2011 13/11
Навошта лёгіка ...!?

Навошта лёгіка ...!?

Ва ўладаў Жодіна й Віцебску, аказваецца, … – розныя тактычныя падыходы пры забароне мірных сходаў грамадзянаў. Аднак, яны падобныя ў адным – у імкненьні забараніць тое, што яны абавязаны гарантаваць грамадзянам у адпаведнасьці з канстытуцыйнымі й міжнароднымі нормамі права.

Так, у судовым працэсе 07, 13 й 17 кастрычніку па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Святланы Лапіцкай, першыя – знайшлі ў сабе сілы адмовіцца ад абсалютна бязглуздых і незаконных патрабаваньняў да арганізатараў заключаць дамовы й прыкладаць іх да заявак да моманту атрыманьня дазволу з выканкаму. Значыцца, як трэба разумець, – фактычна выключылі ў далейшым магчымасьць забараняць заяўленыя мірныя сходы менавіта па такіх матывах.

Пры гэтым, віцебскія «вэртыкальнікі» працягваюць стаяць на сваім і патрабаваць ад праваабаронцы Леаніда Сьвеціка ды іншых тамтэйшых заяўнікоў мірных мерапрыемстваў у рэгіёне практычна немагчымага, ня гледзячы на відавочную нелягічнасьць і незаконнасьць такіх патрабаваньняў. Мясцовыя ж судзьдзі ў такіх абставінах, як бачна, пазбавіліся элемэнтарнай лёгікі права й працягваюць падтрымліваць мясцовую вэртыкаль «да апошняга …».

Так, палажэньне мясцовага рашэньня за №881, якое перашкаджае грамадзянам праводзіць мірныя сходы ў Віцебску абвяшчае, што “у выпадках, калі арганізацыя масавага мерапрыемства адбываецца без удзелу ворганаў дзяржаўнай улады, арганізатары мерапрыемства павінныя прыкласьці да заявы аб правядзеньні масавага мерапрыемства наступныя дамовы:
– з упраўленьнем нутраных справаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту альбо адзьдзелам нутраных справаў адміністрацыі раёну гораду Віцебску, на тэрыторыі якога будзе ладзіцца гэтае мерапрыемства, – аб ахове грамадзкага парадку падчас правядзеньня мерапрыемства;
– з установай аховы здароўя “Віцебская гарадзкая цэнтральная паліклініка”, – аб мэдычным абслугоўваньні падчас правядзеньня мерапрыемства;
– з унітарным камунальным вытворчым прадпрыемствам “Віцебская гарадзкая жыльлёва-камунальная гаспадарка”, – аб забесьпячэньні прыбіраньня тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй мерапрыемства”.

Леанід Сьвецік, Віцебск

Леанід Сьвецік, Віцебск

Леанід Сьвецік у гэтай сувязі адзначае:
– Артымліваецца так, што грамадзяне, згодна з рашэньнем уладаў, маюць абавязак заключаць пэўныя дамовы. Аднак тыя, з кім гэтыя дамовы павінны заключацца, ніякіх абавязкаў, з свайго боку, ня маюць – ніводзін нарматыўна-праўны акт нічога ад іх не патрабуе. Таму ў прыняцьці рашэньняў яны кіруюцца нейкімі ўласнымі меркаваньнямі: захочуць – заключаць дамову, не захочуць – не заключаць.

А на практыцы пераадолець пастаўленую ўладамі перашкоду ў выглядзе рашэньня № 881 не ўдалося яшчэ нікому.

Больш за тое, рашэньне № 881, на думку праваабаронцы зь Віцебску, супярэчыць закону Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Бо асобу, якая хоча правесьці масавае мерапрыемства, улады абавязваюць скарыстацца платнымі паслугамі канкрэтных дзяржаўных ахоўных, мэдычных і камунальных службаў. Аднак, калі нават пагадзіцца на гэта, у адпаведнасьці з законам, карыстальнік платных паслугаў мае свабоду спажывецкага выбару. Гэта выключна ягонае права вырашаць, да якой канкрэтна арганізацыі, што аказваюць адпаведныя паслугі, яму зьвяртацца. Рашэньне ж гарвыканкаму пазначае канрэтных выканаўцаў, тым самым грамадзяне пазбаўляюцца права выбару.

