Не забірай жыцьцё!
2011 14/11
sadaphulii_logo1

10 лістападу 2011 года ў Менску адбылося чацьвёртае судовае паседжаньне па справе кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місыя Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі сочыць за ходам працэсу. Сёньняшняе судовае паседжаньне было прысьвечанае допыту абвінавачанага.

Доступ у залу судовага паседжаньня

Ўзмоцнены меры бясьпекі. Наведвальнікаў даглядалі пры ўваходзе ў будынак суду й пры ўваходзе ў залу судовых паседжаньняў. Пры ўваходзе ў залу суду ажыцьцяўлялася відэафіксацыя наведвальнікаў. Асабісты дагляд праводзіўся аховаю яшчэ больш старанна, чым у папярэднія дні. Журналістаў прасілі ўключаць ноўтбукі для таго, каб пераканацца, у тым, што гэта не муляжы.

У сувязі з павелічэньнем працягласьці асабістага дагляду ў залу паседжаньняў не змаглі патрапіць праваабаронцы й палітыкі, сярод якіх Вінцук Вячорка, Павал Левінаў зь Віцебску, Дзьмітрый Салаўёў, Валер Кавалеўскі ды іншыя. Названыя асобы былі дапушчаныя да ўдзелу ў слуханьні толькі пасьля таго, як імі была пададзеная скарга на імя старшыні суду Маскоўскага раёну на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія наўмысна зацягвалі працэс праверкі наведвальнікаў.

Далучэньне новых матэрыялаў да справы

Да матэрыялаў справы былі далучаныя банкаўскія дакумэнты, перакладзеныя з польскай і літоўскай моваў. Адвакат паказаў на шэраг памылак, дапушчаных пры перакладзе дакумэнтаў.
Пракурор азнаёміў прысутных з матэрыяламі падатковых праверак. Праверкі праводзіліся рэгулярна, у ходзе праверак падатковай інспэкцыяй не было выяўлена істотных парушэньняў. Агучаныя й далучаныя да справы акты куплі-продажу нерухомасьці Алесем Бяляцкім і ягонай жонкай. У ходзе заключэньня зьдзелак, паводле дадзеных падатковай інспэкцыі, парушэньняў выяўлена не было.

Да справы далучаныя копіі актаў мытных аглядаў, складзеных пры перасячэньні Алесем Бяляцкім мяжы на Гродзенскай, Ашмянской ды Берасьцейскай мытнях. Дакумэнты сьведчаць аб адсутнасьці парушэньняў з боку Алеся Бяляцкага.

Па хадайніцтве адвакату да матэрыялаў справы далучаныя кнігі, выдадзеныя Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Па хадайніцтве пракурора да матэрыялаў справы далучаныя раздрукоўкі з сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Адвакат заявіў пратэст супраць далучэньня гэтых матэрыялаў да справы. Пратэст не быў задаволены.

Па хадайніцтве адвакату да матэрыялаў справы была далучаная заява Міністэрства юстыцыі Летувіскай Рэспублікі аб тым, што банкаўская інфармацыя, перададзеная беларускаму боку непраўдзівая й на гэтай падставе ня можа быць выкарыстаная ў якасьці доказаў у дадзенай крымінальнай справе. Да справы былі далучаныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць атрыманьне абвінавачаным прэміяў за праваабарончую дзейнасьць і званьня ганаровага грамадзяніна Генуі.

Адвакат хадайніцтваваў аб далучэньні да справы тэксту артыкулу з «Белгазеты», у якой перасьледуюмы за палітычную дзейнасць Сяргей Вазьняк, распавядаў аб дапамозе, атрыманай ім ад Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Негледзячы на ​​пратэст пракурора, судзьдзя пагадзіўся далучыць дадзеныя матэрыялы да справы.

Допыт абвінавачанага

Пракурор задаў абвінавачанаму пытаньне аб памеры даходаў, атрыманых ім у 1995 і 1999 гадах. Алесь Бяляцкі адказаў, што ня можа прадставіць гэтыя дадзеныя, адзначыўшы, што будзе гатовы падаць адпаведныя дакумэнты, а гэтак жа дадатковыя акты мытных даглядаў, у выпадку зьмены яму меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.

