2011 15/11
images-1

Працэсы, якія праходзілі ў Беларусі ў рамках справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, паказалі неабходнасьць істотнай рэформы беларускай судовай сыстэмы.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе экспэртаў Бюро па дэмакратычных інстытуцыях і правах чалавеку АБСЭ, які 10 лістападу быў апублікаваны ў Варшаве, паведамілі БелаПАНу ў прэс-службе АБСЭ.

0З сакавіка па ліпень 2011 году экспэрты АБСЭ прысутнічалі на 12 судовых працэсах па справе аб масавых беспарадках. У якасьці абвінавачаных па іх праходзіў 41 чалавек, у тым ліку пяць кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.

«Наш маніторынг выявіў шмат істотных праблемаў у тым, што тычыцца стандартаў справядлівага суду. І гэтыя праблемы паказваюць на сыстэмныя заганы ў беларускім правасудзьдзі, якія неабходна выпраўляць», – сказаў кіраўнік БДІПЧ АБСЭ Янез Лянарчыч, прадстаўляючы даклад.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што БДІПЧ гатова супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі для ліквідацыі названых праблемаў, і выказаў надзею на тое, што ўсе уключаныя ў даклад рэкамэндацыі будуць «сур’ёзна разгледжаныя» беларускім бокам.

У 114-старонкавым дакладзе гаворыцца, што БДІПЧ выявіла шэраг праблемных пытаньняў, зьвязаных з захаваньнем права на кампэтэнтны, незалежны й непрадузяты суд у Беларусі. Некаторыя з гэтых праблемаў носяць сыстэмны характар, а некаторыя характэрныя толькі для судовых працэсаў, якія праходзілі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

«Перш за ўсё да іх адносіцца ўсёпранікальнае ўмяшаньне выканаўчае ўлады ў справы, якія звычайна адносяцца да кампэтэнцыі ўлады судовай. Праявы залішне цесных адносінаў паміж пракурорамі й судзьдзямі, а таксама статыстыка хадайніцтваў і вынесеных прысудаў пацьвярджаюць падазрэньні аб не безстароннасьці суду”, – гаворыцца ў дакладзе.

На думку экспэртаў, сыстэмныя праблемы ў судовае сфэры зьвязаныя з існуючымі ў Беларусі парадкамі прызначэньня на пасаду судзьдзі й звальненьня зь яе, тэрмінамі паўнамоцтваў, дысцыплінарнымі мерамі й мерамі заахвочваньняў, а таксама умяшаньнем ворганаў выканаўчае ўлады й перадузятасьцю суду на карысьць абвінавачваньня. Паводзіны многіх судзьдзяў можна было вытлумачыць як праява абвінаваўчага ўхілу, падкрэсьліваецца ў дакладзе.

Што тычыцца прынцыпу роўнасьці бакоў на судовым паседжаньні, дык БДІПЧ адзначае: бок абвінавачваньня карыстаецца шэрагам праўных і працэсуальных паўнамоцтваў, якія ў боку абароны адсутнічаюць альбо, у скрайнім выпадку, прысутнічаюць у іншай форме. «Сыстэмныя адрозьненьні, у сілу якіх не судзьдзя, а абвінаваўца выступае ў ролі захавальніка доступу абароны да экспэртаў, правядзеньня ператрусаў і прымусу да дачы паказаньняў вядуць да перавагі боку абвінавачаньня. У рэчаіснасьці ў ходзе шматлікіх назіраемых судовых справаў выявіліся недахопы ў пляне адсутнасьці сапраўднай працэсуальнай роўнасьці паміж абвінавачваньнем і абаронаю, што спрыяла вынясеньню абвінаваўчых прысудаў па патрабаваньні пракурораў ў 100 працэнтах судовых працэсаў, за якімі вялося назіраньне”, – гаворыцца ў дакладзе.

У экспэртаў АБСЭ таксама паўсталі сур’ёзныя засьцярогі адносна захаваньня права на прэзумпцыю невінаватасьці й сумневы ў тым, што да абвінавачаных сапраўды ставіліся, як да невінаватых да таго часу, пакуль віна не даказаная ў судзе. На карысьць такой высновы сьведчыць стаўленьне выканаўчай і судовай галінаў улады да дадзеных судовых працэсаў, самі палажэньні Крымінальнага й Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, абыходжаньне з абвінавачанымі ў ходзе судовых працэсаў.

