Не забірай жыцьцё!
2011 15/11
press-venecianskajaapr

Эўрапейская камісыя за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісыя) 15 кастрычніку падрыхтавала спэцыяльнае заключэньне “Аб адпаведнасьцi артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь датычна правоў незарэгістраваных аб’яднаньняў міжнародным стандартам правоў чалавеку”.

Унікальнасьць гэтага праўнага дакумэнту палягае ў тым, што ўпершыню ў практыцы аўтарытэтнай юрыдычнай камісыі разглядаўся толькі адзін артыкул у адной асобна ўзятай краіне.

Каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін на прэс-канфэрэнцыі з гэтай нагоды 14 лістападу падкрэсліў, што ад моманту ўключэньня артыкулу 193.1 (Незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонду, альбо ўдзел у іхнай дзейнасьці) ў 2006 годзе ў Крымінальны кодэкс, да крымінальнай адказнасьці было прыцягнута 18 асобаў. Паколькі пераважная большасьць няўрадавых арганізацыяў у Беларусі працуе без рэгістрацыі, якую для іх атрымаць практычна немагчыма, для дзесяткаў тысячаў іхных удзельнікаў існуе рэальная пагроза такога крымінальнага перасьледу.

Асаблівасьцю мінулага году стала тое, што ўпершыню папярэджаньні па гэтым артыкуле сталі выносіцца ня толькі актывістам палітычных і грамадзкіх рухаў ды праваабаронцам, але й рэлігійным дзеячам. Асабліва прадстаўнікам пратэстанцкай канфэсыі. Як падкрэсліў Аляксей Шэін, у 2010 годзе папярэджаньне атрымалі 8 пратэстанцкіх сьвятароў.

Знакавасьць заключэньня Венецыянскай камісыі пра няпраўны характар артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу менавіта ў гэты момант адзначыў сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімер Лабковіч. Ён нагадаў, што справа “Вясны”, справа Алеся Бяляцкага, пачыналася менавіта з пісьмовага папярэджаньня Генэральнай пракуратуры аб недапушчальнасьці дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. І праваабаронцы не выключаюць, што ў сераду, калі адновіцца судовы працэс над Алесем Бяляцкім, у дадатак да тых эканамічных абвінавачваньняў, якія зараз разглядаюцца судом, можа дадацца й артыкул 193.1, прычым з верагодным крымінальным перасьледам.

Праваабаронцы вітаюць, што такая ўплывовая экспэртная арганізацыя пры Радзе Эўропы, як Вененцыянская камісыя, асацыяваным сябрам якой зьяўляецца й Рэспубліка Беларусь, вынесла рашэньне ў якім прызнала артыкул 193.1 неадпавядаючым Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і міжнародным абавязальніцтвам, якія Беларусь на сябе ўзяла. Сама наяўнасьць у заканадаўстве гэтага артыкулу падаўляе грамадзянскую супольнасьць, не дае ёй разьвівацца. Увогуле немагчыма прыцягваць людзей да крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць, у якой няма віны й злачынства.

Прадстаўнік Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і каардынатар кампаніі “Стоп 193.1!” Сяргей Лісічонак паведаміў, што тэкст заключэньня на ангельскай мове з перакладам на расейскую мову сёньня будзе разасланы ў тыя ворганы дзяржаўнай улады, якія прымаюць рашэньні альбо могуць уплываць на тых, хто можа прыняць рашэньне аб адмене гэтага ганебнага крымінальнага артыкулу. Гэта Палата Прадстаўнікоў і Рада Рэспублікі, Адміністрацыя Прэзыдэнту, Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Прэзыдэнце, КДБ ды іншыя ўстановы, каб кожны зь іх меў магчымасьць прачытаць меркаваньне міжнародных незалежных экспэртаў.

“Ад сёньня мы запачаткоўваем шэраг мерапрыемстваў, якія будуць вынікам супольнай працы грамадзкіх арганізацыяў і прадстаўнікоў рэлігійных супольнасьцяў і будуць скіраваныя на мінімізацыю наступстваў артыкулу 193.1 у беларускім грамадзтве”, – падкрэсьліў Сяргей Лісічонак.

