2009 21/01

Станіслаў МаркелаўМаскоўскі адвакат, ўдзельнік шэрагу гучных справаў – забіты ў Маскве ў студзені 2009 года.

Станіслаў Маркелаў працаваў адвакатам Межрэпубліканскай калегіі адвакатаў, зьяўляўся заснавальнікам і кіраўніком Інстытута верхавенства права. Ён аказваў адвакацкую дапамогу ў справах аб разгоне мітынгаў у Менску, і пасьля, у 2001 годзе, выступаў грамадзкім назіральнікам на выбарах прэзідэнта Беларусі. Адвакат удзельнічаў у шэрагу гучных працэсаў, зьвязаных з злачынствамі супраць жыхароў Паўночнага Каўказу, журналістаў і сябраў антыфашыстоўскіх арганізацыяў.

У траўні 2002 года Станіслаў Маркелаў уступіў у працэс па справе былога палкоўніка Юрыя Буданава – абараняў інтарэсы бацькоў Эльзы Кунгаевай, якая загінула ў Чачэніі ў 2000 годзе ад рук Буданава (у 2003 годзе былы расейскі палкоўнік за гэтае злачынства быў асуджаны да дзесяці гадоў калёніі строгага рэжыму).

У 2004 годзе Маркелаў падвергнуўся нападу ў маскоўскім мэтро (меркавалася, што на адваката напалі сябры фашыстоўскае групоўкі). Паведамлялася, што злачынцы забралі ў страціўшага прытомнасьць Маркелава дакумэнты й каштоўныя рэчы, аднак у міліцыі крымінальную справу па факце злачынства ўзбуджаць адмовіліся, пасьля чаго адвакат быў “змушаны зьвярнуцца ў ГУЎС і пракуратуру мэтрапалітэну з адкрытым лістом” (наступнага разьвіцьця гэтая гісторыя не атрымала).

Маркелаў быў адвакатам шэрагу журналістаў, у прыватнасьці, журналісткі “Новай газэты” Ганны Паліткоўскай (забітая 7 кастрычніка 2006 года) і рэдактара “Хімкінскай праўды” Міхаіла Бекетава, абвінавачанага ў паклёпе на галаву адміністрацыі Хімак Уладзімера Стрельчанка (журналіст падвергнуўся нападу невядомых зламысьнікаў у лістападзе 2008 года й быў моцна зьбіты). Акрамя таго, сам Маркелаў падкрэсьліваў, што адвакаты яго інстытуту актыўна працавалі ў шматлікіх справах, зьвязаных з падзеямі на Каўказе, у тым ліку ў справе Эдуарда Ульмана, былога капітана падразьдзяленьняў спэцназу ГРУ, прызнанага вінаватым у забойстве шасьці мірных жыхароў Чачэніі, і справе аб забойстве ўладальніка сайту “Інгушэція.ру” Магамэда Еўлоева.

У сьнежні 2008 года, пасля таго як судом горада Дзімітраўграда было прынята рашэньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні Буданава, Маркелаў адправіў касацыйную скаргу на гэтую пастанову суду, аднак яна задаволеная не была, і Буданаў выйшаў на волю. Пасьля гэтага Маркелаў заявіў аб намеры зьвярнуцца ў тэрытарыяльныя ўлады Сьледчага камітэту пры пракуратуры РФ па Паўночным Каўказе з просьбаю “далучыцца да дадатковай сьледчай праверцы дзеяньняў Буданава ў Чачэніі ды ўзбудзіць крымінальную справу ў выпадку выяўленьня цяжкіх злачынстваў”. Маркелаў таксама заявіў, што мае намер прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за перавышэньне службовых паўнамоцтваў таго, хто прыняў рашэньне адпусьціць Буданава (яго вызвалілі да моманту разгляду скаргі адваката).

Днём 19 студзеня 2009 года на Маркелава быў зьдзейсьнены замах у цэнтры Масквы, на вуліцы “Прэчыстенка”, куды адвакат выйшаў пасьля прэсавай канфэрэнцыі ў Незалежным прэс-цэнтры. На прэс-канфэрэнцыі Маркелаў казаў аб тым, што мае намер падаць скаргу на незаконнае, па ягоным меркаваньні, умоўна-датэрміновае вызваленьне Буданава ды, пры неабходнасьці, зьвярнуцца з пазовам у Міжнародны суд па правах чалавека ў Стразбуры. На вуліцы да Маркелава ззаду падыйшоў чалавек і стрэліў яму ў галаву зь пісталета з глушыцелем. Адвакат загінуў на месцы. Разам з Маркелавым была параненая суправаджаўшая яго журналістка “Новай газэты” Анастасія Бабурава (па некаторых дадзеных, параненых было двое), якая пазьней у той жа дзень памерла ў лякарні. Забойцу затрымаць на месцы злачынства не атрымалася.