І, навогул, калі акцыю плянуюць ладзіць у месцы, адмыслова прызначаным уладамі для такіх акцыяў, нельга лічыць, што “мерапрыемства адбываецца без удзелу ворганаў дзяржаўнай улады” – мяркуе Леанід Сьвецік. Значыць, – разьвівае ён сваю думку, – на гэтую акцыю дзеяньне п. 3 рашэньня № 881 навогул не распаўсюджваецца, і ніякіх дамоваў з праваахоўнікамі, лекарамі й дворнікамі заключаць ня трэба.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі камэнтуе сытуацыю:
– Тут варта заўважыць, што прыведзены вышэй пункт мясцовага заканадаўчага акту, на які спасылаюцца ўлады пры забароне мірных сходаў грамадзянаў у Віцебску супярэчыць артыкулам 23 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкулам 19, 21 і 26 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Бо менавіта ворганы ўлады на месцах зьдзяйсьняюць свае паўнамоцтвы й функцыі па каардынацыі дзейнасьці мясцовых дзяржаўных установаў для гарантаванага забесьпячэньня канстытуцыйных правоў і свабодаў жыхароў, грамадзянаў Беларусі. Падзел мірных сходаў, правядзеньне якіх можа быць законна абмежаванае толькі па важкіх падставах, прапісаных у арт. 23 Канстытуцыі й арт. 21 Міжнароднага Пакту, па прыкмеце “ўдзелу” альбо “няўдзелу” у іх ворганаў улады, а фактычна па прыкмеце ляяльнасьці уладаў да заяўнікоў – цалкам супярэчыць Канстытуцыі й Міжнароднаму Пакту, як праўным імпэратывам дзейснага заканадаўства. З-за таго, што дадзеныя патрабаваньні мясцовых уладаў супярэчаць канстытуцыйным і міжнародным нормам права, якія рэгулююць дадзеную сфэру ўзаемаадносінаў грамадзянаў і ўлады, – яны ня могуць лічыцца заснаванымі на законе й быць правамернымі.

Сапраўды, судовы працэс у Жодзіне прэцэдэнтна пацьвердзіў і зафіксаваў у вынікова зацьверджаным судом пратаколе факт прызнаньня прадстаўніком улады ў судзе нелягічнасьці й неабаснаванасьці патрабаваньня заключэньня арганізатарамі мірных сходаў любых падобных дамоваў да моманту атрыманьня дазволу з боку гарвыканкаму. Дадзеную выснову пацьвердзілі й афіцыйна атрыманыя па запыту суда адказы з установаў міліцыі, мэдыкаў і камунальнікаў, у якіх адзначаеца, што любыя дамовы кіраўніцва дадзеных установаў можа заключаць толькі па факце наяўнага дазволу з боку ўладаў на правядзеньне заяўленага мірнага масавага мерапрыемства. Зразумела, што падобная субардынацыя установаў з выканаўчым камітэтам існуе таксама і ў Віцебску.

Таму, нежаданьне судоў у Віцебску бачыць і прызнаваць відавочнае – прымушае думаць, што лёгіка права, а таксама звычайная лёгіка тут проста наўмысна ігнаруецца. Тое, што прызнаецца ўладамі нелягічным у Жодзіне, абвяшчаецца законным і абаснаваным у Віцебску (!?). З аднаго гэтага можна казаць пра ўзровень прафэсыяналізму ды праўнай сьвядомасьці супрацоўнікаў выканаўчай ды судовай сыстэмы ў Беларусі.

Факты кажуць пра тое, што мірныя сходы грамадзянаў тут забараняюцца з перавышэньнем уладных паўнамоцтваў цалкам незаконна – на падставе надуманых і незаснаваных на законе, парушаючых Канстытуцыю й Міжнародны Пакт разнастайных неправамерных патрабаваньняў.

Дадзенае дыскрымінацыйнае, цалкам бязпраўнае становішча, у якое пастаўлена грамадзянская супольнасьць краіны, прыніжае гонар і годнасьць кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Бо кожны з законапаслухмяных грамадзянаў лічыць, што жыве ў краіне, дзе мусіць працаваць Асноўны закон, а ягоныя правы абавязаны быць гарантаванымі дзяржаваю й кожным суб’ектам ейнай улады, дзе суд ёсьць апошняй інстанцыяй праўды ды ў адпаведнасьці з правам здольны абараніць парушанае Канстытуцыйнае права.

У якасьці рэзюмэ тут можна толькі выказаць спадзяваньне, што дадзенае становішча ганебнага зьдзеку над правамі й свабодамі грамадзянаў будзе доўжыцца нядоўга. Бо іншае толькі паглыбляе канфлікт паміж правам і выканаўчымі прынцыпамі дзейснае ўлады, вядзе да дэстабілізацыі й праўнай анархіі ў краіне. А апошняя – аніякім чынам ня можа быць мэтаю для любой талерантнай нацыі эўрапейскай краіны, якая абвяшчае сябе дэмакратычнай дзяржаваю, імкнецца да стабільнасьці, міру, да ўстойлівага паступальнага разьвіцьця й дабрабыту.