На пытаньне пракурора аб памеры Прэміі імя Ю. Сахарава, атрыманай абвінавачаным у 2006 годзе, Алесь Бяляцкі адказаў, што атрымаў толькі грамату.

Дзяржаўным абвінаваўцам было прапанавана правесьці экспэртызу подпісаў Алеся Бяляцкага на банкаўскіх дакумэнтах, далучаных да справы. Абвінавачаны заявіў аб немэтазгоднасьці правядзеньня экспэртызы, спасылаючыся на адсутнасьць законных падставаў выкарыстаць названыя дакумэнты ў якасьці доказаў па гэтай справе.

Абвінавачванаму было зададзенае пытаньне, ці была выдадзена кніга, якую Алесь Бяляцкі перакладаў з польскай мовы некалькі гадоў таму. Абвінавачаны адказаў, што праца над кнігай ня завершана – гэты працэс займае больш часу, чым фабрыкацыя крымінальных справаў супраць праваабаронцаў. Акрамя таго, адказваючы на ​​пытаньне адвакату, Бяляцкі адзначыў, што ў матэрыялах справы згаданыя далёка не ўсе кнігі, выдадзеныя Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, паказаў, што ў апошнія гады арганізацыяй было выдадзена каля 20 кніг, і па просьбе адвакату назваў прыблізныя сумы, затрачаныя для іх выданьня.

Адказваючы на ​​пытанне, чаму ён не спыніў сваёй праваабарончай дзейнасьці пасьля адмены рэгістрацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Алесь Бяляцкі адказаў, што забарона дзейнасьці арганізацыі зьяўляецца парушэньнем міжнародных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь у сфэры правоў чалавеку (што адлюстравана ў меркаваньні Камітэту па правах чалавеку ААН), і на гэтай падставе ён ня бачыць падставаў для спыненьня сваёй дзейнасьці.

Алесь Бяляцкі пацьвердзіў, што расходы па падрыхтоўцы й выданьні кніжак пакрываліся з сродкаў, што атрымліваюцца ім ад міжнародных донарскіх арганізацыяў. Пракурор папрасіў абвінавачанага назваць імёны людзей, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы кніг, выдадзеных Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Алесь Бяляцкі адмовіўся даць гэтую інфармацыю, спасылаючыся на тое, што гэтыя людзі могуць быць падвергнутыя перасьледу.

Пракурор папрасіў удакладніць, чаму абвінавачаны спрабаваў зарэгістраваць менавіта Праваабарончы цэнтар “Вясна”, а не якую-небудзь новую арганізацыю. На што Бяляцкі адказаў, што ім прадпрымаліся спробы менавіта рэгістрацыі новай арганізацыі, а не аднаўленьне адкліканай рэгістрацыі.

У 12: З7 пракурор папрасіў суд зрабіць перапынак у слуханьні справы, неабходны для зьмены пазыцыі абвінавачваньня. Па словах пракурору, абвінавачваньне будзе істотна адрозьнівацца ад прад’яўленага раней. У выніку суд абвясьціў перапынак у слуханьні справы да 10:00 16 лістападу 2011.

Некаторыя экспэрты й назіральнікі асьцерагаюцца, што Алесю Бяляцкаму зараз могуць быць прад’яўленыя таксама абвінавачваньні па артыкуле 19З-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (“Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”). Не выключана, што аналягічныя абвінавачванні могуць быць прад’яўленыя й шэрагу іншых актывістаў Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Пазыцыя Міжнароднай назіральнай місыі

Ацэньваючы выкладзеныя факты, Міжнародная назіральная місыя Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі адзначае, што:

1. Беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі, прынятыя на пасяджэньні 10 лістападу, ня маюць іншага тлумачэньня, акрамя імкненьня ўладаў стварыць дадатковыя перашкоды для назіральнікаў і іншых зацікаўленых асобаў, якія жадаюць патрапіць на судовы працэс;

2. Па выніках 4-х дзён судовых пасяджэньняў можна канстатаваць, што абвінавачваньне А. Бяляцкага ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў пракуратурай належным чынам не абгрунтаванае й няслушнае;

3. Магчымае ўключэньне ў абвінавачваньне на дадзеным этапе арт. 193-1 КК РБ будзе недвухсэнсоўна паказваць на палітычны характар ​​справы.

