Не забірай жыцьцё!
2011 03/11
Міжнародная

2 лістапада ў Менску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім, кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку (FIDH).

Нагадаем, Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня 2011 году. Яму прад’яўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ўтойваньне даходаў у асабліва буйным памеры). Падставай для крымінальнага перасьледу праваабаронцы сталася інфармацыя аб ягоных рахунках у замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Летувы й Генпракуратурай Польшчы ў рамках дамоваў аб праўнай дапамозе. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле – пазбаўленьне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

На думку міжнародных назіральнікаў, у цэлым пасяджэньне праходзіла з захаваньнем працэсуальных нормаў беларускага заканадаўства, так, абвінавачанаму быў прадастаўлены перакладчык, частка хадайніцтваў абароны былі задаволеныя. Аднак было адзначана, што працэс праходзіў у больш закрытай абстаноўцы, чым суды над палітычнымі актывістамі, асуджанымі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010 году. Таксама назіральнікі зьвярнулі ўвагу на відавочныя факты ўціску на абвінавачанага з боку пракуратуры ды ігнараваньне судом прынцыпова значных для далейшага ходу справы хадайніцтваў з боку абароны.

Пачатак працэсу
Працэс праходзіў з абмежаванай адкрытасьцю: у пачатку судовага працэсу была забароненыя відэаздымкі ў зале, некалькі чалавек былі выдаленыя з залы суду з-за надзетых на іх футболак з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”, а напярэдадні ў краіну не пусьцілі цэлы шэраг эўрапейскіх праваабаронцаў.

Нягледзячы на ​​гэта ў зале суда прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША і шэрагу эўрапейскіх краінаў, беларускія палітыкі й былыя палітычныя зьняволеныя, праваабаронцы, грамадзянскія актывісты, дзеячы культуры. Пры гэтым імёны ўсіх прысутных і назвы прадстаўляемых імі арганізацыяў былі зафіксаваныя прадстаўнікамі службы бясьпекі.

Міжнародных назіральнікаў непрыемна зьдзівіла, што Алесь Бяляцкі падчас пасяджэньня знаходзіўся ў “клетцы”, пры гэтым частка працэсу на ім былі надзетыя кайданкі.

Хадайніцтва боку абароны

Суд пачаўся з хадайніцтваў бакоў. Алесь зьвярнуўся да суду з просьбай зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе й весьці працэс на беларускай мове. Па абодвух хадайніцтвах яму было адмоўлена. Першае пазьней было таксама прадубляванае адвакатам у пісьмовым выглядзе, але судзьдзя адхіліў яго паўторна. Ён матываваў гэта тым, што Бяляцкі абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкага злачынства. Не былі прынятыя й паручальніцтвы грамадзянаў з аналягічнай просьбай. Таксама не было прынятае хадайніцтва аб выпатрабаваньні з пунктаў пропуску дзяржмяжы актаў мытнага надгляду Алеся падчас ягоных замежных паездак.

Пракурор на першым этапе суду зрабіў заяву, што калі Алесь будзе шчыра адказваць на пытаньні, шчыра адказваць на судзе й не перашкаджаць сьледству ды працэсу, то пракуратура можа хадайнічаць аб зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да яго. Выказваньне пракамэнтаваў адвакат Бяляцкага, які заявіў, што КПК Беларусі не прадугледжвае якой-небудзь сувязі абіраемай меры стрыманьня з адказамі абвінавачанага ў ходзе допыту ў судзе. На думку Вольгі Саламатавай, прадстаўніка Гэльсынскага фонду па правах чалавеку (Варшава) – арганізацыі-ўдзельніцы Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі, што прысутнічала на судовым паседжаньні, падобную заяву пракурора можна расцэньваць як непавагу да суду, дэманстрацыю ягонай залежнасьці ад пракуратуры й ціск на абвінавачанага.

Тым ня менш, было прынята хадайніцтва аб пераводзе фінансавых дакумэнтаў, у якіх сярод іншага адлюстраваная мэта фінансаваньня. У матэрыялах справы, на падставе якіх будуецца абвінавачваньне, гэтая інфармацыя прадстаўлена на замежных мовах. Таксама абвінавачанаму быў прадастаўлены перакладчык, які першую частку працэсу знаходзіўся каля адвакату ў 1,5 метры ад абвінавачанага.