Станіслаў Маркелаў супрацоўнічаў з шэрагам праваабарончых арганізацыяў – з Маскоўскай Гэльсынскай групаю ды з “Мэмарыялам”. Ён быў жанатым, у яго засталося двое маленькіх дзяцей.
*
*

(Паведамленьне, рас.)

Московский адвокат, участвовавший в ряде громких дел – убит в Москве в январе 2009 года.

Станислав Маркелов работал адвокатом Межреспубликанской коллегии адвокатов, являлся основателем и главою Института верховенства права. Он оказывал адвактскую помощь по делам о разгоне митингов в Минске, и впоследствии, в 2001 году, выступал общественным наблюдателем на выборах президента Белоруссии, работал по ряду громких процессов, связанных с преступлениями против жителей Северного Кавказа, журналистов и членов антифашистских организаций.

В мае 2002 года адвокат вступил в процесс по делу бывшего полковника Юрия Буданова – защищал интересы родителей Эльзы Кунгаевой, погибшей в Чечне в 2000 году от рук Буданова (в 2003 году бывший полковник за это преступление был приговорен к десяти годам колонии строгого режима)
В 2004 году Маркелов подвергся нападению в московском метро (предположительно, на адвоката напали члены фашистской группировки). Сообщалось, что нападавшие забрали у потерявшего сознание Маркелова документы и ценные вещи, однако в милиции уголовное дело по факту преступления возбуждать отказались, после чего был адвокат был “вынужден обратиться в ГУВД и прокуратуру метрополитена с открытым письмом” (дальнейшего развития эта история не получила).

Маркелов был адвокатом ряда журналистов, в частности, журналистки “Новой газеты” Анны Политковской (убита 7 октября 2006 года) и редактора “Химкинской правды” Михаила Бекетова, обвиненного в клевете на главу администрации Химок Владимира Стрельченко (журналист подвергся нападению неизвестных злоумышленников в ноябре 2008 года и был сильно избит). Кроме того, сам Маркелов подчеркивал, что адвокаты его института активно работали во многих делах, связанных с событиями на Кавказе, в том числе в деле Эдуарда Ульмана, бывшего капитана спецназа ГРУ, признанного виновным в убийстве шести мирных жителей Чечни, и деле об убийстве владельца сайта “Ингушетия.ру” Магомеда Евлоева.

В декабре 2008 года, после того как судом города Димитровграда было принято решение об условно-досрочном освобождении Буданова, Маркелов отправил кассационную жалобу на это постановление суда, однако она удовлетворена не была, и Буданов вышел на свободу. После этого Маркелов заявил о намерении обратиться в территориальные власти Следственного комитета при прокуратуре РФ по Северному Кавказу с просьбой “подключиться к доследственной проверке деяния Буданова в Чечне и возбудить уголовное дело в случае выявления тяжких преступлений”. Маркелов также заявил, что намерен привлечь к уголовной ответственности за превышение должностных полномочий того, кто принял решение отпустить Буданова (его освободили до рассмотрения жалобы адвоката).

Днем 19 января 2009 года на Маркелова было совершено покушение в центре Москвы, на улице Пречистенка, куда адвокат вышел после пресс-конференции в Независимом пресс-центре. На пресс-конференции Маркелов говорил о том, что намерен подать жалобу на незаконное, по его мнению, условно-досрочное освобождение Буданова и, при необходимости, обратиться с иском в Международный суд по правам человека в Страсбурге. На улице к Маркелову сзади подошел человек и выстрелил ему в голову из пистолета с глушителем. Адвокат погиб на месте. Вместе с Маркеловым была ранена сопровождавшая его журналистка “Новой газеты” Анастасия Бабурова (по некоторым данным, раненых было двое), позднее в тот же день скончавшаяся в больнице. Убийцу задержать на месте преступления не удалось.

Маркелов сотрудничал с рядом правозащитных организациий – с Московской Хельсинской группой и с “Мемориалом”. Он был женат, у него осталось двое маленьких детей.

З матэрыялаў lenta.ru

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>