Улічваючы вышэйсказанае, Міжнародная назіральная місыя лічыць, што поўнае зьняцьцё ўсіх абвінавачваньняў у дачыненьні да Алеся Бяляцкага й спыненьне перасьледу ў дачыненьні да яго ды іншых актывістаў праваабарончага цэнтру “Вясна” будзе ў дадзенай сытуацыі адзіным дзеяньнем, якое дасьць беларускім уладам магчымасьць захаваць твар і прадэманстраваць сваю прыхільнасьць да прынцыпаў вяршэнства права й правоў чалавеку.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Краткий обзор четвертого дня судебного заседания по делу Алеся Беляцкого

10 ноября 2011 года в Минске состоялось четвертое судебное заседание по делу руководителя правозащитного центра «Вясна», вице-президента Международной федерации прав человека Алеся Беляцкого. Международная наблюдательная миссия Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси следит за ходом процесса. Сегодняшнее судебное заседание было посвящено допросу обвиняемого.

Доступ в зал судебного заседания

Усилены меры безопасности. Посетителей досматривали при входе в здание суда и при входе в зал судебных заседаний. При входе в зал суда осуществлялась видеофиксация посетителей. Личный досмотр проводился охраной еще более тщательно, чем в предыдущие дни. Журналистов просили включать ноутбуки для того, чтобы удостовериться, в том, что это не муляжи.

В связи с увеличением продолжительности личного досмотра в зал заседаний не смогли попасть правозащитники и политики, среди которых Винцук Вячорка, Павел Левинов из Витебска, Дмитрий Соловьев, Валерий Ковалевский и другие. Указанные лица были допущенны к участию в слушании только после того, как ими была подана жалоба на имя председателя суда Московского района на действия сотрудников милиции, намеренно затягивавших процесс проверки посетителей.

Приобщение новых материалов к делу

К материалам дела были приобщены банковские документы, переведенные с польского и литовского языков. Адвокат указал на ряд ошибок, допущенных при переводе документов.

Прокурор ознакомил присутствующих с материалами налоговых проверок. Проверки проводились регулярно, в ходе проверок налоговой инспекцией не было выявлено существенных нарушений. Озвучены и приобщены к делу акты купли-продажи недвижимости Алесем Беляцким и его супругой. В ходе заключения сделок, согласно данных налоговой инспекции, нарушений выявлено не было.

К делу приобщены копии актов таможенных осмотров, составленных при пересечении Алесем Беляцким границы на Гродненской, Ашмянской и Брестской таможнях. Документы свидетельствуют об отсутствии нарушений со стороны Алеся Беляцкого.

По ходатайству адвоката к материалам дела приобщены книги, изданные Правозащитным центром «Вясна».

По ходатайству прокурора к материалам дела приобщены распечатки с сайта Правозащитного центра «Вясна». Адвокат заявил протест против приобщения этих материалов к делу. Протест не был удовлетворен.

По ходатайству адвоката к материалам дела было приобщено завление Министерства юстиции Литовской Республики о том, что банковская информация, переданная беларусской стороне недостоверна и на этом основании не может быть использована в качестве доказательств в данном уголовном деле. К делу был приобщены документы, подтверждающие получение обвиняемым премий за правозащитную деятельность и звания почетного гражданина Генуи.

Адвокат ходатайствовал о приобщении к делу текста статьи из «Белгазеты» в которой Сергей Возняк, преследуемый за политическую деятельность, рассказывал о помощи, полученной им от Правозащитного центра «Вясна». Не смотря на протест прокурора, судья согласился приобщить данные материалы к делу.

