У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня абвясьціў галадоўку старшыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу, кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.
Пра гэта БелаПАНу паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.
Палякаў пачаў галадаць у знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, рашэньня суду аб арышце.
“Пра галадоўку мне сказаў дзяжурны ІЧУ, які дазволіў перадаць Палякову сок і ваду. Пасьля патрабаваньня кнігі скаргаў і прапановаў ваду й сок прынялі таксама й для Валерыя Рыбчанкі з Жлобіну, які таксама адбывае там зараз арышт”, – адзначыў праваабаронца.
Нагадаем, 9 лістападу суд прысудзіў Палякова да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў судзьдзя Савецкага раёну абласнога цэнтру Віктар Купрацэвіч, які прызнаў актывіста вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
В гомельском ИВС Василий Поляков объявил голодовку протеста
В гомельском изоляторе временного содержания объявил голодовку председатель оргкомитета по проведению Народного собрания, руководитель Гомельской областной организации ОГП Василий Поляков.
Об этом БелаПАН сообщил правозащитник Леонид Судаленко.
Поляков начал голодать в знак протеста против несправедливого, по его мнению, решения суда об аресте.
“О голодовке мне сказал дежурный ИВС, который разрешил передать Полякову сок и воду. После требования книги жалоб и предложений воду и сок приняли и для Валерия Рыбченко из Жлобина, который также отбывает там сейчас арест”, – отметил правозащитник.
Напомним, 9 ноября суд приговорил Полякова к пяти суткам административного ареста. Такое решение принял судья Советского района областного центра Виктор Купрацевич, который признал активиста виновным в нарушении порядка проведения массового мероприятия.
Паводле ucpb.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, арышты, праваабаронцы
One thought on “У гомельскім ІЧУ Васіль Палякоў абвясьціў галадоўку пратэсту”