Акрамя таго, канстатуюць экспэрты, суды адмаўляліся прыняць да ўвагі інфармацыю аб тым, што паказаньні на сьледстве даваліся пад ціскам, запалохваньнем і, магчыма, катаваньнямі. Спробы абароны выключыць з справы такія паказаньні былі праігнараваныя альбо аспрэчаныя судом. Судзьдзі зважалі на пісьмовыя паказаньні, дадзеныя падчас дасудовага сьледства, замест вуснага допыту (у ходзе судовага паседжаньня – БелаПАН.), што ў шматлікіх выпадках пазбаўляла падсудных і абарону права на допыт сьведак.

У дакладзе адзначаецца, што беларускія ўлады спрабавалі забясьпечыць адкрытыя судовыя працэсы з доступам на іх усіх жадаючых, але ў той жа час былі адзначаны факты нядопуску некаторых назіральнікаў ад НДА, у тым ліку на вынясеньне прысуду, што супярэчыць стандартам адкрытага судовага паседжаньня.

Экспэрты АБСЭ таксама падкрэсьліваюць: хоць усім абвінавачаным былі прадастаўленыя адвакаты для рэалізацыі права на абарону, ажыцьцяўленьню гэтага права перашкодзіла тое, што некаторыя юрысты ў далейшым былі пазбаўленыя ліцэнзыяў. Акрамя таго, шэраг адвакатаў доўгі час не маглі сустрэцца з сваімі падабароннымі, якія ўтрымліваліся ў сьледчым ізалятары КДБ.

У дакладзе ўтрымліваецца 33 рэкамэндацыі. АБСЭ, у прыватнасьці, рэкамэндуе рэфармаваць і удасканальваць сыстэму самакіраваньня судовай улады для вызваленьня яе ад прыняцьця рашэньняў ворганамі выканаўчае ўлады па такіх пытаньнях, як дысцыплінарныя меры й заахвочваньне, шляхам стварэньня незалежнай судзейскай рады з такімі паўнамоцтвамі, як падбор, прасоўваньне па службе судзьдзяў і ўжываньне да іх дысцыплінарных мераў. У тым ліку рэкамэндуецца выключыць паўнамоцтвы, у адпаведнасьці зь якімі прэзыдэнт мае права ўжываць у дачыненьні да любога судзьдзі любыя дысцыплінарныя меры без правядзеньня дысцыплінарнай вытворчасьці.

Рэкамэндавана ліквідаваць любы ўплыў з боку выканаўчае ўлады на прыняцьцё рашэньняў аб заключэньні пад варту, а таксама рэарганізаваць рэжым выдачы ліцэнзыяў юрыстам, у тым ліку ліквідаваць ўдзел Мінюсту ў сыстэме ліцэнзаваньня юрыстаў.

БДІПЧ таксама рэкамэндуе ўнесьці праўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія забяспечвалі б прыняцьцё рашэньня аб дасудовым зьняволеньні пад варту судзьдзямі, а не пракурорамі. Акрамя таго, рэкамэндуецца праводзіць адкрытыя слуханьні на прадмет мэтазгоднасьці папярэдняга зьняволеньня пры абавязковым удзеле абвінавачанага. Рэкамэндуецца выключыць з КПК палажэньні, па якіх заключэньне пад варту дапускаецца толькі на падставе цяжару абвінавачваньня.

Акрамя таго, экспэрты рэкамэндуюць абавязаць абвінавачваньне прад’яўляць абароне ўсе існуючыя ў ягоным распараджэньні доказы невінаватасьці, а ня толькі тыя, якія будуць далучаныя да справы, з указаньнем ясна й выразна вызначаных выключэньняў (такіх, як пытаньні дзяржаўнай бясьпекі, абароны сьведкаў, і г. д.). Судзьдзі павінныя ажыцьцяўляць кантроль за выключэньнем сакрэтных матэрыялаў і забясьпечваць перадачу астатніх матэрыялаў абароне.