Допрос обвиняемого

Прокурор задал обвиняемому вопрос о размере доходов, полученных им в 1995 и 1999 годах. Алесь Беляцкий ответил, что не может предоставить эти данные, отметив, что будет готов предоставить соответствующие документы, а так же дополнительные акты таможенных досмотров, в случае изменения ему меры пресечения на подписку о невыезде.
На вопрос прокурора о размере Премии имени Ю.Сахарова, полученной обвиняемым в 2006 году Алесь Беляцкий ответил, что получил только грамоту.

Государственным обвинителем было предложено провести экспертизу подписей Алеся Беляцкого на банковских документах, приобщенных к делу. Обвиняемый заявил о нецелесообразности проведения экспертизы, ссылаясь на отсутствие законных оснований использовать указанные документы в качестве доказательств по данному делу.

Обвиняемому был задан вопрос, была ли издана книга, которую Алесь Беляцкий переводил с польского несколько лет назад. Обвиняемый ответил, что работа над книгой не закончена – этот процесс занимает больше времени, чем фабрикация уголовных дел против правозащитников. Кроме того, отвечая на вопрос адвоката, Беляцкий отметил, что в материалах дела упомянуты далеко не все книги, изданные Правозащитным центром «Вясна», указал, что в последние годы организацией было издано около 20 книг, и по просьбе адвоката назвал приблизительные суммы, затраченные для их издания.

Отвечая на вопрос, почему он не прекратил своей правозащитной деятельности после отмены регистрации Правозащитного центра «Вясна», Алесь Беляцкий ответил, что запрет деятельности организации являлся нарушением международных обязательств Республики Беларусь в сфере прав человека (что отражено в мнении Комитета по правам человека ООН), и на этом основании он не видит оснований для прекращения своей деятельности.

Алесь Беляцкий подтвердил, что расходы по подготовке и изданию книг покрывались из средств, получаемых им от международных донорских организаций. Прокурор попросил обвиняемого назвать имена людей, участвовавших в подготовке книг, изданных Правозащитным центром «Вясна». Алесь Беляцкий отказался предоставить данную информацию, ссылаясь на то, что эти люди могут быть подвергнуты преследованиям.

Прокурор попросил уточнить, почему обвиняемый пытался зарегистрировать именно Правозащитный центр «Вясна», а не какую-либо новую организацию. На что Беляцкий ответил, что им предпринимались попытки именно регистрации новой организации, а не восстановление отозванной регистрации.

В 12:З7 прокурор попросил суд сделать перерыв в слушании дела, необходимый для изменения позиции обвинения. По словам прокурора, обвинение будет существенно отличаться от предъявленного ранее. В результате суд объявил перерыв в слушании дела до 10:00 16 ноября 2011 года.

Некоторые эксперты и наблюдатели опасаются, что Алесю Беляцкому теперь могут быть предъявлены также обвинения по статье 19З-1 Уголовного кодекса Республики Беларусь (“Деятельность от имени незарегистрированной организации”). Не исключено, что аналогичные обвинения могут быть предъявлены и ряду других активистов Правозащитного центра «Вясна».

Позиция Международной наблюдательной миссии

Оценивая изложенные факты, Международная наблюдательная миссия Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси отмечает, что:

1. Беспрецедентные меры безопасности, предпринятые на заседании 10 ноября, не имеют иного объяснения, кроме стремления властей создать дополнительные препятствия для наблюдателей и других заинтересованных лиц, желающих попасть на судебный процесс;

2. По итогам 4-х дней судебных заседаний можно констатировать, что обвинение А. Беляцкого в уклонении от уплаты налогов прокуратурой должным образом не обосновано и несостоятельно;

3. Возможное включение в обвинение на данном этапе ст. 193-1 УК РБ будет недвусмысленно указывать на политический характер дела.

Учитывая вышесказанное, Международная наблюдательная миссия считает, что полное снятие всех обвинений в отношении Алеся Беляцкого и прекращение преследования в отношении него и других активистов правозащитного центра “Вясна” будет в данной ситуации единственным действием, которое даст беларусским властям возможность сохранить лицо и продемонстрировать свою приверженность принципам верховенства права и прав человека.

Паводле hrwatch-by.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Міжнародная назіральная місыя: кароткі агляд чацьвёртага дня судовага паседжаньня па справе Бяляцкага”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>