2011 15/11
ААН

ААН

Лідэр «Плятформы», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка выступіў з трыбуны Камітэту ААН па правах чалавеку з справаздачаю аб катаваньнях у беларускіх турмах.

Андрэй Бандарэнка падрыхтаваў для выступу ў Жэнэве альтэрнатыўны даклад (ПОЎНЫ ТЭКСТ), які прагучаў перад справаздачай афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Пра гэта распавяла “Радыё Свабода” Іна Кулей з камітэту “Салідарнасьць”, які прымаў удзел у падрыхтоўцы альтэрнатыўнае справаздачы разам з Праўнай ініцыятывай, Беларускім Гэльсынскім камітэтам, Цэнтрам праўнай трансфармацыі й інфармацыйна-асьветніцкай установай «Плятформа», якую ўзначальвае Андрэй Бандарэнка.

Справаздача Андрэя Бандарэнка ўключае ў сябе факты катаваньняў палітвязьняў, а таксама асуджаных розных калёніяў, невыкананьня Беларусьсю міжнароднага й нацыянальнага заканадаўства ў галіне правоў чалавеку. Асобны разьдзел справаздачы прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

У справаздачы нагадваецца аб катаваньнях, якім падвяргаліся ў СІЗА КДБ арыштаваныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў апазыцыянэры – кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч, дэмакратычныя актывісты Аляксандар Атрошчанкаў, Аляксандар Класкоўскі ды многія іншыя.

Яшчэ ў 1987 годзе БССР у складзе СССР, але як асобны сябра ААН ратыфікавала Канвэнцыю ААН супраць катаваньняў. Але з катаваньнямі ў беларускіх турмах праваабаронцы змагаюцца да гэтага часу. Ці мяняецца штосьці ў лепшы бок, а калі зьмяняецца, дык чаму гэтак павольна?

«Вядома, сёе-тое робіцца, але асноўная праблема заключаецца ў міліцэйскай самаўпраўнасьці, – кажа Старшыня Беларускага Гэльсынскага камітэту Алег Гулак. – Асабліва ў гэтым годзе мы сталі сьведкамі таго, што свавольнасьць ня толькі міліцыі, а шырэй – сілавікоў у розных пагонах – сталася інструмэнтам палітычнага ўціску. Улада ня можа змагацца з парушальнікамі закону, якія ўжываюць катаваньні, бо тыя ж катаваньні й заказваюцца уладаю. У выніку ўтварылася такое зачараванае кола».

Праваабаронца зь «Вясны» Валянцін Стэфановіч кажа, што ў справаздачы адлюстраваная й такая беларуская асаблівасьць праблемы катаваньняў, як ейная ўтоенасьць. Аб катаваньнях становіцца вядомым часьцей ад палітычных зьняволеных, але пакутуюць ад іх і астатнія зьняволеныя:

«У нас гэта надзвычай шырокая праблема, асабліва, што тычыцца месцаў пазбаўленьня волі ды іншых месцаў прымусовага ўтрыманьня грамадзянаў. Туды ж не маюць доступу праваабаронцы, грамадзкага кантролю над гэтымі месцамі няма навогул. Там адбываецца самае рознае. І ў справаздачы гэта адлюстравана».

Улетку ў Беларусі стала вядомым аб зьбіцьці й катаваньнях зьняволеных Глыбоцкай турмы. Аб гэтым не пабаяўся распавесьці на спэцыяльнай прэс-канфэрэнцыі былы вязень турмы Юры Лінга. Праз некалькі дзён пасьля канфэрэнцыі Юрыя Лінга затрымала міліцыя, супраць яго завялі адміністратыўную справу.