БДІПЧ таксама рэкамэндуе прыняць дадатковыя меры, накіраваныя на выкараненьне абвінаваўчага ўхілу і, у прыватнасьці, выкараніць практыку, пры якой судзьдзя, які ўдзельнічае ў разглядзе справы па сутнасьці, знаёміцца ​​з матэрыяламі абвінавачваньня ў поўным аб’ёме да пачатку судовага працэсу.

Рэкамендавана ўнесьці папраўкі ў заканадаўства з тым, каб санкцыянаваць арганізацыю праслухоўваньня тэлефонных перамоваў і прыняцьцё іншых аналягічных сьледчых мераў, якія парушаюць права на недатыкальнасьць асабістага жыцьця, маглі толькі судзьдзі.

Акрамя таго, рэкамэндуецца забясьпечыць прымус важных сьведкаў да дачы паказаньняў у зале суда, асабліва сьведак, допыту якіх патрабуе абарона, у якасьці меры гарантыі права канфрантацыі. Пры адсутнасьці магчымасьці прымусіць іх зьявіцца ў суд выключаць іх пісьмовыя паказаньні з дадзенай справы. БДІПЧ таксама рэкамэндуе выкараніць практыку ўтрыманьня абвінавачаных у клетках ў зале суда.

З поўным тэкстам дакладу экспэртаў БДІПЧ АБСЭ ды іхнымі рэкамэндацыямі можна азнаёміцца ​​на сайце арганізацыі альбо ў дадатку.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Эксперты ОБСЕ не признали суды по делу «19 декабря»

Процессы, проходившие в Беларуси в рамках дела о массовых беспорядках в Минске 19 декабря 2010 года, показали необходимость существенной реформы белорусской судебной системы.

Об этом говорится в докладе экспертов Бюро по демократическим институтам и правам человека ОБСЕ, который 10 ноября был обнародован в Варшаве, сообщили БелаПАН в пресс-службе ОБСЕ.

С марта по июль 2011 года эксперты ОБСЕ присутствовали на 12 судебных процессах по делу о массовых беспорядках. В качестве обвиняемых по ним проходил 41 человек, в том числе пять кандидатов в президенты Беларуси.

«Наш мониторинг выявил много существенных проблем в том, что касается стандартов справедливого суда. И эти проблемы указывают на системные изъяны в белорусском правосудии, которые необходимо исправлять», — сказал глава БДИПЧ ОБСЕ Янез Ленарчич, представляя доклад.

При этом он подчеркнул, что БДИПЧ готово сотрудничать с белорусскими властями для устранения указанных проблем, и выразил надежду на то, что все включенные в доклад рекомендации будут «серьезно рассмотрены» белорусской стороной.

В 114-страничном докладе говорится, что БДИПЧ обнаружило ряд проблемных вопросов, связанных с соблюдением права на компетентный, независимый и беспристрастный суд в Беларуси. Некоторые из этих проблем носят системный характер, а некоторые характерны лишь для судебных процессов, проходивших в связи с событиями 19 декабря.

«Прежде всего к ним относится всепроникающее вмешательство исполнительной власти в дела, которые обычно относятся к компетенции власти судебной. Проявления излишне тесных отношений между прокурорами и судьями, а также статистика ходатайств и вынесенных приговоров подтверждают подозрения о небеспристрастности суда», — говорится в докладе.

По мнению экспертов, системные проблемы в судебной сфере связаны с существующими в Беларуси порядками назначения на должность судьи и увольнения с нее, сроками полномочий, дисциплинарными мерами и мерами поощрений, а также вмешательством органов исполнительной власти и предвзятостью суда в пользу обвинения. Поведение многих судей можно было истолковать как проявление обвинительного уклона, подчеркивается в докладе.

Что касается принципа равенства сторон на судебном заседании, то БДИПЧ отмечает: сторона обвинения пользуется рядом правовых и процессуальных полномочий, которые у стороны защиты отсутствуют или, по крайней мере, присутствуют в иной форме. «Системные различия, в силу которых не судья, а обвинитель выступает в роли хранителя доступа защиты к экспертам, проведению обысков и принуждений к даче показаний ведут к преимуществу стороны обвинения. В действительности в ходе многих из наблюдавшихся судебных дел обнаружились недостатки в плане отсутствия подлинного процессуального равенства между обвинением и защитой, что способствовало вынесению обвинительных приговоров по требованию прокуроров в 100 процентах судебных процессов, за которыми велось наблюдение», — говорится в докладе.

