Польска-амэрыканскі Фонд Свабоды (Фундатар праграмы), а таксама Польска-амэрыканская Камісія Фулбрайта (Адміністратар праграмы) абвесьцілі адкрыты конкурс на стыпэндыі імя Лэйна Кірклэнда на 2009/2010 навучальны год для кандыдатаў зь Беларусі, Украіны, Расеі, Арменіі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Казахстану.
У 2009/20010 навучальным годзе Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэй пералічаных асяродзьдзяў:
• экспэрты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых інстытуцыяў і інстытуцыяў самакіраваньня,
• прадпрымальнікі, мэнэджэры,
• лідэры няўрадавых арганізацыяў, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасьці,
• выкладчыкі ВНУ,
• журналісты.
Падрабязнае апісаньне праграмы, інструкцыю па запаўненьні фармуляраў можна знайсьці на старонках: www.kirkland.edu.pl, www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org, а таксама ў даданым файле “Pragrama Leina Kirklianda”. Фармуляр належыць запоўніць on-line.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2009 году.
Паводле ngo.by