Абвінавачваньне й пракурорскі допыт
Пасьля разгляду хадайніцтваў суд перайшоў да сьледства. Пракурор зачытаў абвінавачваньне й прыступіў да допыту Алеся Бяляцкага аб крыніцах даходаў, яго прафэсыйнай дзейнасьці ды інш. Алесь зрабіў заяву, што сваю віну не прызнае, не разумее, якія й чаму сумы разглядаюцца абвінаваўцам у якасьці ягоных прыбыткаў, лічыць, што прад’яўленыя абвінавачваньні пазбаўленыя любой лёгікі, а таксама тое, што ўся гэта справа зьяўляецца праявай перасьледу за праваабарончую дзейнасьць. Так, у прыватнасьці, Алесь не пацвердзіў факты пераводу сродкаў з ягоных рахункаў на рахункі іншых праваабаронцаў, матывуючы гэта тым, што асьцерагаецца перасьледу ў дачыненьні да іх з боку КДБ. Акрамя таго, Бяляцкі выказаў недавер прадстаўленым сьледзтвам банкаўскім дакумэнтам, на падставе якіх будуецца абвінавачваньне, бо яны не пераведзеныя на расейскую альбо беларускую мову й не зьяўляюцца належным чынам зацьверджанымі.

Алесь падкрэсліў, што атрыманыя на ягоны рахунак грошы йшлі выключна на падтрымку дзейнасьці праваабарончага цэнтру “Вясна” ды іншых беларускіх праваабарончых арганізацыяў.

Працэс дачы паказаньняў працягваўся 2,5 гадзіны, увесь гэты час Алесь стаяў, прычым астатнія ўдзельнікі працэсу сядзелі, на думку назіральнікаў гэта зьяўляецца некаторым парушэньнем і жорсткім абыходжаньнем з абвінавачаным.

Судзьдзя праігнараваў хадайніцтва адвакату з нагоды накіраваньня судом запыту да арганізацыяў, якія фінансуюць дзейнасьць цэнтру “Вясна”, пра расходваньне сродкаў, пералічаных гэтымі арганізацыямі на рахунак Бяляцкага.

У 17.29 быў аб’яўлены перапынак у судовым паседжаньні да 10.00 3 лістападу.

Пазіцыя Міжнароднай назіральнай місыі
Ацэньваючы выкладзеныя факты, Міжнародная назіральная місыя Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі падкрэсьлівае, што
1. Абраньне для Бяляцкага такой меры стрыманьня зьяўляецца празьмерным нават для беларускага заканадаўства, з улікам тысячаў паручальніцтваў і пазыцыі самога Алеся Бяляцкага, а таксама ягонага статусу на міжнародным узроўні.
2. Пазыцыя Беларусі па недапушчэньні міжнародных назіральнікаў з Эўропы шляхам непрадастаўленьня ім візаў па надуманых падставах супярэчыць міжнародным абавязацельствам, якія Беларусь на сябе ўзяла.
3. Адхіленьне шэрагу важных хадайніцтваў абароны выклікае сумневы ў тым, што судовы працэс будзе праходзіць на падставе прынцыпаў справядлівасьці, безстароннасьці й захаваньня правоў чалавеку.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Международная наблюдательная миссия: краткий обзор первого дня судебного заседания по делу Алеся Беляцкого

Сегодня, 2 ноября 2011 года, в Минске начался суд над Алесем Беляцким, главой правозащитного центра «Вясна» и вице-президентом Международной федерации прав человека (FIDH).

Напомним, Алесь Беляцкий находится под арестом с 4 августа 2011 года. Ему предъявлено обвинение по части 2 статьи 243 Уголовного кодекса (сокрытие доходов в особо крупном размере). Поводом для уголовного преследования правозащитника стала информация о его счетах в иностранных банках, переданная беларусским властям Минюстом Литвы и Генпрокуратурой Польши в рамках договоров о правовой помощи. Максимальное наказание по этой статье – лишение свободы до семи лет с конфискацией имущества.

По мнению международных наблюдателей, в целом заседание проходило с соблюдением процессуальных норм беларусского законодательства, так обвиняемому был предоставлен переводчик, часть ходатайств защиты были удовлетворены. Однако было отмечено, что процесс проходил в более закрытой обстановке, чем суды над политическими активистами, осужденными в связи с событиями 19 декабря 2010 года. Также наблюдатели обратили внимание на явные факты давления на обвиняемого со стороны прокуратуры и игнорирование судом принципиально значимых для дальнейшего хода дела ходатайств со стороны защиты.

Начало процесса

Процесс проходил с ограниченной открытостью: в начале судебного процесса была запрещена видеосъемка в зале, несколько человек были удалены из зала суда из-за надетых на них футболок с надписью “Свободу Алесю Беляцкому”, а накануне в страну не пустили целый ряд европейских правозащитников.