У экспертов ОБСЕ также возникли серьезные опасения относительно соблюдения права на презумпцию невиновности и сомнения в том, что к обвиняемым действительно относились как к невиновным до тех пор, пока вина не доказана в суде. В пользу такого вывода свидетельствуют отношение исполнительной и судебной ветвей власти к данным судебным процессам, сами положения Уголовного и Уголовно-процессуального кодексов, обращение с обвиняемыми в ходе судебных процессов.

Кроме того, констатируют эксперты, суды отказывались принять во внимание информацию о том, что показания на следствии давались под давлением, запугиванием и, возможно, пытками. Попытки защиты исключить из дела такие показания были проигнорированы или отвергнуты судом. Судьи полагались на письменные показания, данные в ходе досудебного следствия, вместо устного допроса (в ходе судебного заседания — БелаПАН.), что во многих случаях лишало подсудимых и защиту права на допрос свидетелей.

В докладе отмечается, что белорусские власти пытались обеспечить открытые судебные процессы с доступом на них всех желающих, но в то же время были отмечены факты недопуска некоторых наблюдателей от НГО, в том числе на вынесение приговора, что противоречит стандартам открытого судебного заседания.

Эксперты ОБСЕ также подчеркивают: хотя всем обвиняемым были предоставлены адвокаты для реализации права на защиту, осуществлению этого права помешало то, что некоторые юристы в дальнейшем были лишены лицензий. Кроме того, ряд адвокатов долгое время не могли встретиться со своими подзащитными, которые содержались в следственном изоляторе КГБ.

В докладе содержится 33 рекомендации. ОБСЕ , в частности, рекомендует реформировать и совершенствовать систему самоуправления судебной власти для освобождения ее от принятия решений органами исполнительной власти по таким вопросам, как дисциплинарные меры и поощрения, путем создания независимого судейского совета с такими полномочиями, как подбор, продвижение по службе судей и применение к ним дисциплинарных мер. В том числе рекомендуется исключить полномочия, в соответствии с которыми президент имеет право применять в отношении любого судьи любые дисциплинарные меры без проведения дисциплинарного производства.

Рекомендовано устранить любое влияние со стороны исполнительной власти на принятие решений о заключении под стражу, а также реорганизовать режим выдачи лицензий юристов, в том числе устранить участие Минюста в системе лицензирования юристов.

БДИПЧ также рекомендует внести поправки в Уголовно-процессуальный кодекс, которые обеспечивали бы принятие решения о досудебном заключении под стражу судьями, а не прокурорами. Кроме того, рекомендуется проводить открытые слушания на предмет целесообразности предварительного заключения при обязательном участии обвиняемого. Рекомендуется исключить из УПК положения, по которым заключение под стражу допускается лишь на основании тяжести обвинения.

Кроме того, эксперты рекомендуют обязать обвинение предъявлять защите все имеющиеся в его распоряжении доказательства невиновности, а не только те, которые будут приобщены к делу, с указанием ясно и четко определенных исключений (таких, как вопросы государственной безопасности, защиты свидетелей, и т.д.). Судьи должны осуществлять контроль за исключением секретных материалов и обеспечивать передачу остальных материалов защите.

БДИПЧ также рекомендует принять дополнительные меры, направленные на искоренение обвинительного уклона и, в частности, искоренить практику, при которой судья, участвующий в рассмотрении дела по существу, знакомится с материалами обвинения в полном объеме до начала судебного процесса.

Рекомендовано внести поправки в законодательство с тем, чтобы санкционировать организацию прослушивания телефонных переговоров и принятие иных аналогичных следственных мер, нарушающих право на неприкосновенность личной жизни, могли лишь судьи.

Кроме того, рекомендуется обеспечить принуждение важных свидетелей к даче показаний в зале суда, особенно свидетелей, допроса которых требует защита, в качестве меры гарантии права конфронтации. При отсутствии возможности принудить их явиться в суд исключать их письменные показания из данного дела. БДИПЧ также рекомендует искоренить практику содержания обвиняемых в клетках в зале суда.

С полным текстом доклада экспертов БДИПЧ ОБСЕ и их рекомендациями можно ознакомиться на сайте организации или в приложени.

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>