2011 02/11
цццц

Алесь Бяляцкі, Менск

Сёньня, 2 лістапада, магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!” нагадалі гараджанам пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які пераследуецца ўладай па палітычных матывах. (далей – правапіс першакрыніцы)

З гэтай нагоды яны правялі ўлётачную акцыю. Акцыя праходзіла на праспекце Міру, падчас яе было раздадзена каля 1000 улётак, змест якіх быў: “Адказнасць за палітычных зняволеных кладзецца не толькі на чыноўнікаў. Абыякавасць да лёсу дэмакратычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў – гэта абыякавасць да будучыні нашай Радзімы. Алесь Бяляцкі – праваабаронца, які пацярпеў за сваю дзейнасць. Не будзь абыякавым!”

Удзельнік акцыі Андрэй Двігун адзначае, што не ўсе магілёўцы ведаюць пра палітвязняў.

“Людзям трэба тлумачыць, хто гэта такія і за што яны пераследуюцца. Вельмі цяжка размаўляць з людзьмі старога веку – яны часам спрабуюць сварыцца і даказаць, што ў нас усё добра. Гэтыя людзі хранічныя аптымісты і рамантыкі – слепа вераць таму што кажуць і паказваюць па тэлевізару, а як атрымаюць улётку ў рукі, то пачынаюць задумвацца. Не ўсе канешне, бо прабіць прапагандысцкі бар’ер вельмі складана”, – гаворыць Андрэй Двігун.

“Тым не менш мы працуем над гэтым. Спадзяюся, што пасля гэтай акцыі абыякавых стане менш”, – працягвае актывіст.

Нагадаем, што вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў у асоба буйных памерах. Яму пагражае да сямі год турмы. Падчас следства ён быў змешчаны ў турму. Сабраныя больш за 1000 хадайніцтваў з просьбай вызваліць праваабаронцу не былі ўлічаныя. Сёньня ў Менску распачаўся суд над ім.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В день суда над Алесем Беляцким могилевские активисты напомнили о политических заключенных

Сегодня, 2 ноября, могилевские активисты кампании “Говори правду!” напомнили горожанам о правозащитнике Алесе Беляцком, который преследуется властью по политическим мотивам.
По этому поводу они провели акцию по раздаче листовок. Акция проходила на проспекте Мира, в ходе ее было роздано около 1000 листовок, содержание которых было следующее:
“Ответственность за политических заключенных ложится не только на чиновников. Равнодушие к судьбе демократических активистов, правозащитников, журналистов и политиков – это равнодушие к будущему нашей Родины. Алесь Беляцкий – правозащитник, пострадавший за свою деятельность. Не будь равнодушным! ”
Участник акции Андрей Двигун отмечает, что не все могилевчане знают о политзаключенных.

“Людям надо объяснять, кто это такие и за что они преследуются. Очень трудно разговаривать с людьми пожилого возраста – они иногда пытаются ссориться и доказать, что у нас все хорошо. Эти люди хронические оптимисты и романтики – слепо верят тому, что говорят и показывают по телевизору, а как получат листовку в руки, то начинают задумываться. Не все конечно, ведь пробить пропагандистский барьер очень сложно “, – говорит Андрей Двигун.
“Тем не менее мы работаем над этим. Надеюсь, что после этой акции равнодушных станет меньше “, – продолжает активист.

Напомним, что известный белорусский правозащитник Алесь Беляцкий обвиняется в неуплате налогов в особо крупных размерах. Ему грозит до семи лет тюрьмы. В ходе следствия он был помещен в тюрьму. Собранные более 1000 ходатайств с просьбой освободить правозащитника не были учтены. Сегодня в Минске начался суд над ним.

Паводле “Магілёўская Вясна”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>