Праваабаронца Андрэй Полуда працаваў над той часткай справаздачы Андрэя Бандарэнкі, якая тычыцца сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Беларусь і тут шмат у чым парушае Канвэнцыю супраць катаваньняў, кажа ён:

«Такі від пакараньня, як сьмяротнае пакараньне, цягне за сабою пакуты ня толькі людзей, асуджаных на сьмерць, але й іхных сваякоў. Бо ім цела не выдаюць, ніхто ня ведае дакладную дату, калі прысуд прыводзяць у выкананьне, не кажуць аб месцы пакараньня сьмерцю. Між тым пакараньні ў нас працягваюцца. У мінулым годзе было два сьмяротных прысуда, у гэтым годзе таксама ўжо выкананыя два смяротных прысуда».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В ООН рассказали о пытках в Беларуси (Текст доклада)

Лидер «Платформы», бывший политзаключенный Андрей Бондаренко выступил с трибуны Комитета ООН по правам человека с отчетом о пытках в белорусских тюрьмах.

Андрей Бондаренко подготовил для выступления в Женеве альтернативный доклад (ПОЛНЫЙ ТЕКСТ), который прозвучал перед отчётом официальной белорусской делегации. Об этом рассказала «Радыё Свабода» Инна Кулей из комитета «Солидарность», который принимал участие в подготовке альтернативного отчета вместе с Правовой инициативой, Белорусским Хельсинкским комитетом, Центром правовой трансформации и информационно-просветительской учреждением «Платформа», которую возглавляет Андрей Бондаренко.

Отчет Андрея Бондаренко включает в себя факты пыток политзаключенных, а также осужденных различных колоний, невыполнения Беларусью международного и национального законодательства в области прав человека. Отдельная глава отчета посвящена проблеме смертной казни в Беларуси.

В отчете напоминается о пытках, которым подвергались в СИЗО КГБ арестованные после президентских выборов оппозиционеры – кандидаты в президенты Андрей Санников и Алесь Михалевич, демократические активисты Александр Отрощенков, Александр Класковский и многие другие.

Еще в 1987 году БССР в составе СССР, но как отдельный член ООН ратифицировала Конвенцию ООН против пыток. Но с пытками в белорусских тюрьмах правозащитники борются до сих пор. Меняется ли что-то в лучшую сторону, а если меняется, то почему так медленно?

«Конечно, кое-что делается, но основная проблема заключается в милицейском произволе, – говорит Председатель Белорусского Хельсинкского комитета Олег Гулак. – Особенно в этом году мы стали свидетелями того, что произвол не только милиции, а шире – силовиков в разных погонах – стал инструментом политического давления. Власть не может бороться с нарушителями закона, которые применяют пытки, так как те же пытки и заказываются властью. В результате образовалась такой заколдованный круг».

Правозащитник из «Весны» Валентин Стефанович говорит, что в отчете отражена и такая белорусская особенность проблемы пыток, как ее скрытость. О пытках становится известно чаще от политических заключенных, но страдают от них и остальные заключенные:

«У нас это чрезвычайно широкая проблема, особенно, что касается мест лишения свободы и других мест принудительного содержания граждан. Туда же не имеют доступа правозащитники, общественного контроля над этими местами нет вообще. Там происходит самое разное. И в отчете это отражено».

Летом в Беларуси стало известно об избиении и пытках заключенных Глубокской тюрьмы. Об этом не побоялся рассказать на специальной пресс-конференции бывший узник тюрьмы Юрий Линго. Через несколько дней после конференции Юрия Линго задержала милиция, против него завели административное дело.

Правозащитник Андрей Полуда работал над той частью отчета Андрея Бондаренко, которая касается смертной казни в Беларуси. Беларусь и здесь во многом нарушает Конвенцию против пыток, говорит он:

«Такой вид наказания, как смертная казнь, влечет за собой страдания не только людей, обреченных на смерть, но и их родственников. Ведь им тело не выдают, никто не знает точную дату, когда приговор приводят в исполнение, не говорят о месте казни. Между тем казни у нас продолжаются. В прошлом году было два смертных приговора, в этом году также уже исполнены два смертных приговора».

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>