Не забірай жыцьцё!
2011 02/11
А судзьдзі хто...?

А судзьдзі хто...?

Штосерадовыя акцыі маўклівых пратэстаў, якія ўлетку ўскалыхнулі ўсю Беларусь і падчас якіх было затрымана каля 2-х тысяч чалавек, адышлі ў гісторыю. Аднак рэха тых падзеяў працягвае гучаць дагэтуль.

Праз тры з паловай месяцы пасьля таго, як адзін з удзельнікаў летніх акцыяў, актывіст “Маладой Беларусі” Алесь Галавань быў пакараны шасьцю суткамі арышту, Вярхоўны Суд нарэшце прызнаў, што судзьдзя Першамайскага райсуду Віцебску Валянціна Кісьмярошкіна, якая вяла справу Галаваня, сама парушыла закон.

Алеся Галаваня затрымалі 6 ліпеня перад пачаткам чарговай “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён нібыта лаяўся матам і размахваў рукамі, чым зьняважыў мінакоў. 8 ліпеня падчас судовага разьбіральніцтва судзьдзя Кісьмярошкіна пагадзілася з довадамі міліцыянтаў, што затрымлівалі Алеся, і адправіла яго “на суткі” за дробнае хуліганства.

Сьведкам па згаданай справе выступаў праваабаронца Павал Левінаў. Маючы жаданьне дапамагчы хлопцу абскардзіць прысуд, ён вырашыў дзеля гэтага азнаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня. Праваабаронца запатрабаваў, каб яму далі такую магчымасьць. Аднак судзьдзя Кісьмярошкіна адмовіла ў задавальненьні ягонай заявы, кажучы, што сьведка, маўляў, ня мае права знаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня й падаваць свае заўвагі.

Павал Левінаў палічыў, што адмовіўшы яму ў праве на азнаямленьне з пратаколам, судзьдзя Валянціна Кісьмярошкіна парушыла частку 4 артыкулу 11.8 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях, дзе пазначана: “Судзьдзя абавязаны забясьпечыць… удзельнікам працэсу магчымасьць азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня”.

Праваабаронца падаў скаргу ў Вярхоўны Суд. Разгледзеўшы скаргу, Вярхоўны Суд пагадзіўся, што заяўнік мае рацыю. У атрыманым Паўлам Левінавым лісьце, падпісаным намесьнікам старшыні Вярхоўнага Суду Валерам Калінковічам, гаворыцца: “Судзьдзі Кісьмярошкінай В.І. паказана на дапушчанае парушэньне патрабаваньняў ПВКаАП. З пратаколам судовага паседжаньня вы можаце азнаёміцца ў судзе Першамайскага раёну г. Віцебску”.

Такім чынам, дзякуючы намаганьням праваабаронцы Вярхоўны Суд прызнаў, што судзьдзя, якая прыняла рашэньне аб арышце ўдзельніка “маўклівых рэвалюцыяў”, зьяўляецца парушальніцай закону. Верагодна, спадарыню Кісьмярошкіну “герархі” судовае ўлады неяк паўшчуваюць за ўчынены ёй “грэх”. Але застаецца некалькі пытаньняў. Колькі такіх судзьдзяў у Віцебскай вобласьці дый па ўсёй краіне, якія дрэнна ведаюць законы? І наколькі справядлівымі зьяўляюцца прысуды судзьдзяў-”невукаў”, якія, зьдзяйсьняючы “правасудзьдзе”, не арыентуюцца ў праўных нормах, вызначаных кодэксамі Рэспублікі Беларусь?

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Верховный Суд вынужден был признать, что судья из Витебска нарушила закон

Акции молчаливых протестов, которыя проходили каждую среду летом и всколыхнули всю Беларусь, в ходе которых было задержано около 2-х тысяч человек, отошли в историю. Однако эхо тех событий продолжает звучать до сих пор.

Через три с половиной месяца после того, как один из участников летних акций, активист “Молодой Беларуси” Алесь Головань был наказан шестью сутками ареста, Верховный Суд наконец признал, что судья Первомайского райсуда Витебска Валентина Кисьмярошкина, которая вела дело Голованя, сама нарушила закон.

Алеся Голованя задержали 6 июля перед началом очередной “революции через социальные сети”. Активиста обвинили в том, что он якобы ругался матом и размахивал руками, чем оскорбил прохожих. 8 июля в ходе судебного разбирательства судья Кисьмярошкина согласилась с доводами милиционеров, которые задерживали Алеся, и отправила его “на сутки” за мелкое хулиганство.

Свидетелем по упомянутому делу выступал правозащитник Павел Левинов. Имея желание помочь парню обжаловать приговор, он решил ради этого ознакомиться с протоколом судебного заседания. Правозащитник потребовал, чтобы ему дали такую ​​возможность. Однако судья Кисьмярошкина отказала в удовлетворении его заявления, говоря, что свидетель, мол, не имеет право знакомиться с протоколом судебного заседания и подавать свои замечания.

Павел Левинов посчитал, что отказав ему в праве на ознакомление с протоколом, судья Валентина Кисьмярошкина нарушила часть 4 статьи 11.8 Процессуально-исполнительного кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях, где указано: “Судья обязан обеспечить … участникам процесса возможность ознакомления с протоколом судебного заседания”.

Правозащитник подал жалобу в Верховный Суд. Рассмотрев жалобу, Верховный Суд согласился, что заявитель прав. В полученном Павлом Левиновым письме, подписанном заместителем председателя Верховного Суда Валерием Калинкович, говорится: “Судье Кисьмярошкинай В.И. указано на допущенное нарушение требований ПИКоАП. С протоколом судебного заседания вы можете ознакомиться в суде Первомайского района г. Витебска».

Таким образом, благодаря усилиям правозащитника Верховный Суд признал, что судья, которая приняла решение об аресте участника “молчаливых революций», является нарушительницей закона. Вероятно, госпожу Кисьмярошкину “иерархи” судебной власти как-то пожурят за совершенный ей “грех”. Но остается несколько вопросов. Сколько таких судей в Витебской области да и по всей стране, которые плохо знают законы? И насколько справедливыми являются приговоры судей-“невежд”, которые, совершая «правосудие», не ориентируются в правовых нормах, определенных кодексами Республики Беларусь?

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>