Зусім нядаўнія й недалёкія гістарычныя прыклады паказваюць, што немагчыма быць пасьпяховым і будаваць стабільнасьць на страхе, дыскрымінацыі й сілавога падаўленьні іншадумства ў грамадзтве. Не магчыма стаць заможнымі коштам зьдзеку над кантытуцыйным правам грамадзянаў, над іхнымі асноўнымі й неад’емнымі дэмакратычнымі свабодамі.

Любыя камбінацыі ўлады, якія дзейнічаюць не на прадказальным і зразумелым, ясным і дзейсным для ўсіх законе, а на прынцыпах ідэалягічнай мэтазгоднасьці й намэнклятурна-каманднага дыктату – асуджаныя на ганебны правал.

*
P/S
Ніжэй прыведзеныя вытрымкі з цалкам прынятых судом Заўвагаў на пратакол судовага паседжаньня ў Жодзіне, датычныя да:
– зьмены патрабаваньняў выканкаму адносна далучэньня дамоваў да заяўкі арганізатараў мірнага мерапрыемства грамадзянаў,
– запатрабаваньня неабходных узораў дамоваў, прэйскурантаў коштаў на паслугі міліцыі, мэдыкаў ды камунальнікаў, калькуляцыяў і палажэньняў па вызначэньні долі аб’ёму патрабуемых да аплаты заяўнікамі паслугаў,
– удакладненьня наконт гэтага пазыцыяў бакоў …

ДАДАТАК: Вытрымкі ў прынятых Жодзінскім судом Заўвагах на пратакол

*
*
(Паведамленьне, рас.)

«Разбор полётов» или зачем властям обычная логика и Конституционное право, если есть всегда правильный идеолог …

У властей Жодина и Витебска, оказывается, … – различные тактические подходы при запрете мирных собраний граждан. Однако, они схожи в одном – в стремлении запретить то, что они обязаны гарантировать гражданам в соответствии с Конституционными и международными нормами права.

Так, в судебном процессе 07, 13 и 17 октября по жалобе правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой, первые – нашли в себе силы отказаться от абсолютно глупых и незаконных требований к организаторам заключать договора и прилагать их к заявкам до момента получения разрешения из исполкома. Значит, как надо понимать, – фактически исключили в дальнейшем возможность запрещать заявленные мирные собрания именно по таким мотивам.

При этом, Витебские «вертикальщики» продолжают стоять на своём и требовать от правозащитника Леонида Светика и других тамошних заявителей мирных мероприятий в регионе практически невозможного, несмотря на явную нелогичность и незаконность таких требований. Местные же судьи в таких обстоятельствах, как видно, лишились элементарной логики права и продолжают поддерживать местную вертикаль «до последнего …».

Так, положение местного решения за № 881, которое мешает гражданам проводить мирные собрания в Витебске гласит, что “в случаях, когда организация массового мероприятия происходит без участия органов государственной власти, организаторы мероприятия должны приложить к заявлению о проведении массового мероприятия следующие соглашения:
– С управлением внутренних дел Витебского областного исполнительного комитета либо отделом внутренних дел администрации района города Витебска, на территории которого будет проводиться это мероприятие, – об охране общественного порядка во время проведения мероприятия;
– С учреждением здравоохранения “Витебская городская центральная поликлиника”, – о медицинском обслуживании во время проведения мероприятия;
– С унитарным коммунальным производственным предприятием “Витебская городская жилищно-коммунальное хозяйство”, – об обеспечении уборки территории после проведения на ней мероприятия “.

Леонид Светик в этой связи отмечает:
– Выходит так, что граждане, согласно решению властей, обязаны заключать конкретные соглашения. Однако те, с кем эти договора должны заключаться, никаких обязанностей, с своей стороны, не имеют – ни один нормативно-правовой акт ничего от них не требует. Поэтому в принятии решений они руководствуются какими-то собственными соображениями: захотят – заключат договор, не захотят – не заключат.

А на практике преодолеть поставленное властями препятствие в виде решения № 881 не удалось ещё никому.

Более того, решение № 881, по мнению правозащитника из Витебска, противоречит закону Республики Беларусь «О защите прав потребителей”. Ведь лицо, которое хочет провести массовое мероприятие, власти обязывают воспользоваться платными услугами конкретных государственных правоохранительных, медицинских и коммунальных служб. Однако, если даже согласиться на это, в соответствии с законом, пользователь платных услуг имеет свободу потребительского выбора. Это исключительно его право решать, к какой конкретно организации, оказывающей соответствующие услуги, ему обращаться. Решение же горисполкома указывает конкретных исполнителей, тем самым граждане лишаются права выбора.

