2011 02/11
sudy-12

Жыхары Бярэсьця праз суд спрабуюць атрымаць магчымасьць правядзеньня ў горадзе пікетаў супраць рэпрэсыяў у дачыненьні да палітычных апанэнтаў улады й грамадзянскіх актывістаў.

Заяўку на правядзеньне такіх акцыяў у мясцовы гарвыканкам падаваў жыхар абласнога цэнтру, намесьнік старшыні РГА “Пэрспэктыва” Віктар Чайкоўскі. Плянавалася, што некалькі пікетаў пройдуць у кастрычніку з мэтаю прыцягнуць увагу грамадзкасьці да фактаў выкарыстаньня ўладамі артыкулаў Крымінальнага кодэксу для неўтралізацыі прадстаўнікоў апазыцыі, а таксама іншых людзей, што выказваюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Акцыі мусілі прайсьці ў розных месцах гораду пад лёозунгам “Свабоду палітвязьням! Спыніць катаваньні й перасьлед! ” Акрамя заяўніка ў іх мелі намер удзельнічаць і іншыя грамадзкія актывісты зь Бярэсьця.

Аднак Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікетаў, спаслаўшысь на тое, што ў заяўцы пазначаны месцы, дзе не прадугледжана правядзеньня такіх акцыяў. Акрамя таго, да заяўцы не былі прыкладзеныя дамовы з ворганамі нутраных справаў, установай аховы здароўя й камунальным прадпрыемствам.

Скаргу ў суд Ленінскага раёну Бярэсьця на забарону пікетаў накіравалі сам Віктар Чайкоўскі, а таксама праваабаронца Раман Кісьляк, каардынатар РГА “Пэрспэктыва” па Бярэсьці Ўладзімер Катрыч і каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай.

Па словах Кісляка, насамрэч у заяўцы былі пазначаныя й месцы, дзе правядзеньне масавых мерапрыемстваў афіцыйна не забароненае. Таму адмова гарвыканкаму, на думку праваабаронцы, зьяўляецца неправамернай і пазбаўляе грамадзянаў гарантаванага ім Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня, а таксама права не падвяргацца дыскрымінацыі па прыкмеце перакананьняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Брест: запрет пикетов обжалуется в суде

Жители Бреста через суд пытаются получить возможность проведения в городе пикетов против репрессий в отношении политических оппонентов власти и гражданских активистов.

Заявку на проведение таких акций в местный горисполком подавал житель областного центра, заместитель председателя РОО “Перспектива” Виктор Чайковский.

Планировалось, что несколько пикетов пройдут в октябре с целью привлечь внимание общественности к фактам использования властями статей Уголовного кодекса с целью нейтрализации представителей оппозиции, а также других людейкотопые выражают свою активную гражданскую позицию. Акции должны были пройти в разных местах города под лозунгом “Свободу политзаключенным! Остановить пытки и преследование!”. Кроме заявителя в них намеревались участвовать и другие общественные активисты из Бреста.

Однако Брестский горисполком отказал в проведении пикетов, сославшись на то, что в заявке указаны места, где не предусмотрено проведения таких акций. Кроме того, к заявке не были приложены договоры с органами внутренних дел, учреждением здравоохранения и коммунальным предприятием.

Жалобу в суд Ленинского района Бреста на запрет пикетов направили сам Виктор Чайковский, а также правозащитник Роман Кисляк, координатор РОО “Перспектива” по Бресту Владимир Катрич и координатор оргкомитета по созданию партии “Белорусская христианская демократия” по Брестской области Дмитрий Шурхай.

По словам Кисляка, на самом деле в заявке были указаны и места, где проведение массовых мероприятий официально не запрещено. Поэтому отказ горисполкома, по мнению правозащитника, является неправомерным и лишает граждан гарантированного им Конституцией РБ права на свободное выражение своего мнения, а также права не подвергаться дискриминации по признаку убеждений.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>