Несмотря на это в зале суда присутствовали представители посольств США и ряда европейских стран, беларусские политики и бывшие политические заключенные, правозащитники, гражданские активисты, деятели культуры. При этом имена всех присутствующих и названия представляемых ими организаций были зафиксированы представителями службы безопасности.

Международных наблюдателей неприятно удивило, что Алесь Беляцкий во время заседания находился в “клетке”, при этом часть процесса на нем были надеты наручники.

Ходатайства стороны защиты

Суд начался с ходатайств сторон. Алесь обратился к суду с просьбой изменить меру пресечения на подписку о невыезде и вести процесс на беларусском языке. По обоим ходатайствам ему было отказано. Первое позже было также продублировано адвокатом в письменном виде, но судья отклонил его повторно. Он мотивировал это тем, что Беляцкий обвиняется в совершении особо тяжкого преступления. Не были приняты и поручительства граждан с аналогичной просьбой. Также не было принято ходатайство об истребовании из пунктов пропуска госграницы актов таможенного досмотра Алеся во время его зарубежных поездок.

Прокурор на первом этапе суда сделал заявление, что если Алесь будет искренне отвечать на вопросы, честно отвечать на суде и не мешать следствию и процессу, то прокуратура может ходатайствовать об изменении меры пресечения в отношении него. Высказывание прокомментировал адвокат Беляцкого, заявив, что УПК Беларуси не предполагает какой-либо связи избираемой меры пресечения с ответами обвиняемого в ходе допроса в суде. По мнению Ольги Саломатовой, представителя Хельсинкского фонда по правам человека (Варшава) – организации-участника Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси, присутствовавшей на судебном заседании, подобное заявление прокурора можно расценивать как неуважение к суду, демонстрацию его зависимости от прокуратуры и давление на обвиняемого.

Тем не менее, было принято ходатайство о переводе финансовых документов, в которых среди прочего отражена цель финансирования. В материалах дела, на основе которых строится обвинение, эта информация представлена на иностранных языках. Также обвиняемому был предоставлен переводчик, который первую часть процесса находился возле адвоката в 1,5 метре от обвиняемого.

Обвинение и прокурорский допрос

После рассмотрения ходатайств суд перешел к следствию. Прокурор зачитал обвинение и приступил к допросу Алеся Беляцкого об источниках доходов, его профессиональной деятельности и др. Алесь сделал заявление, что свою вину не признает, не понимает, какие и почему суммы рассматриваются обвинителем в качестве его доходов, считает, что предъявленные обвинения лишены всякий логики, а также то, что все это дело является проявлением преследования за правозащитную деятельность. Так, в частности, Алесь не подтвердил факты перевода средств с его счетов на счета других правозащитников, мотивируя это тем, что опасается преследования в отношении них со стороны КГБ. Кроме того, Беляцкий высказал недоверие представленным следствием банковских документов, на основании которых строится обвинение, т.к. они не переведены русский или беларусский язык и не являются надлежащим образом заверенными.

Алесь подчеркнул, что полученные на его счета деньги шли исключительно на поддержку деятельности правозащитного центра “Вясна” и других беларусских правозащитных организаций.
Процесс дачи показаний продолжался 2,5 часа, все это время Алесь стоял, причем остальные участники процесса сидели, по мнению наблюдателей это является некоторым нарушением и жестоким обращением с обвиняемым.

Судья проигнорировал ходатайство адвоката по поводу направления судом запроса к организациям, финансирующим деятельность центра “Вясна”, про расходование средств, переведенных этими организациями на счет Беляцкого.

В 17.29 был объявлен перерыв в судебном заседании до 10.00 3 ноября.

Позиция Международной наблюдательной миссии

Оценивая изложенные факты, Международная наблюдательная миссия Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси подчеркивает, что
1. Избрание для Беляцкого такой меры пресечения является чрезмерным даже для беларусского законодательства, с учетом тысяч поручительств и позиции самого Алеся Беляцкого, а также его статуса на международном уровне.
2. Позиция Беларуси по недопущению международных наблюдателей из Европы путем непредоставления им виз по надуманным поводам является противоречащей международным обязательства, которые Беларусь на себя взяла.
3. Отклонение ряда важных ходатайств защиты вызывает сомнения в том, что судебный процесс будет проходить на основе принципов справедливости, беспристрастности и соблюдения прав человека.

Паводле hrwatch-by.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Прыўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

5 thoughts on “Міжнародная назіральная місыя: кароткі агляд першага дня судовага пасяджэньня па справе Алеся Бяляцкага”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>