады для паказальна якаснай дапрацоўцы пратаколу як важнага працэсуальнага дакумэнту.

Ва ўмовах неабходнасьці апрацоўкі вялікага аб’ёму гукавога й друкаванага матэрыялу заяўнікам дапамаглі ўласныя аўдыёзапісы ды электронная копія афіцыйна вырабленага ў судзе пратаколу. Гэтыя матэрыялы Аляксей Лапіцкі атрымаў 25 жніўня ў Жодзінскім гарадзкім судзе ад сакратаркі Т.Кадрачовай з дазволу судзьдзі Т.Трацюк. Апошняя, з улікам наяўных абставінаў, пасьля непасрэднай размовы з заяўніком, таксама дазволіла падаць заўвагі на пратакол у панядзелак, 31 жніўня.

ПРЫКЛАДАЕМЫЯ ДАКУМЭНТЫ:
1) Пратакол судовага паседжаньня ад 25.10.2011 (эл.копія, бел.)
2)  Заўвагі на пратакол судовага паседжаньня (бел.)

P/S

Справа цікавая тым, што праходзіла па-беларуску, а падчас разьбіральніцтва выканкам адмовіўся ад сваіх пачатковых патрабаваньняў аб далучэньні да заяваў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў дамоваў з міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі для атрыманьня адпаведных дазволаў, а таксама – ад прыкладаньня абавязальніцтваў арганізатараў аб заключэньні такіх дамоваў. Дадзеныя абставіны ня могуць лічыцца падставамі для забароны заяўленага мерапрыемства. Аднак, пры гэтым, не прадстаўляючы прэйскурантаў коштаў і законных спосабаў вызначэньня неабходных для аплаты выдаткаў, мясцовыя ўлады па-ранейшаму лічаць, што заяўнікі абавязаныя аплачваць такія выдаткі ў любым выпадку – нават тады, калі яны мізэрныя альбо іх практычна й быць ня можа. У працэсе ўпершыню Жодзінскі суд пайшоў на прызнаньне ў сваім Прыватным вызначэньні відавочных парушэньняў выканкамам Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, але зноў вынес гэткае ж відавочнае неправамернае рашэньне адносна фактаў перашкодаў і забароны ў рэалізацыі грамадзянамі Канстытуцыйных правоў на свабоду мірных сходаў, выказваньне думкі й безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Правозащитники в Жодино подали замечания на протокол судебного заседания … (документы прилагаются)

Правозащитники в Жодино 31.10.2011 подали в Жодинский суд свои замечания на протокол судебного заседания, которое проходило 13 и 17 августа по делу о запрете мирного пикетирования в защиту арестованного известного правозащитника Алеся Беляцкого.

Данная работа, даже без доработки протокола предыдущего заседания от 07 августа – заняла достаточно много времени, а сами замечания получились – на 14 листах.

В ходе всего судебного процесса заявителями осуществлялась аудиозапись. Полученные таким образом аудиоматериалы были переданы секретарю Татьяне Кадрачовай и председателю судебного заседания Татьяне Троцюк как помощь суду для своевременного и качественного изготовления протокола в соответствии с требованиями ГПК Республики Беларусь.

Действительно, таким образом заявители по делу надеялись минимизировать проблемы, связанные с надлежащим изготовлением протокола и последующими замечаниями на него.

Однако, уже первое знакомство с подписанным секретарём Т. Кадрачовай и судьёй Т. Троцюк документом в материалах дела 25 октябре показали, что проблем – даже в таких условиях не удалось избежать.

Удивило, что дело не обошлось без документальных сюрпризов в виде неозвученных, произведённых неизвестно когда и приложенных к документации определений , явных искажений того, что и каким образом происходило в процессе …

Заявители надеются, что председатель судебного заседания Т. Троцюк в условиях наличия у неё объективных вещественных доказательств (аудиозаписей) судебного процесса, сможет так же объективно оценить сделанные на протокол замечания и примет надлежащие меры для показательно качественной доработки протокола как важного процессуального документа.

В условиях необходимости обработки большого объёма звукового и печатного материала заявителям помогли собственные аудиозаписи и электронная копия официально произведенного в суде протокола. Эти материалы Алексей Лапицкий получил 25 августа в Жодинском городском суде от секретаря Т. Кадрачовай с разрешения судьи Т. Троцюк. Последняя, с учётом имеющихся обстоятельств, после непосредственной беседы с заявителем, также разрешила ему подать замечания на протокол в понедельник, 31 августа.

Прилагаемый ДОКУМЕНТЫ:
1) Протокол судебного заседания от 25.10.2011 (эл.копия, бел.)
2) Замечания на протокол судебного заседания (бел.)

P/S

Дело интересно тем, что проходило на белорусском языке, а во время разбирательства исполком отказался от своих начальных требований о приложении к заявкам на проведение массовых мероприятий договоров с милицией, медиками и коммунальщиками для получения соответствующих разрешений, а также – от приложения обязательств организаторов о заключении таких договоров. Данные обстоятельства не могут считаться основаниями для запрета заявленного мероприятия. Однако, при этом, не представляя прейскурантов цен и законных способов определения необходимых для оплаты расходов, местные власти по-прежнему считают, что заявители обязаны оплачивать такие расходы в любом случае – даже тогда, когда они совсем мизерные или их практически и быть не может. В процессе впервые Жодинский суд пошёл на признание в своём Частном определении явных нарушений исполкомом Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, но опять вынес такое же очевидно неправомерное решение относительно фактов препятствий и запрета в реализации гражданами Конституционных прав на свободу мирных собраний, высказывание мнений и беспрепятственное распространение информации.

Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>