Не забірай жыцьцё!
2011 09/11
Тарас Сурган, Віцебск

Тарас Сурган, Віцебск

У пятніцу 4 лістападу на аднаго з кіраўнікоў Віцебскай арганізацыі Руху ”Маладая Беларусь” Тараса Сургана быў зьдзейсьнены напад, калі ён вяртаўся дадому з працы. Невядомыя маладыя людзі зьнянацку падышлі да Тараса, папрасілі запаліць і пачалі зьбіваць. Малады чалавек ня здолеў нічога супрацьпаставіць ім, яго зьбілі й парэзалі нажом невядомыя, пасьля чаго зьбеглі.

Як патлумачыў сам Тарас Сурган, пасьля здарэньня ён неадкладна зьвярнуўся ў шпіталь хуткай дапамогі, дзе яму аказалі мэдычную дапамогу.

“Але праз нейкі час увечары ў шпіталь прыехалі супрацоўнікі міліцыі й забралі мяне ў Лінейны Адзьдзел Унутраных Справаў на Транспарце, дзе трымалі й дапытвалі да 7 гадзінаў раніцы,”
– засьведчыў актывіст.

Пры гэтым пацярпелага прымушалі стаяць і не дадзвалялі прысесьці, нягледзячы на тое, што ў лякарні яму быў прадпісаны пасьцельны рэжым.

“Нягледзячы на ўсе мае заявы аб тым, што я не магу адказваць на пытаньні сьледчага, мяне працягвалі дапытваць, а кіраўнік крымінальнага вышуку ЛАЎС на Транспарце Кутузаў зьдзекліва прапаноўваў мне легчы на падлогу, калі я кепска сябе адчуваю,”
- адзначыў пацярпелы.

Падчас усяго допыту жонка Тараса безвынікова тэлефанавала супрацоўнікам міліцыі й патрабавала адпусьціць яго дахаты й не дапытваць у такім стане. Але актывіста адпусьцілі толькі пасьля допыту раніцай.

У той час, калі пацярпелы знаходзіўся ў міліцыі, да яго дахаты наведаліся супрацоўнікі міліцыі, якія без прадъяўленьня санкцыі правялі там вобшук. У выніку была вынятая ўся вопратка, у якой быў апрануты Тарас Сурган у момант здарэньня.

8 лістападу опэрупаўнаважаны капітан міліцыі Шарычкоў І.П. прыехаў да Сургана дахаты й хацеў прымусова забраць яго ў адзьдзел для нефармальнай размовы, але той адмовіўся й зьвярнуўся па тэлефоне да мясцовых праваабаронцаў. Пасьля гэтага супрацоўнік міліцыі адступіў.

Пацярпелы ў сувязі з дадзенымі абставінамі заявіў: “ Пасля гэтых хамскіх і цынічных паводзінаў супрацоўнікаў міліцыі ды ўвогуле ўсіх гэтых падзеяў у мяне, як грамадзяніна РБ няма ніякага даверу да супрацоўнікаў міліцыі.”

Тарас Сурган зьвязвае апошнія падзеі з узмацненьнем ціску з боку міліцыі й спэцслужбаў на актывістаў Віцебскай арганізацыі руху “Маладая Беларусь”, так крыху раней двух сябраў дадзенай арганізацыі звольнілі з працы па палітычных матывах, а таксама зьдзяйсьняліся адміністратыўныя арышты й затрыманьні моладзевага актыву.


*
*
(Паведамленьне рас.)

Витебск: нападение на Тараса Сургана и “странные” дествия милиции после происшествия

В пятницу 4 ноября на одного из руководителей Витебской организации движения “Молодая Беларусь” Тараса Сургана было совершено нападение, когда он возвращался домой с работы. Неизвестные молодые люди внезапно подошли к Тарасу, попросили закурить и начали избивать. Молодой человек не смог ничего противопоставить нападавшим, его избили и порезали ножом неизвестные, после чего сбежали.

Как пояснил сам Тарас Сурган, после происшествия он немедленно обратился в больницу скорой помощи, где ему оказали медицинскую помощь.

“Но через некоторое время вечером в больницу приехали сотрудники милиции и забрали меня в Линейный Отдел Внутренних Дел на Транспорте, где держали и допрашивали до 7 часов утра,” – засвидетельствовал активист.

При этом пострадавшего заставляли стоять и не разрешали присесть, несмотря на то, что в больнице ему был предписан постельный режим.

“Несмотря на все мои заявления о том, что я не могу отвечать на вопросы следователя, меня продолжали допрашивать, а руководитель уголовного розыска ЛОВД на Транспорте Кутузов издевательски предлагал мне лечь на пол, если я плохо себя чувствую,”- отметил пострадавший.

Во время всего допроса жена Тараса безрезультатно звонила сотрудникам милиции и требовала отпустить его домой и не допрашивать в таком состоянии. Но активиста отпустили только после допроса утром.

В то время, когда пострадавший находился в милиции, к нему домой пришли сотрудники милиции, которые без предъяления санкции провели там обыск. В результате была извлечена вся одежда, в которой был одет Тарас Сурган в момент происшествия.

8 ноября оперуполномоченный капитан милиции Шарычков И.П. приехал к Сургану домой и хотел насильно забрать Тараса в отдел для неформальной беседы, но тот отказался и обратился по телефону к местным правозащитникам. После этого сотрудник милиции отступил.

Потерпевший в связи с данными событиями заявил: “После такого хамского и циничного поведения сотрудников милиции, и вообще, всех этих событий у меня, как гражданина РБ, нет никакого доверия к сотрудникам милиции.”

Тарас Сурган связывает данное происшестиве с усилением давления со стороны милиции и спецслужб на активистов Витебской организации движения “Молодая Беларусь”, так немногим раньше двух членов данной организации уволили с работы по политическим мотивам, а также осуществлялись административные аресты и задержания молодёжного актива.

Паводле mbelarus.net,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Бeларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>