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімер Лабковіч, адказваючы на пытаньні журналістаў, прызнаўся, што “не выключана, калі ўлады, нават атрымаўшы заключэньне Венэцыянскай камісыі, зробяць выгляд, што такога дакумэнту не йснуе. Але тыя людзі, якія прымаюць гэтае й падобныя рашэньні, мусяць ведаць, што Беларусь парушае міжнародныя абавязальніцтвы, якія ўзяла на сябе добраахвотна. А па-другое, ведаць і пра тое, што з цягам часу за гэта прыйдзецца адказваць”.
______________________________
Венэцыянская камісыя – кансультатыўны ворган па канстытуцыйным праве, створаны пры Радзе Эўропы ў 1990 годзе. Асноўная форма працы Камісыі – аналіз законаў і законапраектаў, якія закранаюць праблемы канстытуцыйнага права, у тым ліку стандарты выбараў, правы меншасьцяў і г. д. Высновы камісыі шырока выкарыстоўваюцца ПАРЕ як адлюстраваньне “эўрапейскіх стандартаў у галіне дэмакратыі”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Владимир Лобкович: Дело Беляцкого начиналось с письменного предупреждения Генпрокуратуры за деятельность от имени незарегистрированной организации

Европейская комиссия за демократию через право (Венецианская комиссия) 15 октября подготовила специальное заключение “О соответствии статьи 193.1 Уголовного Кодекса Республики Беларусь касательно прав незарегистрированных объединений международным стандартам прав человека”. Уникальность этого правового документа заключается в том, что впервые в практике авторитетной юридической комиссии рассматривалась только одна статья в одной отдельно взятой стране.

Координатор кампании «Право на веру” Алексей Шеин на пресс-конференции по этому поводу 14 ноября подчеркнул, что от момента включения статьи 193.1 (Незаконная организация деятельности общественного объединения, религиозной организации или фонда, либо участие в их деятельности) в 2006 году в Уголовный кодекс, к уголовной ответственности было привлечено 18 лиц. Поскольку подавляющее большинство неправительственных организаций в Беларуси работает без регистрации, которую для них получить практически невозможно, для десятков тысяч их участников существует реальная угроза такого уголовного преследования.

Особенностью прошлого года стало то, что впервые предупреждения по этой статье стали выноситься не только активистам политических и общественных движений и правозащитникам, но и религиозным деятелям. Особенно представителям протестантской конфессии. Как подчеркнул Алексей Шеин, в 2010 году предупреждение получили 8 протестантских священников.

Знаковость заключения Венецианской комиссии о неправовом характере статьи 193.1 Уголовного Кодекса именно в этот момент отметил член Совета Правозащитного центра «Вясна» Владимир Лабкович. Он напомнил, что дело “Весны”, дело Алеся Беляцкого, начиналась именно с письменного предупреждения Генеральной прокуратуры о недопустимости деятельности от имени незарегистрированной организации. И правозащитники не исключают, что в среду, когда возобновится судебный процесс над Алесем Беляцким, в дополнение к тем экономическим обвинениям, которые сейчас рассматриваются судом, может добавиться и статья 193.1, причем с вероятным уголовным преследованием.

Правозащитники приветствуют, что такая влиятельная экспертная организация при Совете Европы, как Венецианская комиссия, ассоциированным членом которой является и Республика Беларусь, вынесла решение, в котором признала статью 193.1 противоречащей Пакту о гражданских и политических правах и международным обязательствам, которые Беларусь на себя взяла. Само наличие в законодательстве этой статьи подавляет гражданское общество, не дает ему развиваться. Вообще невозможно привлекать людей к уголовной ответственности за деятельность, в которой нет вины и преступления.

Представитель Ассамблеи демократических неправительственных организаций и координатор кампании “Стоп 193.1!” Сергей Лисичёнок сообщил, что текст заключения на английском языке с переводом на российский язык сегодня будет разослан в те органы государственной власти, которые принимают решения или могут влиять на тех, кто может принять решение об отмене этой позорной статьи. Это Палата Представителей и Совет Республики, Администрация Президента, Информационно-аналитический центр при Президенте, КГБ и другие учреждения, чтобы каждый из них имел возможность прочитать мнение международных независимых экспертов.

“Сейчас мы начинаем осуществлять ряд мероприятий, которые будут результатом совместной работы и общественных организаций и представителей религиозных сообществ и будут направлены на минимизацию последствий статьи 193.1 в белорусском обществе”, – подчеркнул Сергей Лисичёнок.

Член Совета Правозащитного центра «Вясна» Владимир Лабкович, отвечая на вопросы журналистов, признался, что “не исключено, что власти, даже получив заключение Венецианской комиссии, сделают вид, что такого документа не существует. Но те люди, которые принимают это и подобные решения, должны знать, что Беларусь нарушает международные обязательства, которые взяла на себя добровольно. А во-вторых, знать и о том, что с течением времени за это придется отвечать “.
______________________________
Венецианская комиссия – консультативный орган по конституционному праву, созданный при Совете Европы в 1990 году. Основная форма работы Комиссии – анализ законов и законопроектов, затрагивающих проблемы конституционного права, в том числе стандарты выборов, права меньшинств и т.д. Выводы комиссии широко используются ПАСЕ как отражение «европейских стандартов в области демократии”.

http://spring96.org/ru/news/47393

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Пратал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>