2011 10/11
Васіль Палякоў, Гомель

Васіль Палякоў, Гомель

Судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Віктар Купрацэвіч 9 лістапада пакараў старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова 5 суткамі арышту.

На самым пачатку разгляду адміністрацыйнай справы спадар Палякоў заявіў адвод судзьдзі на той падставе, што той адмовіўся выклікаць у суд так званых сьведак — супрацоўніцу адміністрацыі Чыгуначнага раёну Людмілу Мяшкову й студэнта дзяржунівэрсытэту імя Францыска Скарыны Аляксандра Мележа, а таксама не дапусьціў у працэс у якасьці прадстаўніка юрыста Леаніда Судаленку.

Адводу судзьдзя Купрацэвіч не прыняў і стаў разглядаць справу па сутнасьці.

Міліцыя зьвінаваціла Васіля Палякова ў тым, што ён распаўсюдзіў у горадзе ўлёткі з запрашэньнем прыйсьці 12 лістапада пад ДК «Віпра» на сход. Ва ўлётках быў пазначаны ягоны мабільны тэлефон. І калі вышэйзгаданыя сьведкі нібыта патэлефанавалі на мабільнік, то спадар Палякоў запрасіў іх на гэты сход. А паколькі дазволу гарадзкіх уладаў на сход няма, значыць, Палякоў парушыў закон пра масавыя мерапрыемствы. Такая фабула абвінавачваньня грамадзкага актывіста.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які назіраў за судом, лічыць, што ўлады перасталі зьвяртаць увагу на праўны бок падобных адміністрацыйных справаў, на існаваньне закону пра рэспубліканскія й мясцовыя сходы грамадзянаў: «Для ўладаў — міліцыі, ідэолягаў, спэцслужбаў, судоў — усё адно, які закон прымяняць. Галоўнае — ізаляваць арганізатараў Народнага сходу перад яго правядзеньнем. Гэта мы назіралі перад сходам 8 кастрычніку, гэта бачна й цяпер, перад другой сэсіяй Народнага сходу. Толькі што выйшаў з-за кратаў Ільля Міронаў — пасьля 15 сутак арышту за распаўсюд улётак пра сход. І вось зараз туды адправілі Васіля Палякова, каб ён ніякім чынам ня мог паўплываць на сход 12 лістападу».

Спадара Палякова прэвэнтыўна пасадзілі за краты ўчора надвячоркам. Ля пад’eзду дома яго пільнавалі тры маёры Савецкага райадзьдзелу міліцыі, у тым ліку Сяргей Яруціч. Палякоў выходзіў з дому, каб ехаць на паседжаньне аргкамітэту Народнага сходу.

«Рашэньне суда было чаканае, мы нават не сумняваліся, колькі сутак мне дадуць – менавіта столькі, каб ізаляваць на час правядзеньня Народнага сходу», – адзначыў Палякоў пасьля суду.

Аднак, нягледзячы на свой арышт, спадар Палякоў перакананы, што другая сэсія Народнага сходу адбудзецца пры любым раскладзе.


*
*
(расейскамоўная вэрсыя паведамленьня )

В Гомеле приговорён к аресту председатель оргкомитета Народного собрания

Судья Советского района Гомеля Виктор Купрацевич 9 ноября приговорил председателя городского оргкомитета проведения Народного собрания, руководителя региональной организации ОГП Василия Полякова 5 суткам ареста.

В самом начале рассмотрения административного дела господин Поляков заявил отвод судье на том основании, что тот отказался вызвать в суд так называемых свидетелей – сотрудницу администрации Железнодорожного района Людмилу Мешкова и студента госуниверситета имени Франциска Скорины Александра Мележа < / strong>, а также не допустил в процесс в качестве представителя юриста Леонида Судаленко .

Отвода судья Купрацевич не принял и стал рассматривать дело по существу.

Милиция обвинили Василия Полякова в том, что он распространил в городе листовки с приглашением прийти 12 ноября под ДК «Випра» на собрание. В листовках был указан его мобильный телефон. И если вышеупомянутые свидетели якобы позвонили на мобильник, то господин Поляков пригласил их на это собрание. А поскольку разрешения городских властей на собрание нет, значит, Поляков нарушил закон о массовых мероприятиях. Такая фабула обвинения общественного активиста.

Правозащитник Леонид Судаленко , который наблюдал за судом, считает, что власти перестали обращать внимание на правовую сторону подобных административных дел, на существование закона о республиканских и местных собраниях граждан: «Для властей – милиции, идеологов, спецслужб, судов – всё равно, какой закон применять. Главное – изолировать организаторов Народного собрания перед его проведением. Это мы наблюдали перед собранием 8 октябре, это видно и сейчас, перед второй сессией Народного собрания. Только что вышел из тюрьмы Илья Миронов – после 15 суток ареста за распространение листовок о собрании. И вот теперь туда отправили Василия Полякова , чтобы он никоим образом не мог повлиять на собрание 12 ноября».

Господина Полякова превентивно посадили вчера вечером. У падъeзду дома его ждала три майора Советского райотдела милиции, в том числе Сергей Яруцич . Поляков выходил из дома, чтобы ехать на заседание оргкомитета Народного собрания.

«Решение суда было ожидаемое, мы даже не сомневались, сколько суток мне дадут – именно столько, чтобы изолировать на время проведения Народного собрания» , – отметил Поляков после суда.

Однако, несмотря на свой арест, господин Поляков убежден, что вторая сессия Народного собрания пройдет в любом случае.

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “У Гомелі пакараны арыштам старшыня аргкамітэту Народнага сходу”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>