2011 11/11
Леанід Сьвецік, Віцебск

Леанід Сьвецік, Віцебск

10 лістападу ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцы Леаніда Сьвеціка на рашэньне судзьдзі Чыгуначнага райсуду Рамана Дзягоды. Судзьдзя Дзягода пастанавіў, што адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмовіла праваабаронцу ў правядзеньні пікету на законных падставах. Гэтае рашэньне цяпер падтрымаў і абласны суд.

Леанід Свецік зьбіраўся зладзіць пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, але, я паведамлялася раней, адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмовіла Віцебскаму праваабаронцу, спаслаўшыся на рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г. Згодна з гэтым рашэньнем, асоба, якая хоча зладзіць масавае мерапрыемства, для атрыманьня дазволу мусіць папярэдне заключыць дамовы з Упраўленьнем нутраных справаў, гарадзкой цэнтральнай паліклінікай і ЖКГ. На практыцы згаданыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы без наяўнасьці дазволу на акцыі.

Чыгуначны райсуд прызнаў, што раённая адміністрацыя адмовіла праваабаронцу на законных падставах.

У Віцебску склалася сумная сытуацыя – цягам апошніх некалькіх гадоў улады не дазволілі ніводнага масавага мерапрыемства, заплянаванага мясцовымі актывістамі, канстатуе мясцовы бюллетэнь “За правы чалавека”. Заявак было пададзена дзясяткі, але ўсе яны не былі задаволеныя з адной і той жа фармальнай прычыны: заяўнікі не выканалі рашэньне гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г. Мясцовы заканадаўчы акт робіць, па сутнасці, немагчымым правядзенне ў Віцебску любых імпрэзаў, якія недаспадобы ўладам.

Паводле праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, адмовіўшы яму ў задавальненьні скаргі, судзьдзі, фактычна, прызналі “законнымі” абмежаваньні правоў грамадзянаў, уведзеныя пастановай гарвыканкаму. Атрымліваецца, што распараджэньне мясцовай улады мае большую вагу, чым Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя праўныя акты.

*


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебск: областной суд в очередной раз поддержал запрет на проведение пикетов

10 ноября в Витебском областном суде состоялось рассмотрение кассационной жалобы правозащитника Леонида Светика на решение судьи Железнодорожного райсуда Романа Дегода. Судья Дегода постановил, что администрация Железнодорожного района отказала правозащитнику в проведении пикета на законных основаниях. Это решение теперь поддержал и областной суд.

Леонид Светик собирался провести пикет в поддержку Алеся Беляцкого, но, как сообщалось ранее, администрация Железнодорожного района отказала Витебскому правозащитнику, сославшись на решение Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 г. Согласно этому решению, лицо, желающее провести массовое мероприятие, для получения разрешения должен предварительно заключить соглашения с Управлением внутренних дел, городской центральной поликлиникой и ЖКХ. На практике упомянутые службы отказываются заключать договоры без наличия разрешения на акции.

Железнодорожный райсуд признал, что районная администрация отказала правозащитнику на законных основаниях.

В Витебске сложилась печальная ситуация – в течение последних нескольких лет власти не разрешили ни одного массового мероприятия, запланированного местными активистами, констатирует местный бюллетэнь “За права человека”. Заявок было подано десятки, но все они не были удовлетворены из одной и той же формальной причине: заявители не выполнили решение горисполкома № 881 от 10 июля 2009 г. Местный законодательный акт делает, по сути, невозможным проведение в Витебске любых мероприятий, которые неугодны властям.

По словам правозащитника Леонида Светика, отказав ему в удовлетворении жалобы, судьи, фактически, признали “законными” ограничения прав граждан, введенные постановлением горисполкома. Получается, что распоряжение местной власти имеет больший вес, чем Конституция Республики Беларусь и международные правовые акты.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>