И, вообще, если акцию планируют проводить в месте, специально предназначенном властями для таких акций, нельзя считать, что “мероприятие проходит без участия органов государственной власти” – считает Леонид Светик. Значит, – развивает он свою мысль, – на эту акцию действие п. 3 решения № 881 вообще не распространяется, и никаких договоров с правоохранителями, врачами и дворниками заключать не нужно.

Алексей Лапицкий комментирует ситуацию:
– Здесь стоит заметить, что приведенный выше пункт местного законодательного акта, на который ссылаются власти при запрете мирных собраний граждан в Витебске противоречит статье 23 и 35 Конституции Республики Беларусь, а также статьей 19, 21 и 26 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

Ведь именно органы власти на местах совершают свои полномочия и функции по координации деятельности местных государственных учреждений для гарантированного обеспечения конституционных прав и свобод жителей, граждан Беларуси. Разделение мирных собраний (проведение которых может быть законно ограничено только по весомых основаниям, прописанным в ст. 23 Конституции и ст. 21 Международного Пакта) по признаку “участия” или “неучастия” в них органов власти, а фактически по признаку лояльности властей к заявителей – полностью противоречит Конституции и Международному Пакту, как правовым императивам дествующего законодательства. Из-за того, что данные требования местных властей противоречат конституционным и международным нормам права, регулирующим данную сферу взаимоотношений граждан и власти, – они не могут считаться основанными на законе и быть правомерными.

На самом деле, судебный процесс в Жодино прецедентно подтвердил и зафиксировал в результате утвержденным судом протоколе факт признания представителем власти в суде нелогичности и необоснованности требования заключения организаторами мирных собраний любых подобных договоров до момента получения ими разрешения со стороны горисполкома. Данный вывод подтвердили и официально полученные по запросу суда ответы из учреждений милиции, медиков и коммунальщиков, в которых отмечается, что любые соглашения руководство данных учреждений может заключать только по факту имеющегося разрешения со стороны властей на проведение заявленного мирного массового мероприятия. Понятно, что подобная субординация учреждений с исполнительным комитетом существует и в Витебске.

Поэтому, нежелание судов в Витебске видеть и признавать очевидное – заставляет думать, что логика права, а также обычная логика здесь просто намеренно игнорируется. То, что признается властями нелогичным в Жодино, объявляется законным и обоснованным в Витебске (!?). По одному этому можно говорить об уровне профессионализма и правовой сознательности сотрудников исполнительной и судебной системы в Беларуси.

Факты говорят о том, что мирные собрания граждан здесь запрещаются с превышением властных полномочий полностью незаконно – на основании надуманных и незаснаваных на законе, нарушающих Конституцию и Международный Пакт разнообразных неправомерных требований.

Данное дискриминационное, полностью бязправнае положение, в которое поставлено ​​гражданское общество страны, унижает честь и достоинство каждого гражданина Республики Беларусь. Ведь каждый из законопослушных граждан считает, что живёт в стране, где должен работать Основной закон, а его права обязаны быть гарантированными государством и каждым субъектом её власти, где суд является последней инстанцией правды и в соответствии с правом способен защитить нарушенное Конституционное право.

В качестве резюме здесь можно только выразить надежду, что данное положение позорного глумления над правами и свободами граждан будет длиться не долго. Ведь иное только углубляет конфликт между правом и исполнительными принципами действующей власти, ведёт к дестабилизации и правовой анархии в стране. А последняя – никоим образом не может быть целью для любой толерантной нации европейской страны, которая провозглашает себя демократическим государством, стремится к стабильности, миру, устойчивому поступательному развитию и благосостоянию.

Совсем недавние и недалекие исторические примеры показывают, что невозможно быть успешным и строить стабильность на страхе, дискриминации и силовом подавлении инакомыслия в обществе. Невозможно стать богатыми ценой издевательства над конституционным правом граждан, над их основными и неотъемлемыми демократическими свободами.

Любые комбинации власти, которые действуют не на предсказуемом и понятном, ясном и действенном для всех законе, а на принципах идеологической целесообразности и номенклатурно-командного диктата – обречены на позорный провал.

*
P/S
Ниже приведены выдержки из полностью принятых судом Замечаний на протокол судебного заседания в Жодино, относящиеся:
– измененияю требований исполкома относительно присоединения договоров до заявки организаторов мирного мероприятия граждан,
– истребованию необходимых образцов договоров, прейскурантов цен на услуги милиции, медиков и коммунальщиков, калькуляций и положений по определению доли объёма требуемых к оплате заявителями услуг,
– уточнения по этому поводу позиций сторон …

ПРИЛОЖЕНИЕ: Выдержки в принятых Жодинским судом Замечаниях на протокол

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “«Разбор палётаў» альбо навошта ўладам звычайная лёгіка й Канстытуцыйнае права, калі ёсьць заўсёды правільны ідэоляг …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>